Ці можна сказаць, што дзеяньні і выказваньні папы Рымскага Францішка істотна адрозьніваюцца ад таго, як паводзілі сябе ягоныя папярэднікі? Ці гатовая каталіцкая царква сапраўды павярнуцца найперш да сацыяльных праблемаў, да бедных і пакрыўджаных слаёў грамадзтва? На гэтыя пытаньні адказвае рэдактарка інтэрнэт-парталу «Царква» Натальля Васілевіч.
— Ці сапраўды папа Францішак істотна адрозьніваецца ў сваіх паводзінах, правілах, якія ён уводзіць, ад сваіх папярэднікаў? Ці можна назваць гэтыя зьмены важнымі і ці менавіта яны прыцягваюць да асобы папы ўвагу і сымпатыю?
— Цяперашні папа Францішак нагадвае ў сваіх паводзінах шмат у чым папу Яна Паўла II, які карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў СМІ, рабіў такія крокі, якія прыцягвалі ўвагу мэдыяў.
Але, на мой погляд, у пэўным сэнсе самым радыкальным папам быў папярэднік Францішка Бэнэдыкт XVI, які зрабіў сапраўды радыкальны крок, калі сышоў у адстаўку. Францішак пакуль не дае падставаў інтэрпрэтаваць ягоныя крокі як вельмі рэвалюцыйныя.
— Папа Францішак часта зьвяртае ўвагу менавіта на сацыяльныя праблемы. Ці можна меркаваць, што пад ягоным кіраўніцтвам каталіцкая царква ўсё больш будзе паварочвацца менавіта да бедных, абдзеленых людзей? Ці гэта непатрэбна, бо царква павінны быць для ўсіх — і бедных, і багатых?
— Пытаньне беднасьці звычайна вырашаецца царкоўнымі арганізацыямі на лякальным узроўні. Вядома, роля папы тут вялікая, ён задае нейкі накірунак, разуменьне прыярытэтаў у пастырскай дзейнасьці.
Але каталіцкая царква і сёньня аддае вельмі шмат увагі маргіналізаваным сацыяльным групам, і асабліва ў Лацінскай Амэрыцы, адкуль паходзіць сам папа. Я думаю, гэтае пытаньне і далей будзе гучаць на ўсіх узроўнях.
І мне здаецца, гэты накірунак дазволіць каталіцкай царкве пераасэнсаваць сваю лінію. Ідэалёгія вызваленьня, барацьба за сацыяльную справядлівасьць, асабліва ў Лацінскай Амэрыцы, ня вельмі прымалася каталіцкай царквой — бо гэта асацыявалася зь левымі рухамі, якіх Касьцёл асьцерагаўся. Таму, магчыма, на ўзроўні багаслоўскім, на ўзроўні сацыяльнай этыкі пэўныя зьмены ў каталіцкай царкве адбудуцца. Але я б не назвала іх надта радыкальнымі, бо Касьцёл і так павернуты шмат у чым да бедных і гаротных і дапамогу ім бачыць адной з найважнейшых сваіх задачаў у гэтым сьвеце.