Распаўсюджана толькі тлумачальная запіска Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, дзе падрабязна апісаны зьмены, унесеныя ў Закон. Які асноўны зьмест прынятых паправак, ці мяняюць яны сутнасьць выбарчага працэсу? Які перамены на самой справе неабходныя беларускаму заканадаўству, каб выбарчы працэс стаў больш празрыстым і дэмакратычным? На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт у галіне выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер
Цыганкоў: Апублікаваныя асноўныя зьмены, якія ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства. Як іх можна ахарактарызаваць, у якім рэчышчы новыя папраўкі ўплываюць на існуючыя правілы выбарчых кампаніяў?
Альфер: Рэспубліка Беларусь усё ж у выбарчым заканадаўстве вымушана ўлічваць тыя рэаліі, якія існуюць ў большасьці цывілізаваных краінаў. Таму наша заканадаўства хаця і марудна, але мадэрнізуецца. І частка паправак якраз і набліжае наша заканадаўства да агульнапрынятых нормаў.
Што можна выдзеліць? Першае — тое, што цяпер усе выбары будуць праходзіць у адзін тур. На вялікі жаль, улады не адышлі ад старой савецкай заганнай сыстэмы, дзе для таго, каб выбары адбыліся, трэба яўка 50 працэнтаў. І гэта прывядзе да фальсыфікацыі яўкі выбарцаў на тых участках, дзе будуць прымушаць старшыняў выбарчых камісіяў, каб выбары абавязкова адбыліся. А ў нас, асабліва ў гарадах, традыцыйна яўка вельмі нізкая.
Цыганкоў: А якія перамены ў выбарчае заканадаўства на самой справе неабходныя беларускаму заканадаўству, каб выбарчы працэс стаў больш празрыстым і дэмакратычным?
Альфер: Гэтыя папраўкі носяць збольшага тэхнічны характар. І ня тычацца непасрэдна рэалізацыі правоў кандыдатаў і грамадзянаў па кантролю за выбарамі. Зразумела, што трэба мяняць парадак напаўненьня выбарчых камісіяў палітычнымі суб’ектамі, даваць палітычным сілам прыярытэты пры фармаваньні выбарчых камісіяў. Трэба рабіць больш празрыстай працэдуру падліку галасоў. Трэба, каб заканадаўства прадугледжвала поўную інфармацыю пра вынікі выбараў на ўсіх выбарчых участках — чаго да сёньняшняга дня зусім няма.
Калі б былі ўлічаны ўсе гэтыя ды іншыя прапановы грамадзянскай супольнасьці, то, натуральна, выбары ў Беларусі праходзілі б больш цывілізавана.