«Яны знаходзяцца ў рэчышчы звыклай для беларускай заканадаўчай практыкі сыстэмы. Апазыцыя знаходзіць падчас выбараў нейкія лазейкі, нейкія магчымасьці выкарыстоўваць наяўнае заканадаўства ў сваіх мэтах. Пасьля выбарчай кампаніі традыцыйна заканадаўства падчышчаецца, каб прыбраць тыя лазейкі, якімі апазыцыя карысталася.
За гэты год было вельмі шмат разнастайных камэнтароў і прадстаўнікоў ЦВК, і самога Лукашэнкі, але заставаўся невядомым сам тэкст законапраекту, былі толькі вусныя заўвагі. Шэраг гэтых заўвагаў стаўся бурбалкамі. Напрыклад, прапанова надаць рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньням права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты прадказальна аказалася ўсяго толькі бурбалкай. У тлумачальнай запісцы пра гэта нічога няма.
З аднаго боку, выбары робяцца больш таннымі, праводзяцца ў адзін тур, безь дзяржаўнага фінансаваньня і агітацыйнай прадукцыі. І падчышчаюцца лазейкі — байкот, рэфэрэндумы па зборах і так далей.
У сёньняшнім варыянце гэтыя зьмены ніяк не павялічваюць магчымасьці дэмакратыі ў Беларусі, электаральнай дэмакратыі. Яны служаць іншым мэтам: забесьпячэньня кантраляванага характару выбараў і правядзеньня выбараў не як палітычнай працэдуры, а як адміністрацыйнай працэдуры, неабходнай для дзейнай улады, але ад якой ня варта чакаць нейкіх палітычных зьменаў».
Карэспандэнт:«Ці ўлічыла ўлада рэкамэндацыі АБСЭ?
Чавусаў: «Некаторыя ўлічаны. У лютым падчас першай нарады Лукашэнка зрабіў рэвэранс у бок назіральнікаў зь місіі БДІПЧ АБСЭ, ён сказаў, што некаторыя іхнія прапановы вартыя ўвагі. І некаторыя ў пакет зьменаў трапілі. Напрыклад, тое, што ў тлумачальнай запісцы ідзе пад пунктам 12 — „Пашырэньне судовай абароны выбарчых правоў грамадзян“. Зь іншага боку, усе цудоўна разумеюць, што ў беларускай сыстэме ўвядзеньне судовага абскарджваньня ніяк не мяняе магчымасьці дамагчыся задавальненьня правоў тых кандыдатаў, якія будуць зьнятыя з выбараў. Бо суд яшчэ ў большай ступені кантраляваны выканаўчай уладай, чым выбарчыя камісіі. І ў гэтым сэнсе дэ-факта ў палітычным працэсе нічога не мяняецца».