Як толькі расейскія сьледчыя атрымаюць матэрыялы ад сваіх беларускіх калегаў, можа паўстаць пытаньне аб выдачы Баўмгертнэра ў Маскву для выкананьня сьледчых дзеяньняў, — паведаміў Інтэрфакс.
Таксама ня выключана, што на нейкім этапе сьледчыя з Расеі змогуць прыехаць у Менск дзеля працы на месцы з гендырэктарам “Уралкалія“.
Пытаньне аб выдачы Баўмгертнэра будзе вырашацца на перамовах паміж дзьвюма пракуратурамі і, магчыма, на палітычным узроўні.
Раней намесьнік генпракурора Расеі Аляксандар Зьвягінцаў паведаміў, што беларускі бок прыняў рашэньне вылучыць матэрыялы адносна расейскіх грамадзян, якія праходзяць па “калійнай справе“, у асобную вытворчасьць і перадаць іх у Генпракуратуру Расеі.
Цягам месяца-двух калійны канфлікт можа разьвязацца мірным чынам у інтарэсах Беларусі і Расеі, бо аб’яднаньне намаганьняў дзьвюх краін у сфэры гандлю ўгнаеньнямі на ўсясьветным рынку — стратэгічна выгаднае, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на расейскіх экспэртаў.
«Я думаю, што на працягу месяца, двух, трох мы ўбачым разьвязаньне канфлікту ў інтарэсах і Беларусі і Расеі. Але, хутчэй за ўсё, Сулеймана Керымава ва „Ўралкаліі“ мы больш з вамі не пабачым», — адзначыў у эфіры праграмы «Тыдзень» беларускага тэлеканала СТВ фінансавы аналітык з Расеі Ўладзіслаў Жукоўскі.