Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр. Шлях ад калійнага заправілы да менскага вязьня


Уладзіслаў Баўмгертнэр маю добрую ангельскую мову, заходнія дыплёмы па камэрцыі і імклівую кар’еру, характэрную для маладой расейскай бізнэс-эліты. Але цяпер босу найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы калійных угнаеньняў " Уралкалія " больш могуць спатрэбіцца савецкія навыкі выжыванья, так партал inosmi.ru падае дасьледаваньне Reuters.

На працягу двух тыдняў 41- гадовага Баумгертнэра зьмясьцілі ў золкую камэру беларускай турмы сталінскай пабудовы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Яго ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары беларускага КДБ, які мясцовыя жыхары называюць Амэрыканка, мабыць, праводзячы аналёгіі з турмой Чыкага.

Ён папрасіў перадаць яму некаторыя лекі , а таксама кнігу Талстога " Ганна Карэніна«. З гэтым клясычным творам бізнэсмэн будзе бавіць доўгія турэмныя дні.

Для далікатнага і хударлявага Баўмгертнэра турэмныя ўмовы могуць апынуцца суровымі.

Гэта чалавек слова , што ў нашы часы зьява рэдкая
Паводле агульнага меркаваньня, Баумгертнэр — мяккі кіраўнік, чалавек жыцьцярадасны, які добра валодае сабой. Супернікі і калегі называюць яго настойлівым і мэтадычным перагаворшчыкам, чый падыход да пэрсаналу і публіцы радыкальна адрозьніваецца ад яго папярэднікаў, якія вучыліся ў СССР.

«Гэта чалавек слова , што ў нашы часы зьява рэдкая», - заявіў былы генэральны дырэктар расейскай кампаніі па вытворчасьці угнаеньняў " ФосАгро " Максім Волкаў.

Баўмгертнэр, які працаваў у сфэры энэргетыкі, а пазьней вучыўся ў Лёндане, прыйшоў у кампанію " Уралкалій " ў 2003 годзе на пасаду камэрцыйнага дырэктара. У 2005 годзе ён стаў прэзыдэнтам кампаніі.

У 2010 годзе Баумгертнэр пакінуў свой пост, калі яго панізілі на пасадзе былыя ўладальнікі кампаніі, стаўшы гендырэктарам іншай фірмы па вытворчасьці угнаеньняў "Сільвініт". Калі "Уралкалій " у 2011 годзе купіў «Сільвініт», ён пры падтрымцы ключавога акцыянэра Керымава вярнуўся ў кампанію.

Кажуць, што Баумгертнэр стварыў маладую і амбіцыйную каманду кіраўнікоў. Яго хваляць за эфэктыўнасьць, што, мабыць, зьяўляецца вынікам інжынэрнай адукацыі. У краіне, дзе навіны часьцяком замоўчваюцца, ён адрозьніваецца імкненьнем да адкрытасьці. Так было ў 2006 годзе падчас затапленьня шахты на Урале, і калі ў гарняцкім горадзе Бярэзьнікі зьявіліся буйныя карставыя правалы.

"Уладзіслаў на пасадзе гендырэктара, насуперак імкненьню некаторых людзей з «Уралкалія» не агалошваць гэтую справу, адкрыў усе дзьверы, запрасіў для аказаньня дапамогі лепшых кансультантаў з усяго сьвету і нават не спрабаваў схаваць гэтыя праблемы ад грамадзтва" , - заявіў генэральны дырэктар нямецкай праектнай і кансалтынгавай фірмы Ercosplan Генры Рауш ( Henry Rauche ).

" Ён унёс жыватворныя перамены ў расейскую галіну вытворчасьці калійных угнаеньняў пасьля савецкага стылю кіраўніцтва".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG