Пра гэта паведаміў адвакат Дзьмітры Гарачка, які толькі што выйшаў з судовага пакою.
Гарачка адмовіўся назваць прычыну, чаму скаргу не задаволілі. Адвакат сказаў, што гэтая прычына на судовым паседжаньні прагучала. Аднак ён ня можа яе пераказаць, бо паседжаньне было закрытым.
Гарачка заявіў, што гендырэктар «Уралкалія» ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня, што ягоны фізычны і псыхалягічны стан добры.
Адвакат адзначыў, што пытаньне пра вызваленьне пад заклад не ўздымалася наагул.
Гарачка кажа, што ў панядзелак 9 верасьня ў Менскі гарадзкі суд перарадуць скаргу на адмову суду Партызанскага раёну вызваліць Уладзіслава Баўмгертнэра.
На разглядзе скаргі прысутнічалі беларускія адвакаты Дзьмітры Гарачка і Дар'я Ліпкіна. У розныя часы Ліпікіна абараняла палітвязьня Мікіту Ліхавіда і блогера Яўгена Ліпковіча.
Баўмгертнэр мае статус абвінавачанага. Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ ад 26 жніўня
«Расейскіх абаронцаў арыштанта на разгляд скаргі не дапусьцяць. Больш за тое, і самога Ўладзіслава на судзе ня будзе — скаргу разгледзяць безь яго», — заявіў напярэдадні расейскі адвакат Аляксей Басістаў.
Просьбы аб вызваленьні Ўладзіслава Баўмгертнэра пад паручальніцтва накіравалі ў Менск губэрнатар Пермскага краю Расеі Віктар Басаргін і дэпутат Дзярждумы Ігар Барынаў.
Адвакат Дзьмітрый Гарачка паведаміў, што гэтыя звароты будуць прыкладзеныя да дакумэнтаў, якія разгледзіць суд 6 верасьня.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце Радыё Свабода