14 жніўня сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці справы супроць кіраўнікоў Белкаапсаюзу, якую распачалі сьледчыя КДБ у канцы ліпеня. Тады стала вядома пра затрыманьні шэрагу начальнікаў Белкаапсаюзу, у тым ліку старшыні Сяргея Сідзько, якія нібыта атрымлівалі вялікія хабары. У першых паведамленьнях фігуравалі сумы да 500 тысяч даляраў. Кіраўнік прэсавай службы КДБ Павал Стрэх паведаміў падрабязнасьці пра аднаго з затрыманых — былога начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюзу Дзьмітрыя Калодзезнага.
«Калодзезны, калі быў начальнікам управы капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюзу, падчас рэалізацыі праекту па будоўлі крамы ў Лідзе на вуліцы Тухачэўскага дзейнічаў у інтарэсах камэрцыйных структур, наўмысна злоўжываючы сваім службовым становішчам. У выніку Белкаапсаюзу нанесеныя страты на суму каля 700 мільёнаў рублёў».
Але ці мае да гэтага эпізоду дачыненьне былы старшыня Белкаапсаюзу Сяргей Сідзько? Артур Стрэх на гэта адказвае:
«У дадзены момант КДБ праводзіць сьледчыя дзеяньні па выяўленьні датычнасьці да дзейнасьці Калодзезнага іншых кіраўнікоў Белкаапсаюзу».
Паводле Артура Стрэха, затрыманыя кіраўнікі Белкаапсаюзу і прадстаўнікі камэрцыйных структур, якія таксама праходзяць па гэтай справе ў якасьці падазроных, знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ — так званай «амэрыканцы».