Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 году ў Пагосьцішчах


Шыльда на помніку загінулым паўстанцам
Шыльда на помніку загінулым паўстанцам

Яны добраўпарадкавалі помнік, усталяваны ў мясьцінах, дзе аршанскі атрад касінераў, якім камандаваў Ігнат Будзіловіч, быў разьбіты, а камандзір трапіў у палон.

Таксама актывісты зладзілі невялікую імпрэзу з удзелам краязнаўцаў і бардаў.

Помнік-крыж на горцы з камянёў і шыльдай з словамі Кастуся Каліноўскага «Бывай здаровы, мужыцкі народзе, жыві ў шчасьці, жыві ў свабодзе!» быў усталяваны ў вёсцы Пагосьцішча Лёзьненскага раёну 8 гадоў таму. Ён быў узьведзены з ініцыятывы настаўніцы Алены Грачышнікавай і вучняў школы № 1 райцэнтру Лёзна.

Але без належнага догляду ён ужо вымагаў рамонту, і аршанскія мастакі Алесь Кажамяка і Яўген Анішчанка паднавілі надпіс на шыльдзе, заладавалі шчыліны ў мэмарыяльным крыжы. За іх дзеяньнямі назіралі вяскоўцы.

Як высьветлілася з размоваў, у вёсцы мала ведаюць пра падзеі 1963 году і пра паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ня ведаюць і пра Ігната Будзіловіча, які стварыў у Аршанскім павеце паўстанцкі атрад , што пацярпеў паразу пад Пагосьцішчам у бітве з расейскім войскам. Атрад быў разьбіты, Будзіловіча захапілі ў палон і празь некалькі месяцаў, 28 жніўня 1863 году (9 верасьня

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці — руху «За Свабоду», партыі БНФ, АГП, аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, кампаніі «Гавары праўду» зь Віцебску, Воршы і Лёзна, ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў хвілінай маўчаньня.
па новым стылі) расстралялі ў Аршанскай турме.

Кіраўнік моладзевага аб’яднаньня «Зьвяз» Ігар Казьмярчак апавёў прысутным пра гісторыю паўстаньня 1863-64 гадоў ў Лёзьненскім і Аршанскім раёнах.

Вершы, прысьвечаныя змагарам за незалежную Беларусь, прачытала аршанская паэтка Яўгенія Казлова. Свае песьні выканалі барды Андрэй Мельнікаў і Георгі Станкевіч.
Мастак Алесь Кажамяка рамантуе помнік
Мастак Алесь Кажамяка рамантуе помнік

Мастак Яўген Анішчанка падфарбоўвае надпіс на шыльдзе
Мастак Яўген Анішчанка падфарбоўвае надпіс на шыльдзе
Хвіліна маўчаньня
Хвіліна маўчаньня
Сьпявае Георгі Станкевіч
Сьпявае Георгі Станкевіч

Сьпявае Андрэй Мельнікаў
Сьпявае Андрэй Мельнікаў
Да помніка ў гонар паўстанцаў прысутныя ўсклалі кветкі, запалілі сьвечкі, напрыканцы сустрэчы разам прасьпявалі гімн «Магутны Божа».

Актывісты мяркуюць, што нейкім чынам варта адзначыць і тое месца, дзе абарвалася жыцьцё Ігната Будзіловіча ды іншых касінераў зь ягонага атраду. Аршанская турма ў 1863 годзе мясьцілася ў будынку езуіцкага калегіюму. Цяпер тут памяшканьні займаюць мастацкая галерэя, гарадзкі аддзел культуры ды іншыя ўстановы. Месца, дзе Будзіловіч прыняў сьмерць пад сьценамі былой турмы, дакладна не вядомае. Ён быў пахаваны ў агульнай магіле, разам зь іншымі расстралянымі вязьнямі. Ідэнтыфкацыі чалавечых парэшткаў, якія былі дастаныя зь зямлі падчас рэстаўрацыі будынку калегіюму, ніхто не праводзіў. Аднак актывісты пэўныя, што памяць пра Ігната Будзіловіча мусіць быць захаваная і ў Воршы таксама.
Былая аршанская турма
Былая аршанская турма
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG