У Менску арыштаваны гендырэктар расейскай кампаніі «Ўралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр. Навошта гэта зроблена? Якіх мэтаў хоча дасягнуць афіцыйны Менск? Чаму беларускія ўлады не баяцца жорсткага адказу расейскага кіраўніцтва?
Удзельнікі: дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і палітоляг, пісьменьнік Віктар Марціновіч зь Менску.
Валер Карбалевіч: «Ва ўсёй гісторыі з арыштам генэральнага дырэктара „Ўралкалія“ Ўладзіслава Баўмгертнэра трэба адзначыць дзьве акалічнасьці. Найперш, усё было абстаўлена ў выглядзе спэцапэрацыі. Запрасілі на перамовы да прэм’ер-міністра Мясьніковіча. То бок — завабілі ў пастку.
Па-другое, усё зрабілі максымальна дэманстратыўна. Па ТБ паказалі Баўмгертнэра, у кайданках, пад канвоем, на расьцяжцы. Сьледчы камітэт стаў вельмі гаваркі. Дзяржаўныя мэдыі, нібы загадзя падрыхтаваныя, адразу ж уключыліся ў прапагандысцкую кампанію. Галоўнае пытаньне — навошта? Які сэнс ва ўсёй гэтай акцыі беларускіх уладаў?»
Кірыл Коктыш: «Лукашэнка адным ударам ня толькі ўзяў рэванш за „Беларуськалій“, але і паставіў Пуціна ў няёмкае становішча. Бо той ня можа ўступіцца за Баўмгертнэра бяз стратаў для ўласнага іміджу. Калі глядзець па рэакцыі расейскіх мэдыяў у панядзелак, то выглядае, што Лукашэнка — гэта шчыры змагар з расейскім алігархатам. Ён стаў моцным актарам на расейскім палітычным полі. Лукашэнка згуляў на супярэчнасьці паміж расейскімі ўладамі і расейскім грамадзтвам, якое ня любіць алігархаў. Ён сарваў тыя ляўры, які Пуцін атрымаў на пачатку 2000-х гадоў, калі пачаў барацьбу з алігархамі. Прэзыдэнт Беларусі дыктуе ўмовы Пуціну і атрымаў магчымасьць выраўняць становішча зь „Беларуськаліем“. Лукашэнка ў гэтым канфлікце выглядае пераможцам.
Калі „Ўралкалій“ выйшаў зь Беларускай калійнай кампаніі, то расейскія афіцыйныя асобы казалі, што гэта спрэчка двух гаспадарчых суб’ектаў. Дык вось Лукашэнка пачаў дзейнічаць у гэтым кантэксьце. Беларускія праваахоўныя органы якраз цяпер прад’явілі прэтэнзіі расейскаму гаспадарчаму суб’екту.
Нешта падобнае колькі гадоў таму здарылася ў Малдове, дзе быў арыштаваны памочнік Чубайса. Масква ня здолела яго вызваліць, і той адседзеў там каля трох гадоў».
Віктар Марціновіч: «Учора, пасьля першай інфармацыі пра арышт Баўмгертнэра, мне падалося, што мэтай афіцыйнага Менску было справакаваць Расею на жорсткія дзеяньні ў эканамічнай сфэры, аж да адмовы ад ільготных дамоваў пра газ і нафту, і апраўдацца перад народам за дрэнны эканамічны стан краіны. Але сёньня зразумеў, што гэтая вэрсія не працуе. Бо няма жорсткай рэакцыі Расеі. Зьявіліся толькі кволыя заявы віцэ-прэм’ера і МЗС РФ.
І цяпер зьяўляецца вэрсія пра тое, што Баўмгертнэр апынуўся ў ролі закладніка. Гэта ў стылі беларускага кіраўніцтва: вырашаць праблемы з дапамогай закладнікаў. Напрыклад, як толькі ўзьніклі тэмы для абмеркаваньня зь касьцёлам, узялі і арыштавалі ў якасьці закладніка ксяндза Лазара.
Хачу зьвярнуць увагу, што арыштавалі парлямэнтэра, які прыехаў весьці перамовы на запрашэньне кіраўніка ўраду Беларусі. Тут цікава, ці ведаў Мясьніковіч, якую ролю яму прызначылі ў гэтай апэрацыі. Бо ягоная рэпутацыя ў расейскай эліце перажывае складаныя часы.
Але, падаецца, і вэрсія пра закладніка пакуль не спрацоўвае. Бо Расея і сама часта выкарыстоўвае Сьледчы камітэт падобным чынам. Дый статус закладніка ня вельмі высокі. Гэта не чалавек з каапэратыву „Возера“, не алігарх, а толькі наняты мэнэджэр. Пакуль гэтая сытуацыя не паддаецца разуменьню».
Карбалевіч: «Сп Коктыш, вось вы сказалі, што гэтымі дзеяньнямі Лукашэнка атрымаў маральны рэванш, палітычны, іміджавы выйгрыш. Магчыма, адпомсьціў. Маўляў, хто нас „кіне“, той будзе пакараны.
А ці ёсьць рацыянальныя, эканамічныя мэты ў гэтых дзеяньнях? Чаго хоча дасягнуць афіцыйны Менск? На што хоча абмяняць Менск гэтага закладніка? Бо той, хто бярэ закладніка, выстаўляе ўмовы дзеля яго вызваленьня. Якія гэта ўмовы? Ён хоча вярнуць „Уралкалій“ у беларускую калійную кампанію? Ці атрымаць ад „Уралкалія“ кампэнсацыю ў памеры 100 млн даляраў, якія, паводле вэрсіі Сьледчага камітэту, страціў „Беларуськалій“ ад падступных дзеяньняў расейскай кампаніі?»
Кірыл Коктыш: «Не пагадзіўся б з тэрмінам „закладнік“. Бо дзеяньні „Ўралкалія“ можна ацэньваць з гледзішча крымінальнага заканадаўства. І дакумэнты былі зьнішчаныя. І прадукцыя „Беларуськалія“ была перафрахтаваная на „Ўралкалій“. Нейкі час таму Баўмгертнэр сьмяяўся, калі журналісты пыталі яго: як сябе адчувае чалавек, які абрынуў калійны рынак на 20 млрд даляраў? За аналягічныя рэчы Джордж Сорас не паедзе ў Вялікую Брытанію, бо яго там арыштуюць за абвал фунта стэрлінгаў у 1990-я гады.
Паўтараю, Лукашэнка атрымаў моцныя пазыцыі для торгу і па Эўразійскім зьвязе, і па ўмовах пастаўкі газу і нафты. То бок ён можа капіталізаваць сваю палітычную перамогу. Больш за тое, ён можа атрымаць падтрымку Захаду».
Віктар Марціновіч: «Як сказаў наш знаны палітоляг Класкоўскі, Лукашэнка сябе заўсёды добра пачувае ў стане канфлікту. Мэты беларускага кіраўніцтва могуць быць простыя. Напрыклад, паскарэньне сустрэчы з Пуціным. Ці, напрыклад, палітызацыя, „саюзацыя“ калійнага канфлікту, спроба выцягнуць пытаньне за межы спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў. Сапраўды, беларускі бок у гэтым канфлікце выглядае больш упэўнена. Сьледчы камітэт Беларусі стаў галоўным ньюсмэйкерам.
Іншае пытаньне, што Беларусь чарговым разам прадэманстравала, што мае свае ўласныя правілы гульні. І як будуць пачуваць сябе патэнцыйныя інвэстары, асабліва расейскія, прыяжджаючы ў Менск? Як будуць адчуваць сябе людзі, якія атрымалі запрашэньне ад беларускага ўраду прыехаць у Менск на перамовы? Гэта ўдар па інвэстыцыйным іміджы Беларусі. Пад пытаньнем амбітныя пляны ўраду па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў. А паводзіны „Ўралкалія“ хутчэй трэба разглядаць з гледзішча бізнэс-канкурэнцыі, чым з гледзішча заканадаўства».
Карбалевіч: «Чаму Лукашэнка не баіцца Пуціна? Гэта асабліва актуальна на тле разважаньняў пра ўсё большую эканамічную залежнасьць Беларусі ад Расеі. Хоць Баўмгертнэр, Керымаў — не з каапэратыва „Возера“, не з каманды Пуціна, але гаворка ідзе пра краіну, якая прэтэндуе на статус вялікай дзяржавы. А тут яе грамадзян так брутальна арыштоўваюць. Сп. Коктыш, вы нагадалі пра справу памочніка Чубайса, які пасядзеў у малдаўскай турме. Але можна ўзгадаць выпадак з расейскім бізнэсоўцам Бутам, які займаўся сумнеўным бізнэсам, гандляваў зброяй. Расея гарой выступала ў яго абарону. Чаму цяпер Лукашэнка пайшоў ва-банк?»
Коктыш: «Бо расейскае грамадзтва цяпер хутчэй на баку Лукашэнкі. Тут казалі, што такія дзеяньні напужаюць расейскіх інвэстараў у Беларусі. Дык вось, за апошні год Беларусь атрымала 1,5 млрд даляраў расейскіх прыватных інвэстыцыяў».
Марціновіч: «Лукашэнка дакладна пралічыў момант гэтага скандалу. Пуціну цяпер не да Беларусі. У яго хапае свайго галаўнога болю. Унутры краіны праблема Навальнага. У геапалітычным пляне Масква атрымала гучную паразу ад Украіны. Калі цяпер пачаць бойку зь Беларусьсю, то ўвесь моцна надзьмуты праект Эўразійскага зьвязу разваліцца. А Пуцін бачыць сябе мэсіяй».
Карбалевіч: «Які ж гэта мэсія, якога так дэманстратыўна прыніжае значна слабейшая краіна, якая, да таго ж, моцна залежыць ад Расеі?»
Марціновіч: «Адсюль і ўзьнікаюць чуткі, нібыта арышт Баўмгертнэра быў узгоднены з Крамлём. Гэтыя чуткі сьведчаць, што беларускае грамадзтва так прызвычаілася да свайго посткаляніяльнага статусу, што нават адмаўляе арышт расейскага бізнэсоўца бяз санкцыі Пуціна.
Сапраўды, у гэтай сытуацыі Пуцін выглядае непрывабна. Адзін мой знаёмы бізнэсовец з расейскімі каранямі мне сказаў, што прэзыдэнт Расеі моцна адрэагуе толькі тады, калі які-небудзь блізкі да яго алігарх, кшталту Абрамовіча або Цімчанкі, скажа яму: Вова, глядзі, нашага пакрыўдзілі, чаму маўчыш, гэта не па-пацанску».

Навошта арыштавалі Баўмгертнэра

Якіх мэтаў хоча дасягнуць афіцыйны Менск?

За аналягічныя рэчы Джордж Сорас не паедзе ў Вялікую Брытанію, бо яго там арыштуюць за абвал фунта стэрлінгаў у 1990-я гады
Паўтараю, Лукашэнка атрымаў моцныя пазыцыі для торгу і па Эўразійскім зьвязе, і па ўмовах пастаўкі газу і нафты. То бок ён можа капіталізаваць сваю палітычную перамогу. Больш за тое, ён можа атрымаць падтрымку Захаду».
Віктар Марціновіч: «Як сказаў наш знаны палітоляг Класкоўскі, Лукашэнка сябе заўсёды добра пачувае ў стане канфлікту. Мэты беларускага кіраўніцтва могуць быць простыя. Напрыклад, паскарэньне сустрэчы з Пуціным. Ці, напрыклад, палітызацыя, „саюзацыя“ калійнага канфлікту, спроба выцягнуць пытаньне за межы спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў. Сапраўды, беларускі бок у гэтым канфлікце выглядае больш упэўнена. Сьледчы камітэт Беларусі стаў галоўным ньюсмэйкерам.
Іншае пытаньне, што Беларусь чарговым разам прадэманстравала, што мае свае ўласныя правілы гульні. І як будуць пачуваць сябе патэнцыйныя інвэстары, асабліва расейскія, прыяжджаючы ў Менск? Як будуць адчуваць сябе людзі, якія атрымалі запрашэньне ад беларускага ўраду прыехаць у Менск на перамовы? Гэта ўдар па інвэстыцыйным іміджы Беларусі. Пад пытаньнем амбітныя пляны ўраду па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў. А паводзіны „Ўралкалія“ хутчэй трэба разглядаць з гледзішча бізнэс-канкурэнцыі, чым з гледзішча заканадаўства».
Чаму Менск не баіцца жорсткага адказу Масквы?
Карбалевіч: «Чаму Лукашэнка не баіцца Пуціна? Гэта асабліва актуальна на тле разважаньняў пра ўсё большую эканамічную залежнасьць Беларусі ад Расеі. Хоць Баўмгертнэр, Керымаў — не з каапэратыва „Возера“, не з каманды Пуціна, але гаворка ідзе пра краіну, якая прэтэндуе на статус вялікай дзяржавы. А тут яе грамадзян так брутальна арыштоўваюць. Сп. Коктыш, вы нагадалі пра справу памочніка Чубайса, які пасядзеў у малдаўскай турме. Але можна ўзгадаць выпадак з расейскім бізнэсоўцам Бутам, які займаўся сумнеўным бізнэсам, гандляваў зброяй. Расея гарой выступала ў яго абарону. Чаму цяпер Лукашэнка пайшоў ва-банк?»
Коктыш: «Бо расейскае грамадзтва цяпер хутчэй на баку Лукашэнкі. Тут казалі, што такія дзеяньні напужаюць расейскіх інвэстараў у Беларусі. Дык вось, за апошні год Беларусь атрымала 1,5 млрд даляраў расейскіх прыватных інвэстыцыяў».
Калі цяпер пачаць бойку зь Беларусьсю, то ўвесь моцна надзьмуты праект Эўразійскага зьвязу разваліцца