ПАДЗЕІ ДНЯ
Менскі раён, суд над нацыянал-бальшавіком Дзянісам Сахарам, які быў затрыманы 10 жніўня падчас разгону супрацоўнікамі праваахоўных органаў спартыўных збораў нацболаў пад Менскам
Мір (Гарадзенская вобласьць), Музычная акадэмія «Дрэздэн — музыка пры двары Аўгуста Саксонскага» пачнецца ў замкавым комплексе «Мір». Культурны праект арганізаваны па ініцыятыве Інстытуту імя Гётэ ў Менску. Каля 40 удзельнікаў акадэміі з Беларусі, Нямеччыны, Галяндыі, Расеі, Ўкраіны і Польшчы правядуць апошні тыдзень жніўня ў сьценах аднаго з самых папулярных музэяў Беларусі. Там пройдуць майстар-клясы, прафэсійныя дыскусіі, канцэрты.
Прага, абвяшчэньне шорт-лісту ляўрэатаў прэміі па правах чалавека Вацлава Гаўла
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1579 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай падчас Інфлянцкай вайны
1671 — гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве ля Брацлаву
1792 — за ўдзел у бітве пад Дубенкай Тадэвуш Касьцюшка атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі
Фільм пра Тадэвуша Касьцюшку
1801 — Філіп Лябон запатэнтаваў двухтактавы рухавік унутранага спальваньня
1847 — абвешчаная Рэспубліка Лібэрыя — першая незалежная дзяржава ў «чорнай Афрыцы». Заснавальнікамі сталі імігранты — вызваленыя (пачынаючы з 1821 году) з ЗША чарнаскурыя
1914 — нямецкае войска перамагло расейскае ў бітве ля Танэнбэрґу і Грунвальду
1933 — Прынята пастанова СНК БССР «Аб зьмяненьні і спрашчэньні беларускага правапісу».
1944 — Шарль дэ Голь увайшоў у Парыж
1957 — ТАСС абвясьціла пра пасьпяховыя выпрабаваньні ў СССР міжкантынэнтальнае балістычнае ракеты
1966 — пачалася вайна Намібіі за незалежнасьць
1972 — у Мюнхэне распачаліся XX летнія Алімпійскія гульні
1991 — пяты дзень па сканчэньні путчу ГКЧП. Пачалася пазачарговая сэсія Вярхоўнага Савету СССР. Прыпыненая дзейнасьць КПСС на ўсёй тэрыторыі краіны
1992 — прэм’ер-міністры Чэскай і Славацкай рэспублікаў Вацлаў Кляўс і Ўладзімер Мэчыяр падпісалі ў Брне пагадненьне пра падзел Чэхаславаччыны з 1 студзеня 1993 году
1993 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Сырыяй
2002 — парлямэнт Грузіі прыняў рашэньне пра выхад Грузіі са складу СНД і поўным вывадзе вайсковых базаў і міратворчых сілаў з грузінскай тэрыторыі
2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Абхазіі ды Паўднёвае Асэтыі ад Грузіі
У гэты дзень нарадзіліся:
1880 — Ґіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня
1898 — Пэгі Гугэнхайм, калекцыянэрка мастацтва
1910 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка
1914 — Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік
1935 — Сьвятлана Клімковіч, беларуская пісьменьніца
1940 — Анатоль Арцімовіч, беларускі скульптар
1962 — Тацяна Сапач, беларуская паэтка
Тацяна Сапач чытае свае вершы
1969 — Вітаўт Руднік, гарадзенскі журналіст, грамадзкі дзяяч і трэнэр
У гэты дзень памерлі:
1808 — Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ
1958 — Георгі Іванаў, расейскі паэт, празаік, перакладчык; адзін з найбуйнешых паэтаў расейскае эміграцыі
1989 — Ірвінг Стоўн, амэрыканскі пісьменьнік
1994 — Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт і пісьменьнік
ЦЫТАТА ДНЯ
Мы самі адчуваем, што ўсё, што мы робім, — гэта кропля ў акіяне. Але акіян будзе меншы бяз гэтай кроплі.
Маці Тэрэза