Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва ЭЗ у Менску заклікае да адкрытага разгляду апэляцыі Гайдукова


Андрэй Гайдукоў
Андрэй Гайдукоў

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску выступіла з заклікам да беларускіх уладаў правесьці разгляд апэляцыі Андрэя Гайдукова адкрыта і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

«У сувязі з набліжэньнем разгляду апэляцыі Андрэя Гайдукова прадстаўніцтва ЭЗ заклікае Беларусь правесьці сумленныя, спрэавядлівыя і адкрытыя судовыя паседжаньні з выкананьнем усіх міжнародных стандартаў і абавязаньняў», — гаворыцца ў звароце прадстаўніцтва ЭЗ.

Гэты зварот ухвалены кіраўнікамі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу ў Менску.

Касацыйная скарга Андрэя Гайдукова на прысуд будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе 27 жніўня.

1 ліпеня 2013 году Гайдукоў быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 356-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі (спроба ўсталяваньня супрацоўніцтва са спэцыяльнай службай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы) на 1,5 года пазбаўленьня волі. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG