Учора міністэрства пісала, што суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў Карэліна на 10 мільёнаў рублёў паводле двух артыкулаў Адміністратыўнага кодэксу: «Абраза службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў», пацярпелымі па якой прызнаныя супрацоўнікі Фрунзэнскага РУУС Менску, а таксама «Абраза», дзе пацярпелая — удава міліцыянта, які загінуў».
Сёньня МУС паведамляе, што сума штрафу складае 7 мільёнаў рублёў.
Гэта здарылася пасьля таго, як Карэлін зьмясьціў у сеціве свой зварот з просьбай дапамагчы ў зьбіраньні грошай на штраф. У звароце, сярод іншага, ён адзначыў:
«Мне выпісалі штраф 10 000 000 беларускіх рублёў (прыкладна 1150 даляраў ЗША) за абразу работнікаў міліцыі. Хоць паводле адпаведных артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу краіны (23.5, 9.3) штраф ня мог перавышаць 7 мільёнаў».
8 траўня 2013 году на мужа і жонку Карэліных напалі, і Андрэй Карэлін мусіў выклікаць міліцыю.
«Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі, паводзілі сябе груба і нетактоўна, абражалі мяне і маю жонку.
Вынікам усяго гэтага стала зьяўленьне майго камэнтара 28 траўня 2013 году на беларускім партале www.tut.by, дзе я напісаў сваё асабістае меркаваньне, расказаў пра грубасьць, якую праявілі ў адносінах да мяне і маёй жонкі міліцыянты», — апавёў Карэлін.
19 чэрвеня 2013 году ў 6 гадзін 20 хвілін раніцы, калі ён выходзіў з кватэры, яго арыштавалі.
«Мяне адвезьлі ў пастарунак, дзе паказалі прадпісаньне беларускага міністра ўнутраных спраў правесьці ў дачыненьні да мяне праверку.
У ліпені 2013 году нада мной адбыўся суд, дзе і я, і мая жонка далі паказаньні супраць супрацоўнікаў беларускай міліцыі. Я прасіў суд праверыць мяне на дэтэктары хлусьні, каб перамагла справядлівасьць. Аднак рашэньне суду, як стала вядома пазьней, было прадвызначана».
Карэлін не адмаўляецца ад свайго допісу і ня лічыць сябе вінаватым і пасьля рашэньня суду.
Міліцыянтаў абразілі ягоныя словы пра факты нядобрасумленнага выкананьня службовых абавязкаў і брудны вонкавы выгляд супрацоўнікаў Фрунзенскага РУУС.
ГУУС Менгарвыканкаму правяло праверку. «Прыведзеныя довады не знайшлі свайго пацьверджаньня, а дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі былі прызнаныя прафэсійна граматнымі, карэктнымі, якія не парушаюць правоў і законных інтарэсаў грамадзяніна», — заявілі ў МУС.