Азэрбайджан узбройваецца да зубоў. Армэнія ўсё больш расчароўваецца ў Расеі, яе галоўным абаронцы. Патэнцыял для ўзброенага канфлікту вакол самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі аказваецца больш высокім, чым гэта было 5 гадоў таму.
Пяцідзённая вайна, якая вялася ў сэпаратысцкім рэгіёне Грузіі Паўднёвай Асэтыі, была пераканаўча выйграная Расеяй. Аднак гэтая перамога зьменшыла ўплыў Масквы ў гэтым шматэтнічным і багатым на супярэчнасьці рэгіёне.
Штэфан Мэйстэр, старэйшы навуковы супрацоўнік Эўрапейскай Рады па міжнародных адносінах, мяркуе, што вайна паслала сыгнал іншым постсавецкім краінам, што Расея гатовая ужыць сілу для рэалізацыі сваіх інтарэсаў. Яна, паводле Мэйстэра, падарвала ролю Расеі як гульца, які мае ў рэгіёне саюзьнікаў.
Армэнія, бліжэйшы саюзьнік Расеі ў рэгіёне, мае зараз даволі складаныя стасункі з Масквой з прычыны спрэчак наконт цаны на газ і спробаў Крамля прымусіць Ерэван далучыцца да Эўразійскага саюзу. Азэрбайджан, які Пуцін павінен наведаць у гэтым месяцы, ужо даўно з насьцярогай ставіцца да Масквы і выкарыстоўвае сваё энэргетычнае багацьце для правядзеньня самастойнай палітыкі.
Ну і нарэшце Грузія. Адносіны паміж Тбілісі і Масквой значна палепшыліся з тае пары, як у студзені сёлета рэальная ўлада ў краіне перайшла да прэм’ер-міністра Бідзіны Іванішвілі, але стасункі па-ранейшаму прахалодныя.
Вафа Гулузадэ, былы дарадца прэзыдэнта Азэрбайджану ў пытаньнях зьнешняй палітыкі, мяркуе, што ваенная апэрацыя Расеі ў Грузіі ў 2008 годзе ўзрушыла ўвесь Каўказ: «Вайна паміж Расеяй і Грузіяй была, на самай справе, агрэсіяй Расеі супраць незалежнай Грузіі. І гэта вельмі небясьпечнае дзеяньне, паколькі дэманструе, што Расея зьяўляецца імпэрыяй — вельмі агрэсіўнай для ўсіх народаў і для ўсіх малых народаў у рэгіёне».
Па сьлядах вайны 2008 году Расея спрабавала актывізаваць сваю ролю ў якасьці пасярэдніка па Карабаху, але гэтыя намаганьні, ініцыяваныя тагачасным прэзыдэнтам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым, скончыліся безвынікова. Пасьля таго, як у 2012 годзе ў Крэмль вярнуўся Ўладзімер Пуцін, Расея ў значнай ступені скараціла сваю ролю пастаўніка зброі для абодвух бакоў.
Рост недаверу да Масквы ў рэгіёне не ператварыўся на інтэнсіўнае супрацоўніцтва паміж трыма народамі Паўднёвага Каўказу ў значнай ступені таму, што стасункі паміж Армэніяй і Азэрбайджанам застаюцца напружанымі з прычыны карабаскага канфлікту.
Азэрбайджан і Грузія плённа ўзаемадзейнічаюць у энэргетычнай сфэры — Грузія дае маршрут для экспарту азэрбайджанскай нафты ў абыход Расеі, Баку дапамагае Тбілісі значна зьнізіць сваю энэргетычную залежнасьць ад Масквы.
Адным з важных вынікаў вайны стала дыстанцыянаваньне ад рэгіёну НАТО і ЗША і перанос плянаў Грузіі ўступіць у альянс да лепшых часоў.
Пасьля вайны, і асабліва пры прэзыдэнце Абаму, ЗША разглядаюць сваю палітыку на Паўднёвым Каўказе як частку амэрыканска-расейскіх адносінаў, мяркуе аналітык Рычард Кіракасян, дырэктар Цэнтру рэгіянальных дасьледаваньняў у Ерэване.
У той жа час канфлікт праклаў шлях да значнай актывізацыяй дзейнасьці ў рэгіёне Эўрапейскага Зьвязу. Менавіта пры пасярэдніцтве ЭЗ было заключанае пагадненьне аб спыненьні агню, якое паклала канец вайне 2008 году, місія назіральнікаў ЭЗ уздоўж адміністрацыйнай мяжы паміж Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй і астатняй Грузіяй адыграла прыкметную ролю ў наступныя гады.
Больш за тое, у 2009 годзе пачалася рэалізацыя праграмы Ўсходняе партнэрства, у якой бяруць удзел шэсьць постсавецкіх краін — Беларусь, Малдова, Украіна і тры паўднёва-каўкаскіх дзяржавы.
Аналітык Кіракасян кажа, што праграма была запушчаная, каб дапамагчы Эўразьвязу «стабілізаваць сваю пэрыфэрыю», але яе посьпех быў абумоўлены «мяккай сілай» ЭЗ.
Аналітык Штэфан Мэйстэр мяркуе, што Ўсходняе партнэрства адыграла значную ролю ў дэмакратызацыі і ўсталяваньні вяршэнства закону ў Грузіі і Армэніі. Ён лічыць, што назіральнікі ЭЗ адыгралі вырашальную ролю ў посьпеху леташніх кастрычніцкіх выбараў у Грузіі. Але ён падкрэсьлівае, што Ўсходняе партнэрства не ўключае ў сябе кампанэнту бясьпекі, а гэта азначае, што здольнасьць ЭЗ зьнізіць напружанасьць вакол Карабаху — мінімальная.
Ці можа праграма Ўсходняе партнэрства дасягнуць посьпеху, ня кідаючы выклік Маскве — гэта вялікае пытаньне. Пасьля вяртаньня ў Крэмль у мінулым годзе Пуцін зрабіў свой праект Эўразійскага саюзу адным з галоўных прыярытэтаў і Масква робіць ціск на краіны Ўсходняга партнэрства — у прыватнасьці, на Ўкраіну, Малдову і Армэнію — каб яны адмовіліся ад больш шчыльных сувязяў з ЭЗ на карысьць уступленьня ў саюз, кіраваны Масквой.
Грузінскі філёзаф Заза Шацірышвілі лічыць, што вайна 2008 году была свайго роду помстай з боку Расеі, помстай за падтрымку Захаду незалежнасьці Косава і за іншыя паразы Масквы за апошнія 15-20 гадоў. Але для нас вайна зьяўляецца ключавой часткай нашай 25-гадовай вайны супраць імпэрыі. «Да чаго гэты шлях у канчатковым выніку прывядзе — мы ня ведаем, таму што гісторыя далёка ня скончаная», — кажа грузінскі філёзаф.