Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крымінале Беларусь саступае толькі Расеі


Экспэрты правялі дасьледаваньне, у якім падлічылі, колькі зьняволеных прыпадае на кожныя 100 тысяч жыхароў пэўнай краіны Эўропы.

Паводле праведзеных падлікаў, у 20 з 47 краін, якія ўдзельнічаюць у дасьледаваньні, адчуваюць недахоп месцаў у турмах. У гэтых краінах зьняволеных больш, чым месцаў ва ўстановах пазбаўленьня волі, паведамляе партал Hronika.info.

Сярод самых крымінальных краін Эўропы першае месца займае Расея. У ёй налічылі каля 500 зьняволеных на 100 тысяч грамадзян. На другім месцы стаіць Беларусь, адразу за ёй Грузія і Азэрбайджан. Першае месца з канца заняла Ісляндыя. Нормай лічыцца каля 70-80 чалавек на 100 тысяч насельніцтва краіны.

Паводле дасьледаваньня, 95% зьняволеных мужчыны, іх сярэдні ўзрост – 33 гады.

У Заходняй Эўропе замежных зьняволеных налічылі каля 30%. Там жа адбываецца найбольшая колькасьць суіцыдаў. Ва Ўсходняй Эўропе наадварот, колькасьць замежнікаў не перавышае адзнакі 2%. Усяго самагубствам перарываюць сваё турэмнае заключэньне каля 24% усіх зьняволеных.

Украіна ў сьвеце займае дзясятае месца паводле колькасьці зьняволеных. У краіне на 100 тысяч грамадзян прыпадае 334 зьняволеных. Сусьветны рэйтынг каторы раз узначальваюць ЗША, Расея знаходзіцца на 4-м месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG