Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлаўскас: ЭЗ павінен дапамагчы абсталяваць зону, вольную ад сьвіней


29 ліпеня ў Вільні кіраўнікі вэтэрынарных ведамстваў Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы ўзгаднілі дзеяньні супраць распаўсюджваньня афрыканскай чумы сьвіней.

Ад гэтай бяды, выяўленай у Расеі і Беларусі, балтыйскія краіны могуць уратавацца сумеснымі дзеяньнямі і фізычнымі бар’ерамі.

Пра гэта заявіў DELFI адзін з кіраўнікоў літоўскай вэтэрынарна-харчовай службы.

«Будзем спадзявацца, што нарада будзе садзейнічаць каардынацыі сумесных дзеяньняў — ужываць комплексныя захады і зьвярнуцца да Эўракамісіі і ўсіх краін — Балтыйскіх краінаў і Польшчы ў справе дадатковага фінансаваньня, каб абсталяваць зону, вольную ад сьвіней», — сказаў у інтэрвію радыёстанцыі LRT намесьнік дырэктара Літоўскай вэтэрынарна-харчовай службы Відмантас Паўлаўскас.

Ён адзначыў, што разглядаюцца захады маніторынгу, сыстэма лябараторных дасьледаваньняў у Балтыйскіх краінах і Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG