Гэта празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч і Валер Гапееў, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменьніца Алена Масла, паведамляе Наша Ніва.
Бальшыня зь іх аказалася ў СПБ, бо працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданьнях і выдавецтвах. Удзел у афіцыйным саюзе быў, фактычна, умовай захаваньня працоўнага месца. Гэта нягледзячы на тое, што дыскрымінацыя па палітычных і культурных прыкметах забаронена дзейнымі законамі і можа быць пакарана.
Раіса Баравікова раней узначальвала холдынгавае выданьне «Маладосць». А Алесь Наварыч атрымаў прэмію з рук Лукашэнкі за выдатны раман «Літоўскі воўк». Алена Масла — аўтарка цудоўных твораў для дзяцей.
«Пра свой выхад, а таксама пра тое, якая я сволач, запрашаю пачытаць на сайце Літкрытыка.by, — піша Алена Масла ў сваім Фэйсбуку. — Пачытаўшы цёплыя словы пра сябе, пераканалася ў чарговы раз, што зрабіла адзіна правільны крок, даўно жаданы.
Сёння артыкул ужо крыху зьменены, там прыбранае слова «тварь», у прыватнасьці, але арыгінал матэрыялу ў мяне захаваны.
Нельга трываць доўга, людзі. Рашучыя крокі трэба рабіць рашуча! — зьвяртаецца Алена Масла да калег. — Асаблівую ўвагу зьвярніце, як камэнтуецца цытата Уладзіміра Караткевіча «Нельга есьці хлеб народа і грэбаваць яго мовай».
Пісьменьнікі, што выйшлі з СПБ, называюць далейшае сяброўства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі.