Арт-дырэктар менскай кнігарні «Логвінаў» Павал Касьцюкевіч апавёў Свабодзе, што ўрачыста кнігарню пакуль не адкрывалі. Пагартаць і замовіць кнігі пакуль змогуць тыя, хто наведвае імпрэзы ў «Беларускім доме».
А афіцыйнае адкрыцьцё з удзелам беларускіх пісьменьнікаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Варшаве адбудзецца ў верасьні.
«Мы хочам, каб былі нармальныя кнігарні па ўсёй Беларусі, а таксама і ў бліжэйшых да Беларусі краінах, дзе ёсьць вялікія згуртаваньні беларусаў, якія цікавяцца літаратурай. „Беларускі дом“ — толькі першая ластаўка. Спадзяемся, што Варшава — першы, але не апошні горад, дзе можна будзе набыць беларускую літаратуру. Чаму Варшава? Не сакрэт, што там цяпер жыве вялікая колькасьць ужо новай эміграцыі, а таксама беларускія студэнты. І ўвогуле, у Варшаве можна заўсёды сустрэць беларуса. Адчыняць у Вільні нешта падобнае не плянуем. У літоўскай сталіцы некалі была крама беларускай літаратуры, але яна прагарэла, бо тыя, хто жыве ў Вільні, часта бываюць у Беларусі і набываюць літаратуру тут», — кажа Павал Касьцюкевіч.
У Варшаве пакуль што набыць можна ня ўсё з прадстаўленага на «Палічцы»: некаторыя кнігі пакуль можна толькі замовіць і атрымаць празь некаторы час.
Кіраўнік «Беларускага дому» Алесь Зарэмбюк кажа, што цікавасьць да «Палічкі» ёсьць:
«Сюды прыходзяць як беларусы, хто зь нейкіх прычын жыве ў Польшчы, так і замежнікі, якія цікавяцца Беларусьсю і хочуць набыць сувэнір з гэтай краіны. Напрыклад, цяпер самая папулярная сярод замежнікаў — кніга Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча „Краіна Беларусь“ у перакладзе на ангельскую мову».
«Палічка» месьціцца ў самым вялікім пакоі «Беларускага дому», дзе адбываюцца канцэрты і выставы.
Адрас сядзібы «Беларускага Дому» — Варшава, вуліца Wiejska 13m, 3. Уваход на сядзібу вольны з панядзелка да пятніцы, з 11-й да 19-й.