Зборнік часткова дублюе творы, зьмешчаныя ў дэтэктыўным нумары часопісу «Прайдзісьвет» «Art detected» (27 сакавіка 2012), аднак уключае таксама новыя пераклады. Раней у сэры «Postscriptum» выйшаў зборнік выбраных твораў Эдгара По «Маска Чырвонае Сьмерці» («Кнігазбор», 2011).
Кніга «Злачынства, сэр!» складаецца з дзьвюх частак: першая, аднайменная, зьмяшчае клясычныя і сучасныя дэтэктыўныя апавяданьні, другая, пад назвай «Бясчынства, сэр!», — пародыі на дэтэктыўны жанр. У дадатку прадстаўленыя два рэцэпты напісаньня добрых дэтэктыўных твораў. Прадмову да кнігі пад назвай «Пра бездакорнасьць мэтаду» напісала Кацярына Маціеўская, укладальніца зборніку — Ганна Янкута.
Канцэпцыя зборніку «Злачынства, сэр!» грунтуецца на меркаваньні, што дэтэктыўнае апавяданьне — неабавязкова жанр масавай літаратуры. Для зборніку абіраліся творы, якія паказваюць дэтэктыў з розных бакоў, дэманструюць розныя эпохі і аўтарскія стылі і аб’ядноўваюцца нетрывіяльнасьцю падыходу да прахаднога, здавалася б, жанру. У кнізе можна знайсьці і так званы протадэтэктыў — апавяданьне Э. Т. А. Гофмана «Мадэмуазель дэ Скюдэры» (пераклад Аляксея Жбанава), у якім толькі-толькі зьяўляюцца першыя прыкметы жанру, які неўзабаве зробіцца ці ня самым папулярным, і два апавяданьні аднаго з бацькоў дэтэктыву Эдгара По, і клясычныя творы прадстаўнікоў жанру Г. К. Чэстэртана і Э. Куіна, і апавяданьне вядомага (праўда, зусім не гісторыямі пра крадзяжы і забойствы) чэскага празаіка Карэла Чапэка (пераклад Надзеі Кахновіч), і твор амэрыканца Ф. Стоктана «Панна ці тыгр?» (пераклад Юлі Цімафеевай), якое ўваходзіць у самыя знакамітыя анталёгіі амэрыканскага апавяданьня, і ўзоры сучасных мадыфікацыяў жанру — творы В. Такарчук, Д. Клугера, М. Бліні.
Раздзел «Бясчынства, сэр!» зьмяшчае вядомыя клясычныя пародыі на гісторыі пра Шэрлака Холмса, напісаныя Б. Гартам, Р. Стаўтам, Ж. Жыраду і А. Аверчанкам, а таксама вялікую аповесьць славацкай пісьменьніцы Даніэлы Капітанявай «Забойства ў Жлуктаве» (пераклад Сяргея Сматрычэнкі), у якой аўтарка прымушае самых знакамітых дэтэктываў усіх часоў і народаў (сярод якіх — не толькі згаданы ўжо Шэрлак Холмс, Эркюль Пуаро, міс Марпл, Нэра Вулф, камісар Мегрэ, але і герой новага часу камісар Каломба і нават агенты ФБР Малдэр і Скалі) расьсьледаваць загадкавае забойства ў маленькім славацкім мястэчку Жлуктаў.
Вокладку для зборніку распрацавала дызайнэр Марыя Мухіна. Кнігу ўжо можна набыць у шэрагу кнігарняў Менску.
«Так, у нас тут, безумоўна, забіваюць. Ну, і крадуць усё, што кепска ляжыць альбо старанна ахоўваецца: дыямэнты, лісты, партсігары, галёшы і грошы. А яшчэ ў нас сьмяюцца — бо, як гэта ні парадаксальна, нават забойства можа зрабіцца крыніцай добрага настрою. Прынамсі для чытача».
Пра гэта інфармуе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў lit-bel.org