17:56
23.7.2013
Радыё Свабода пачынае жывы рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».
Мы таксама плянуем весьці жывую відэатрансьляцыю.
Заставайцеся са Свабодай!
Мы таксама плянуем весьці жывую відэатрансьляцыю.
Заставайцеся са Свабодай!
17:56
23.7.2013
«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.
Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.
Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет да саракавін з дня ягонай заўчаснай сьмерці.

18:10
23.7.2013
Заля поўная. Пакой сядзібы БНФ не зьмясьціў усіх, хто прыйшоў на прэзэнтацыю. Дзясяткі людзей стаяць у праходах. На прэзэнтацыю прыйшлі Лявон Баршчэўскі, Пятро Садоўскі, Алег Трусаў, Зьміцер Саўка, іншыя вядомыя людзі. Прэзэнтацыю вядзе карэспандэнт Радыё Свабода Валер Каліноўскі.
18:12
23.7.2013
Імпрэза пачалася з хвіліны маўчаньня па Юрасю Бушлякову.
Прысутныя праслухалі запіс голасу Юрася Бушлякова, адной зь ягоных перадачаў «Жывая мова». Затым прысутныя праслухалі словы пра Юрася навуковай кіраўніцы ягонай дысэртацыі Ірыны Шкрабы.

18:15
23.7.2013
З Прагі праз «Скайп» на сувязь выйшаў кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук:
«Гэта першае выданьне Бібліятэкі Свабоды за дзесяць гадоў, калі я не магу паціснуць руку аўтару і павіншаваць яго. Але зьвярнуцца да яго магу.
Час ад часу мы чуем пытаньні ад начальства, ад кангрэсмэнаў у Вашынгтоне, ад журналістаў — чаму Радыё Свабода не пярэйдзе на расейскую мову? Гэта мова ўлады і мова насельніцтва, больш людзей ў Беларусі гавораць, больш чытаюць, больш пішуць, больш разумеюць па-расейску — хіба ня сам закон дэмакратыі прымушае зрабіць гэты пераход?
Насамрэч, гэта ілжэвыбар. Насамрэч, гэта дэмакратыя ў Беларусі немагчымая безь беларускай мовы, як яна немагчымая без павагі да закону, без справядлівых выбараў, без свабоды слова.
Юрась ня быў палітычным актывістам. Але як для кожнага, хто ў пэўны момант свайго гарадзкога жыцьця раптам зьбеларушчваўся, для яго не існавала падзелу паміж каштоўнасьцю свабоды і каштоўнасьцю мовы. Бо свабода — насамрэч гэта мова на якой чалавек гаворыць з Богам, а Бог з чалавекам. Гэтая кніга вучыць, як з Богам гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Каб ён пачуў, зразумеў і палюбіў.
Дзякуй, Юрась, за кнігу любові».

18:19
23.7.2013
Далей з праскай студыі Радыё Свабода бярэ слова Сяргей Шупа, які даводзіў да канца рэдакцыйную працу над кнігай Юрася Бушлякова. «Кнігу Бушлякова я хацеў бы назваць наватарскай. Юрасёва кніга — першая ў шэрагу вельмі практычных даведнікаў. Гэтая кніга для імгненнага непасрэднага карыстаньня. Юрась адчуваў, вылоўніваў самыя важныя моманты, каб наша мова станавілася прыгажэйшай і правільнейшай. Спадзяюся, што гэтая кінга стане першай ластаўкай у сэрыі такіх практычных даведнікаў — канкрэтныя, дакладныя моўныя парады».
18:20
23.7.2013
Удзельнікі прэзэнтацыі глядзяць відэа, на якім Юрась Бушлякоў начытвае агульнабеларускую дыктоўку — «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.
18:25
23.7.2013
Слова мае мовазнаўца Зьміцер Саўка, калега і сябра Юрася Бушлякова: «Юрась — гэта вялікая частка майго жыцьця. Яшчэ ў лютым сёлета Юрась мяне вадзіў да помніка Скарыны ў Празе... Трэба памятаць, што мова для нас — найвышэйшая каштоўнасьць, і чын Юрася Бушлякова гэтаму пацьверджаньне. Для мяне беларуская мова і імкненьне да свабоды — непадзельныя».
Зьвяртаючыся да кнігі Бушлякова, Зьміцер Саўка прызнаўся, што ўвесь час падштурхоўваў Юрася прысьпешвацца, хутчэй дакончыць працу над «Жывой мовай».

18:32
23.7.2013
Пасьля выступу спадара Саўкі зноў гучыць адна з «Жывых моваў» Юрася Бушлякова. «Першае ці першага студзеня?»
18:34
23.7.2013
Валер Каліноўскі нагадвае, што Юрась Бушлякоў быў суаўтарам яшчэ адной кнігі — «Беларускі клясычны правапіс». Слова бярэ іншы суаўтар гэтай кнігі — Вінцук Вячорка:
«Юрасёвы плён — гэта найлепшы доказ таго, якое мовазнаўства патрэбнае сёньня Беларусі — тэрапэўтычнае, выратавальнае. Выбар Юрасём сваёй пазыцыі абумоўлены і навуковым і гуманістычным пачуцьцём. Аўтарытэтны, упэўнены, пры гэтым і далікатны — гэта пра Юрася. Непрыманьне Юрасём сталінскага правапісу грунтавалася на разуменьні, што правапіс чапляе сабой вельмі шмат чаго. Такой кнігі катастрафічна не хапала.
Прыйдзе час — зрэшты, ён ужо надышоў — калі мы можам сказаць: так вучыў Ластоўскі, так раіў Юрась Бушлякоў»

18:50
23.7.2013
Слова — Пятру Садоўскаму. Ён таксама калісьці вёў моўную перадачу, на Беларускім дзяржаўным радыё: «Юрась Бушлякоў зрабіў добры мост паміж людзьмі розных пакаленьняў. Ён быў пэрфэкцыяністам і здолеў інтэграваць у сябе многіх аўтараў, інтэлігентна, шырока, бязь дзікага пурызму і агрэсіўнага патрыятызму.
Я стаўлю Юрася ў шэраг з ішымі вядомымі мовазнаўцамі — Фёдар Янкоўскі, Зьміцер Санько, Алесь Каўрыс. Гэта людзі, якія казалі нетаропка, без лішніх словаў, без кепскіх словаў».

18:51
23.7.2013
Гучыць чарговая моўная парада ад Юрася Бушлякова: «Што азначае слова „багатыр“»
18:54
23.7.2013
Валер Каліноўскі паведамляе, што некалькі пачак кніг Юрася Бушлякова заўтра раздадуць дэлегатам Зьезду беларусаў сьвету, беларусам замежжа.
18:56
23.7.2013
Гукавае пасланьне Ўладзімера Арлова пра кнігу Бушлякова: «Кніга Юрася заняла пачэснае месца на маёй палічцы. Яны была прачытаная мною ня толькі з асалодай, але і з вялікай карысьцю».
18:58
23.7.2013
Слова бярэ Лявон Баршчэўскі. Юрась колісь працаваў разам зь Лявонам у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у якім выкладае спадар Баршчэўскі. «Юрась быў ад Бога адораны выкладчык. Ён умеў спакойна выкладаць, і я — чалавек эмацыйны, які можа накрычаць — яму ў гэтым зайздросьціў.
Юрась быў выдатны журналіст, выкладчык і мовазнаўца. Нам бы тры такія Бушляковы, каб кожны зь іх працаваў у адной з гэтых сфэраў».

19:03
23.7.2013
Журналіст Глеб Лабадзенка: «Юрась Бушлякоў быў рэдактарам маёй кнігі, і я адчуваю сябе, як за каменным мурам. Калі ў любога зьявяцца пытаньні да маёй кнігі, то я скажу — глянь, хто ў мяне рэдактарам, Юрась Бушлякоў».
Глеб апавядае пра тое, колькі людзей самых розных прафэсій і інтарэсаў просяць сябе кнігу Юрася Бушлякова. «Трэба, каб было другое выданьне, у цьвёрдай вокладцы, і з аўдыядыскам з голасам Юрася», — прапанаваў Лабадзенка.