Адпачынак і сапраўды наўпрост уплывае на стан здароўя. Пра гэта піша Ганна Кругер на партале Health.
Амэрыканцы — нацыя працаголікаў. Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што ў мінулым годзе грамадзяне ЗША атрымалі ў сярэднім 14 дзён адпачынку, а скарысталі зь іх 12. У той жа час французы адпачывалі поўны месяц — 30 дзён, а гішпанцы мелі 22 дні адпачынку плюс 12 нацыянальных сьвятаў.
Як адпачынак можа палепшыць стан здароўя?
Нават калі вы гуляеце ў гольф ці адпачываеце ў выходныя дні, гэта памяншае канцэнтрацыю гармонаў стрэсу і нават зьніжае крывяны ціск. А што будзе за тыдзень і больш? Вы будзеце выглядаць і адчуваць сябе маладзей, будзеце мець менш прастудаў на працягу году — меншы стрэс можа ствараць цуды.
Дасьледаваньні паказваюць, што вашае сэрца мае патрэбу ў адпачынку, насамрэч, у двух на працягу году. Жанчыны, якія маюць прынамсі два адпачынкі на год, ў 8 разоў радзей хварэюць ішэмічнай хваробай сэрца.
Адпачынак — гэта паўза, якая асьвяжае, асабліва калі вы праводзіце яго, адключы электронныя прылады. Празь некалькі дзён, вольных ад штодзённых стрэсаў, вы можаце быць у стане зрабіць больш прадуманыя рашэньні на працы (а не тыя, якія дыктуюцца звыклай працоўнай рутынай).
Дасьледаваньні паказваюць, сярод жанчын, якія адпачывалі часьцей (адзін ці два разы на год), больш нізкія ўзроўні напружаньня і дэпрэсіі, у параўнаньні з тымі, якія адпачывалі радзей.

1. Зьмяншае стрэсы

2. Дае вашаму сэрцу перапынак
Дасьледаваньні паказваюць, што вашае сэрца мае патрэбу ў адпачынку, насамрэч, у двух на працягу году. Жанчыны, якія маюць прынамсі два адпачынкі на год, ў 8 разоў радзей хварэюць ішэмічнай хваробай сэрца.
3. Дапамагае вам стаць бліжэй да сваёй сям’і
4. Робіць вас разумнейшымі на працы
Адпачынак — гэта паўза, якая асьвяжае, асабліва калі вы праводзіце яго, адключы электронныя прылады. Празь некалькі дзён, вольных ад штодзённых стрэсаў, вы можаце быць у стане зрабіць больш прадуманыя рашэньні на працы (а не тыя, якія дыктуюцца звыклай працоўнай рутынай).
5. Робіць вас шчасьлівей