Выкарыстаньне асьпірыну і іншых нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў значна зьніжае рызыку разьвіцьця раку, але ніхто ня быў у стане растлумачыць, чаму. Цяпер дасьледникі прыйшлі да высновы, што гэтыя прэпараты запавольваюць назапашваньне зьменаў у структуры ДНК, якія прыводзяць да некантраляванага росту клетак.
Навукоўцы абсьледавалі 13 чалавек са страваводам Барэта, станам, пры якім клеткі ў страваводзе пашкоджаныя. Часам гэтыя клеткі робяцца перадракавымі і прыводзіць да праблемы раку страваводу.
Дасьледнікі адсочвалі пацыентаў з пэрыядычнай біяпсіяй на працягу амаль 12 гадоў. Высьветлілася, што выкарыстаньне нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў давала скарачэньне хуткасьці мутацый парадракавых клетак на 90%.
Выбарка, на якой грунтавалася дасьледаваньне, вельмі малая і, як кажа кіраўнік дасьледаваньня Карло Малей, дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў раку ва ўнівэрсытэце Каліфорніі, варта праверыць вынікі дасьледаваньняў на больш шырокай выбарцы. Доктар Малей заўважае, што большасьць відаў раку разьвіваюцца на працягу дзесяцігодзьдзяў, так што «калі можна проста запаволіць яго, можна запаволіць яго на дастатковы час, каб людзі паміралі ад нейкіх іншых прычынаў».