Спэцдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці, якому нядаўна яшчэ на год працягнулі мандат спэцдакладчыка, ня мае магчымасьці прыехаць у Беларусь, бо ўлады краіны зноў адмовілі яму ў праве на ўезд. На сустрэчы зь беларускімі праваабаронцамі спадар Харасьці паведаміў, што чарговым разам зьвярнуўся да беларускіх уладаў па візу. Ён лічыць патрэбным прыехаць у Беларусь, каб на месцы вывучыць сытуацыю з правамі чалавека. Таксама Міклаш Харасьці заявіў, што лічыць дыялёг наўпрост зь беларускімі ўладамі вельмі важным інструмэнтам паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Але пакуль ён мусіць выкарыстоўваць і такія магчымасьці, як кансультацыі з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці і праваабаронцамі Беларусі на тэрыторыі суседніх зь ёй краін.
Тацяна Равяка, праваабаронца з цэнтру «Вясна», распавяла Свабодзе пра зьмест размоваў, якія пачаліся сёньня ў Вільні.
«На гэтай сустрэчы ідзе гаворка пра сёньняшні стан сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Вялікая ўвага аддаецца заканадаўству, якое, на жаль, прыводзіць да тых ці іншых нэгатыўных наступстваў у галіне правоў чалавека. Размова вядзецца па розных аспэктах. Гэта і палітвязьні, і свабода выказваньняў і меркаваньняў, свабода асацыяцыяў ды розныя іншыя тэмы, якія хвалююць дэмакратычную і праваабарончую супольнасьці Беларусі».
У сустрэчы ў Вільні з спэцдакладчыкам ААН па правах чалавека Міклашам Харасьці бяруць удзел праваабаронцы з праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага Дому правоў чалавека, Цэнтру прававых трансфармацыяў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў. Сустрэчы і кансультацыі Міклаша Харасьці з прадстаўнікамі Беларусі ў Вільні працягнуцца да 13 ліпеня.