Пра тое, што адвакат Андрэя Гайдукова Вадзім Мушынскі абскардзіў прысуд, паведаміла маці асуджанага актывіста Вольга Гайдукова. Паводле яе зьвестак, Андрэя сама меней да канца месяца будуць трымаць у Віцебскім СІЗА. За гэты час маці паспрабуе атрымаць зь ім сустрэчу.
Грамадзкі актывіст з Наваполацку Андрэй Гайдукоў 1 ліпеня быў прызнаны вінаватым у спробе наладзіць супрацоўніцтва з замежнай выведкай і асуджаны на 1,5 года зьняволеньня. Суд праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Дагэтуль невядома, ці прызнаў сябе вінаватым Андрэй Гайдукоў, ці адмаўляе абвінавачаньні.
Паводле намесьніка пракурора Віцебскай вобласьці Аляксандра Сідаровіча, зь якім пасьля суду гутарыла карэспандэнт «Комсомольской правды» в Белорусии«, Андрэй Гайдукоў нібыта спрабаваў скантактавацца з ЦРУ, дзеля чаго перадаў ліст з прапановамі аб супрацоўніцтве свайму сябру, які выяжджаў за мяжу. Ліст Гайдукова ў ЦРУ трапіў на мяжы да беларускіх спэцслужбаў, якія далей кантралявалі кожны крок падазронага Андрэя Гайдукова і арыштавалі яго ў момант, калі актывіст скарыстаў тайнік, закладзены нібыта амэрыканскімі шпіёнамі.
Віцебская актывістка Тацяна Севярынец называе сьмешнай вэрсію, агучаную намесьнікам абласнога пракурора Аляксандрам Сідаровічам. Тацяна Севярынец лічыць неверагодным шлях, які, паводле беларускіх спэцслужбаў, нібыта выбраў Андрэй Гайдукоў, каб скантактавацца з ЦРУ . «У наш электронны час — праз звычайны ліст? І гэтак нібыта дзейнічаў малады, прасунуты ў кампутарнай справе чалавек? Ня веру», — кажа Тацяна Севярынец. Але яшчэ больш актывістка ня верыць у сам факт таго, што Андрэй Гайдукоў мог пайсьці на супрацоўніцтва з замежнай выведкай.
«Наколькі я ведаю Андрэя, ягоныя маральныя прынцыпы значна вышэйшыя, чым былі прадстаўленыя ў гэтым артыкуле. Ня думаю, што яму нават у галаву магло прыйсьці здрадзіць радзіме. Так, мы можам выступаць супроць улады, мы можам рабіць пратэстныя акцыі, удзельнічаць у выбарах з боку альтэрнатыўных кандыдатаў, але мы можам гэта ўсё рабіць толькі законным чынам. І ў Андрэя была толькі адна мара — зарэгістраваць сваю арганізацыю і працаваць дзеля росквіту краіны, дзеля нейкіх зьменаў. Але ня дзеля таго, каб здрадзіць і атрымаць нейкія грошы. Магчыма, што ён шукаў кантакты — мы ўсе шукаем кантакты — дзеля таго, каб напісаць, напрыклад, нейкі праект. Бо ўлада ніяк не дапамагае грамадзкім арганізацыям. Ён мог шукаць фонды, якія яго падтрымаюць, і гэта маглі выдаць за пошук кантактаў са спэцслужбамі».
Праваабаронца, былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак заўважае, што працэс над Андрэем Гайдуковым, калі верыць вэрсіі Аляксандра Сідаровіча, павінен быў прайсьці адкрыта.
«Суд прызнаў, што здрады не было, сакрэты не перадаваліся — тады навошта працэс закрылі? Мяркую, каб людзі не сьмяяліся на судзе з таго, якія правакацыі рабілі спэцслужбы», — кажа Алег Воўчак. Паводле Алега Воўчака, зьвесткі пра спробу Андрэя Гайдукова супрацоўнічаць з ЦРУ распаўсюджаныя ўладамі наўмысна, каб ачарніць актывіста, якога праваабаронцы лічаць пацярпелым за палітычныя перакананьні.