Літоўскія памежнікі ў аўторак раніцай пачынаюць «італьянскі страйк», гэта значыць будуць працаваць строга па правілах — усіх асобаў і транспарт, што будзе перасякаюць мяжу Літвы, будуць правяраць асабліва пільна, строга і дакладна выконваючы свае службовыя абавязкі, не адыходзячы ад іх ні на крок.
Пра гэта паведамляе BNS з спасылкай на кіраўніка Нацыянальнага прафсаюзу работнікаў праваахоўных органаў Літвы Уладзіміраса Банэліса. Акцыі пратэсту пройдуць на пунктах перасячэньня літоўска-беларускай мяжы ў Медніках (Medininkai), Салечніках (Šalčininkai), Лаварышках (Lavoriškės) і Райгарадзе (Raigardas).
Супрацоўнікі літоўскіх праваахоўных органаў сваімі акцыямі пратэсту спрабуюць дамагчыся ад уладаў павышэньня фінансаваньня, забеспячэньня сацыяльных гарантыяў, пачатку рэформаў у сыстэме праваахоўных органаў. На мінулым тыдні яны зладзілі пікет ля Віленскага міжнароднага аэрапорту, каб зьвярнуць увагу на свае праблемы чальцоў Эўрапейскай камісіі, якія прыляцелі ў Літву.
Паводле словаў Банэліса, пра акцыю праінфармаваныя амбасады замежных дзяржаваў, МЗС, Асацыяцыя перавозчыкаў, грамадзкасьць Беларусі. Тым, хто сьпяшаецца, рэкамэндуецца выбраць іншыя памежныя пункты.
Акцыя пачнецца а 8 гадзіне раніцы аўторка і працягнецца да 8-й гадзіны чацьвярга, 11 ліпеня.
Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка паведаміў, што ў сувязі з заплянаваным з 9 па 11 ліпеня «італьянскім страйкам» літоўскіх памежнікаў могуць узьнікнуць чэргі на мяжы:
«Памежны камітэт Беларусі будзе праз СМІ даводзіць да насельніцтва інфармацыю пра тое, як зручней перасекчы мяжу. У такіх выпадках мы звычайна перанакіроўваем транспарт на іншыя КПП».