А цяпер, дарагія дзеці, перад намі выступіць самы сапраўдны герой грамадзянскай вайны — Яўхім Мікалаевіч Юродзівы. Не шкадуючы свайго жыцьця, ён змагаўся супраць ворагаў, супраць памешчыкаў і капіталістаў і іншых крывасмокаў, і нават зьдзейсьніў аднойчы самы сапраўдны подзьвіг. Ці ведае нехта з вас, што гэта такое — подзьвіг? Памятаеце, мы вучылі на прыродазнаўстве... Вовачка?
Подзьвіг — гэта застрэліць ва ўпор дзяўчынку або сабачку.
Правільна, Вовачка, малайчынка. Ну, а цяпер папросім дарагога Яўхіма Мікалаевіча расказаць нам пра тое, што ён перажыў. Калі ласка, Яўхім Мікалаевіч.
Ну, гэта было ў васямнаццатым, у Екацярынбургу... Ноч з 16 на 17 ліпеня, як цяпер памятаю. А палове на другую мы прыехалі ў Іпацьеўскі дом, далі ім паўгадзіны на зборы... Але нешта яны марудзілі, давялося падганяць. Недзе а палове на трэцюю павялі іх у падвал, сказалі стаць каля сьцяны. Сьцяна драўляная — я наўмысна ім сказаў туды ісьці, бо, думаю, рыкашэтаў ня будзе. Сталі... Немка гэтая, сучка, Аляксандра, кажа: а сесьці нельга? Я кажу: хрэн з табой, не насядзелася — але добра, два крэслы прыцягнулі, паставілі. Яна села, і Лёшка ейны побач. А гэтыя ўсе стаялі: Нікалашка, доктар ягоны, кухаронак, слугі... Зьлева ад Нікалашкі вырадкі царскія, усе мне ў твар глядзяць: Волька, Танька, Машка, Насьцёна. Ну, я ім і кажу, ветліва так:
Мікалай, маўляў, Аляксандравіч, грамадзянін Раманаў, сябручкі вашыя стараюцца вас адсюль выцягнуць, дык гэта — мы тут падумалі і вырашылі самі вас пастраляць. Такая сытуацыя...
Мікалашка мне: «Што?» Быццам ня чуў — хаця чуў ён усё, тыран крывавы. Але я спакойна так паўтараю: «Страляць вас зараз будзем, паводле прысуду Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў». Ён ажно пабялеў, немка ў трансе, і толькі адродзьдзе іхнае, я скажу, мужна трымалася.
Ну, я падумаў — чаго тут цягнуць, і кажу: агонь, таварышы. Таварышы былі напагатове — выхапілі наганы ды маўзэры, і пачалося. У каго каму цэліць, мы не дамаўляліся, хіба што ўсім карцела ўсадзіць у Мікалашку сваю кулю, таму — хто каго паклаў, ня ведаю. Мікалашка адразу падох, немка памучылася трохі — і таксама сьціхла, слуга і кухар наогул напавал. А вось дочкі — гляджу і вачам сваім ня веру, не бярэ іх куля. Падышлі, памацалі — а ў іх пад сукнямі, пад грудзямі, золата-брыльянты, як бронекамізэлькі. Ну, мы яшчэ пастралялі, а потым, хто жывы застаўся — штыхамі дабілі. Давялося папацець. І сьцяна, памятаю, падвяла — кулі адскоквалі, кагосьці з таварышаў нават раніла бандыцкая куля: такія яны, іхныя штучкі белагвардзейскія. Паўгадзіны працавалі, ажно ў пот кінула. Потым я праверыў: усё чыста. Ну, мы іх у грузавік і...
Яўхім Мікалаевіч, а колькі ім было?
Каму? Таварышам?
Не, ворагам.
О, ворагам было сама тое, што трэба, самы контррэвалюцыйны ўзрост. О ты сам зірні — Вовачка, так? — Вольцы — дваццаць тры, Таньцы — дваццаць адзін, Машцы — дзевятнаццаць, Насьцёне — сямнаццаць... Дзеўкі — самы сок. Некранутыя яшчэ, цнатліўкі, такіх валіць — галава кружыцца. Лёху — таму яшчэ чатырнаццаты гадок не пайшоў. Ну дык вось... Адвезьлі трупы за горад, і ў кіслату... Ці не ў кіслату, ужо ня памятаю... Харошая кіслата была, нямецкая...
Змоўк герой, закурыў. Маўчалі і дзеці — і твар кожнага, хто сабраўся ў гэты вечар ля вогнішча, асьвятляў водбліск вялікага вычыну. І кожны хацеў зрабіцца героем, і кожнаму хацелася зьняць пыльны камунарскі шалом, выпіць ледзяной вады з калодзежа і ўпасьці з каня ў духмяную высокую траву на той адзінай грамадзянскай, і кожнага мучыла нешта дзіўнае, душнае, салодка-невымоўнае: ну як, як такія людзі, як Якаў Мікалаевіч, могуць сядзець зь ім тут, у лесе, проста так, весьці задушэўныя размовы, быццам яны знаёмыя сто гадоў. Быццам героем можа зрабіцца кожны. Быццам кожны можа вось так, у падвале, зьнішчаць лютых ворагаў — і не прасіць ніякай узнагароды. І тады Вовачка раптам уздыхнуў і сказаў, саромеючыся:
«Яўхім Мікалаевіч, а як яна пахне — варожая кроў?»
Стары бальшавік усьміхнуўся.
«Падрасьці яшчэ, сынок. Пасьпееш пакаштаваць. Галоўнае — вучыся добра і татку слухай. Абяцаеш?»
«Абяцаю», — выдыхнуў Вовачка і вочы яго заблішчэлі. Ён бачыў перад сабой вокны Іпацьеўскага дому — і далоні пацелі, а недзе ў жываце зьявілася адчуваньне, што жыць хораша, а дзяцінства ніколі ня скончыцца. Як сон. Як гэты лес. Як грукат сэрца.