Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў выйшаў на адзіночны пікет да Магілёўскага гарвыканкаму на знак пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі. Неўзабаве Гладышава адвялі ў пастарунак, а пасьля адпусьцілі, выдаўшы позву ў міліцыю на 8 ліпеня.