Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг прадпрымальнікаў у Ждановічах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:21 0:00

Мітынг прадпрымальнікаў у Ждановічах

Прадпрымальнікі страйкуюць

абноўлена

27 чэрвеня на шэрагу рэчавых рынкаў па ўсёй Беларусі адбываецца аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі правіламі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу. Ад 1 ліпеня суб’екты гаспадараньня абавязаныя афармляць сэртыфікаты якасьці на тавары лёгкай прамысловасьці. Працэдура расьцягваецца ў часе, а таксама вымагае значных матэрыяльных выдаткаў. Гандляры заявілі пра адмову фінансаваць чарговы сумнеўны праект і прыгразілі масавым непадпарадкаваньнем. У выніку Міністэрства гандлю пайшло на саступкі, дазволіўшы прадпрымальнікам працаваць паводле звыклай схемы яшчэ год. Аднак у прадпрымальнікаў няма пэўнасьці, што ад 1 ліпеня ўсё будзе па-ранейшаму.

13:41 27.6.2013
13.35 «Ледзь тэлефон не забралі. Панеслі некуды паперы, думаю, хутка адпусцяць. Машына Шумчанкі, бачу, пад вокнамі, відаць, яго надоўга», — напісаў Ігар Карней.
14:08 27.6.2013
Пасьля ўмяшальніцтва прэсавага сакратара ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага журналістаў Радыё Свабода Ігара Карнея, «Народнай Волі» Алеся Сівага і парталу tut.by Натальлю Касьцюкевіч выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС сталіцы.

Вось што паведаміў пра затрыманьне Ігар Карней:

«Яшчэ на рынку Ждановічы, калі мы зьбіраліся ехаць у гандлёвы цэнтар „Паркінг“, да Анатоля Шумчанкі падышоў намесьнік начальніка Цэнтральнага РУУС і папрасіў прайсьці „на размову“. Спадар Шумчанка адмовіўся, сказаў, што, маўляў, калі хочаце затрымаць, затрымлівайце прылюдна. Пасьля гэтага ўсё паехалі у „Паркінг“. Паставілі машыны на верхнім узроўні аўтастаянкі і пайшлі да ліфту. Ужо ў ліфце затрымалі і Шумчанку, і журналістаў. Шумчанку сказалі, што яго затрымліваюць па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства. Журналістаў затрымалі нібыта для высьвятленьня асобаў. Шумчанка папрасіўся паехаць на сваім аўтамабілі ў суправаджэньні міліцэйскай машыны, журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус „Форд“. Спачатку ехалі ў накірунку Савецкага РУУС, але прыйшла нейкая новая каманда, пасьля тэлефанаваньня павярнулі ў Цэнтральны РУУС.

У пастарунку ўсіх разьвялі па розных кабінэтах. У журналістаў перапісалі ўсе пашпартныя дадзеныя, і амаль дзьве гадзіны ішла гэта працэдура. Пыталіся, ці рабілі фота- і відэаздымкі.

Пасьля тэлефанаваньня прэс-афіцэра Аляксандра Ластоўскага ўсіх журналістаў адпусьцілі».
14:15 27.6.2013
Бабруйск. Гандляры Цэнтральнага рынку горада, а таксама рынку «Яловікі» і Гандлёвы цэнтар «Беразіна» страйкуюць. Агульнанацыянальны страйк падтрымалі дзясятак прадпрымальнікаў на «Паўночным рынку» Бабруйску. Большая частка, як паведалі тамтэйшыя пратэстоўцы, да акцыі не далучыліся.
14:49 27.6.2013
Бяроза. Прадпрымальнікі на рынку страйкуюць. На рынку працуюць толькі кіёскі з прамысловымі таварамі.
15:10 27.6.2013
Горадня. Страйк падтрымалі прадпрымальнікі рынку «Паўднёвы», а таксама буйнога гандлёвага цэнтру «Карона».
16:53 27.6.2013
Рэпартаж зь Віцебску, дзе прадпрымальнікі страйкавалі раней, таму сёньня працуюць, але гатовыя падтрымаць бестэрміновы страйк з 1 ліпеня.

Віцебскія прадпрымальнікі пагражаюць бестэрміновым страйкам
На полацкім рынку не працуе каля паловы прадпрымальнікаў
На полацкім рынку не працуе каля паловы прадпрымальнікаў
17:09 27.6.2013
Выніковы рэпартаж з Гомелю — дружная падтрымка страйку
17:39 27.6.2013
Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла намесьніца старшыні «Пэрспэктывы» Вольга Круміна.
18:44 27.6.2013
Старыкевіч: «У пэўным сэнсе страйк можа стаць выніковым»

Ці можна назваць аднадзённы страйк беларускіх прадпрымальнікаў пасьпяховым? Наколькі рэальна, што палітычныя патрабаваньні аб выхадзе з Мытнага зьвязу стануць лёзунгам большасьці прадпрымальнікаў? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.
19:15 27.6.2013
Выніковы рэпартаж Ігара Карнея Прадпрымальнікі — супраць Мытнага саюза
19:25 27.6.2013

Мапа страйку



Глядзець вялікую мапу
19:39 27.6.2013

20:26 27.6.2013
Калі жонка Анатоля Шумчанкі Вольга прыехала ў турму на Акрэсьціна, ёй нічога не сказалі пра тое, дзе знаходзіцца Анатоль Шумчанка. Аднак ёй патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС, што яна можа прывезьці перадачу для Анатоля. Калі Вольга туды прыехала, ёй сказалі, што Анатоля ўжо адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. У міліцыі ёй пацьвердзілі, што Анатоль арыштаваны на 5 сутак за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Супрацоўнікі міліцыі аддалі рэчы Анатоля і ключы ад аўтамабіля, дзе знаходзілася дзіцячая каляска і дзіцячае харчаваньне (аўтамабіль аформлены на Вольгу).

Анатоль Шумчанка быў затрыманы падчас страйку прадпрымальнікаў у Менску.
XS
SM
MD
LG