Бізнэсовец Юрый Чыж трапіў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Меркавалася, што сьпіс буйных беларускіх бізнэсоўцаў, адносна якіх уведзеныя санкцыі ЭЗ, папоўніць яшчэ і Аляксандар Машэнскі. Ягонае прадпрыемства «Санта Імпэкс» займаецца аўтаперавозкамі, пастаўкамі рыбы ды мае сваю сетку крамаў у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях і ў Менску.
Аўтар дасьледаваньня «Ўплыў мэтавых санкцыяў на Беларусь», выкладчыца эканомікі бізнэсу Ўнівэрсытэцкага каледжа Лёндану Юлія Карасьцялёва, камэнтуючы Свабодзе сытуацыю з санкцыямі на бізнэсоўцаў, адзначыла:
«Беларускія алігархі, ці, як вы называеце іх, „кашалькі“, ня толькі фармальна папаўняюць дзяржаўную казну, але і прымаюць актыўны ўдзел у фінансаваньні рознага кшталту дзяржаўных ініцыятываў (напрыклад, асноўны спонсар прэзыдэнцкага спартовага клюбу — бізнэс-група „Трайпл“). Да таго ж алігархі ўзбагачаюць асобных прадстаўнікоў палітычнай эліты, забясьпечваючы паток фінансавых рэсурсаў на падтрыманьне іх асабістага дабрабыту. Не сакрэт, што чальцы „Сям’і“ маюць непасрэдныя сувязі зь бізнэсамі асобных беларускіх алігархаў, маючы з гэтага асабістую фінансавую выгаду».