Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Слава КПСС» у Горадні


У Горадні ёсьць пяціпавярховая «брэжнеўка», на якой захаваўся надпіс «Слава КПСС». Гэта дом № 9 на вуліцы Суворава. Яго пабудавалі гадоў сорак таму для працаўнікоў мясцовага хімічнага гіганта — прадпрыемства «Азот». Наш карэспандэнт наведаў ЖЭС і пацікавіўся ў жыхароў дому: што яны мяркуюць наконт палітычнага лёзунгу, які адышоў у гісторыю, але застаўся на тым будынку, дзе яны жывуць?

У ЖЭС № 7 наконт надпісу «Слава КПСС» ведаюць, супрацоўнік камунальнай службы кажа:

«Я толькі нядаўна ўбачыў яго. Так, ёсьць там, на тарцы дому вісіць „Слава КПСС“, выкладзенае цэглай. Ня ведаю, мне ён не перашкаджае. Калі там цагляная муроўка — што там зрабіць? Харошы лёзунг, правільны лёзунг, людзі павінны ж у нешта верыць. Але калі будзе рамонт дому, то, калі толькі не палічаць славутасьцю, то надпіс затынкуюць».

Агітацыя і прапаганда ў БССР


Дом з надпісам «Слава КПСС» відаць, калі ўяжджаеш у Горадню з боку польскай мяжы. Побач зь ім — гастраном «Сувораўскі», а непадалёк — тытунёвая фабрыка, так што ў паветры часам пахне тытунём. Што думаюць жыхары наконт лёзунгу «Слава КПСС»?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:19 0:00
Наўпроставы лінк

—Ніхто ўвагі ўжо не зьвяртае.

— Тут усё жыцьцё жывуць мае бацькі. Гэта дом ад «Азота», тут усе рабочыя адтуль. Я калі малы быў, у нас сусед быў Слава, я ў маці пытаўся: чаму Славіка імя напісалі, а маё — Юра — не напісалі?

— Савецкі Саюз застаўся. Хай вісіць, нікому ж не перашкаджае.

— Сьцерці трэба, але раней КПСС у нас каціравалася.

— «Слава КПСС», якая слава ўжо? Сьмешна, канечне. Усё гэта ўжо сышло ў мінулае, так што нават ня ведаю. Абыякава стаўлюся я да гэтага.

— Нічога не выклікае, я папросту не зьвяртаю на надпіс увагі.

— А я ня памятаю нават, што там было? «Слава КПСС», «Народ і партыя адзіныя» — таксама даўно ня трэба такога. Народ цяпер увогуле ні з кім не адзіны і супраць усяго. Бо што ні робіцца — нічога лепшага.

— Вой, ніяк мы гэта ўжо не ўспрымаем, КПСС сябе даўно зжыла, і шмат нэгатыўнага там было ў яе, таму ніяк.

— А я думаю — нядрэнна. Хоць штосьці, але павінна застацца ў памяці людзей. Тое, што далі кватэры бясплатна, хоць мы працавалі, як таты Карлы. А сёньня незразумела, што людзі прадукуюць, адкуль бяруцца грошы? Жывуць нібыта лепш, ніхто нічога ня робіць. Толькі замазваюць вочы гэтай «прыгажосьцю».

— А якія яшчэ лёзунгі запомніліся з савецкіх часоў? Ці ўжо сьцерліся з памяці?

— Савецкія лёзунгі? Ну чаму ж: «Слава КПСС», «Слава працы», «Пераможам», «Дадзім людзям па кватэры, па санаторыю, па машыне кожнаму».

Агітацыя і прапаганда ў сучаснай Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG