Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч атрымае Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў


Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч атрымае сёлета прэстыжную Прэмію міру, якую штогод прысуджае Аб’яднаньне нямецкіх кнігагандляроў.

У абгрунтаваньні рады прэміяльнага фонду сказана:

«У сваіх кнігах пра Чарнобыль, пра афганскую вайну, пра няспраўджаныя надзеі на свабоднае жыцьцё пасьля развалу СССР яна ў трагічнай людзкой хроніцы дае адчуць паток экзыстэнцыйных расчараваньняў. Сьвятлана Алексіевіч у кампазыцыі яе размоваў зь людзьмі, якія леглі таксама ў аснову яе новай кнігі «Жыцьцё сэканд-хэнд», вынайшла свой уласны літаратурны жанр».

Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў заснавала Аб’яднаньне нямецкіх кнігагандляроў, яе грашовая частка складае 25 тысячаў эўра. Прэмія будзе ўручаная 13 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ў царкве Сьвятога Паўла.

Раней ляўрэатамі прэміі сярод іншых былі Герман Гесэ, Альбэрт Швайцэр, Вацлаў Гавэл, Амос Оз, Архан Памук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG