Такая норма закладзеная ў законапраекце аб павелічэньні адказнасьці за кіраваньне транспартнымі сродкамі ў нецьвярозым стане, які 19 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі адразу ў двух чытаньнях.
Перад дэпутатамі з дакладам выступіў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк. Ён, у прыватнасьці, адзначыў: за апошнія дзесяць гадоў на дарогах Беларусі ў дарожна-транспартных здарэньнях загінула 15 тысяч чалавек. Гэта столькі ж, колькі афіцыйна загінула савецкіх салдат падчас вайны ў Аўганістане, — падкрэсьліў генэральны пракурор:
«Я хачу сказаць, што практычна ідзе неабвешчаная вайна на дарогах. Прычым зьвяртаю ўвагу на тое, што кожны пяты з пацярпелых пацярпеў зь віны кіроўцаў, якія знаходзіліся за рулём у стане алькагольнага ап’яненьня. У 2011–2012 гадах нецьвярозыя кіроўцы зрабілі 2000 злачынстваў, ад якіх загінулі 407 чалавек, а паранена 1835, сярод пацярпелых 72 дзіцяці».
На думку генэральнага пракурора, дзейнае заканадаўства недастаткова жорсткае і не перашкаджае п’яным кіроўцам ізноў сядаць за руль. У сувязі з гэтым у закон прапанавана ўнесьці зьмены, якія тычацца, сярод іншага, і канфіскацыі аўто, і павелічэньня штрафу для затрыманых упершыню ў п’яным выглядзе кіроўцаў да 50–100 базавых велічынь.
Пытаньне аб узмацненьні адказнасьці нецьвярозых кіроўцаў стаіць востра, — прызнае намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч:
«Але тут узьнікае адно пытаньне, для мяне вельмі важнае. Чалавек затрыманы п’яны за рулём. Але ён кіраваў машынай, якая належыць па праву ўласнасьці не яму, а іншаму чалавеку. Па даверанасьці ці нават без давернасьці, што таксама не забараняецца цяпер. І чалавек, які перадаваў сваю машыну, ня ведаў, што той, каму ён яе перадаў, ужо меў праблему за кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе. І што тады? Яе будуць канфіскоўваць у даход дзяржавы? І тады ўласьнік можа зьвяртацца з пазовам да таго, у каго яе забралі, ці як? Гэты мэханізм вельмі важна прадугледзець. Інакш могуць пацярпець асобы, якія ў прынцыпе і не вінаватыя, што п’яны за рулём езьдзіць».
Галоўны рэдактар газэты «Автодайджест» Анатоль Шаўчэнка сказаў Свабодзе, што, на ягоную думку, праблема парушэньня права на прыватную ўласнасьць у выпадку канфіскацыі аўто існуе:
«Але ў дадзеным выпадку дзяржава, мабыць, вычарпала іншыя рычагі ўзьдзеяньня. Колькасьць п’яных застаецца па-ранейшаму дастаткова вялікай. І самы дзейны рычаг — гэта, натуральна, пакінуць чалавека без машыны. Калі ён цяпер нап’ецца, то столькі шкоды не прынясе, як патэнцыйна можа зрабіць, калі будзе за рулём аўтасродку.
Забіраць сумленна заробленае — відаць, гэта няправільна. Але гэта, мабыць, палка, якая мае два канцы. Пакуль іншых рычагоў знайсьці не змаглі».
Адказваючы на пытаньні дэпутатаў, генэральны пракурор сказаў, што гэта толькі першы этап узмацненьня барацьбы за парадак на дарогах. У пэрспэктыве разглядаецца, сярод іншага, магчымасьць караць кіроўцаў за «падрэзку», а таксама павысіць адказнасьць байкераў за паводзіны на дарогах. Генпракурор выказаў думку, што ёсьць сэнс вярнуцца да практыкі выдачы даверанасьці на права кіраваньня аўтамабілем: маўляў, гэта робіць людзей больш адказнымі і дысцыплінаванымі.