Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ Свабодзе: Гайдукова могуць судзіць не за здраду дзяржаве

абноўлена

Адказваючы на пытаньне Свабоды, старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валер Вакульчык пракамэнтаваў справу Андрэя Гайдукова.

«Суд праходзіць аб’ектыўна, вынікі яго вы даведаецеся», — сказаў Валер Вакульчык.

Калі журналісты паспрабавалі ўдакладніць, ці сапраўды Андрэй Гайдукоў абвінавачваецца па 356 артыкуле Крымінальнага кодэксу «Аб здрадзе дзяржаве», Валер Вакульчык адказаў: «Ня факт, што ён пойдзе па гэты м артыкуле».

Старшыню КДБ запыталі таксама пра лёс яшчэ аднаго шпіёна, пра якога ў свой час казаў кіраўнік Камітэта дзяржбясьпекі. На гэта пытаньне Вакульчык адказаў так: «Я магу пацьвердзіць факт затрыманьня гэтага чалавека, але паколькі гэта справа дзяржаўнай важнасьці, далей я не магу нічога пра яе казаць».

Але пры гэтым Вакульчык напрыканцы зрабіў важную рэмарку: «Неабавязкова, што затрыманы шпіён — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

«Шпіёнская» справа

Андрэя Гайдукова вінавацяць у зборы інфармацыі для замежных спэцслужбаў. Матэрыялы крымінальнай справы падсуднага складаюць 4 тамы.

23-гадоваму апэратару наваполацкага «Нафтану» пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.

Справу за зачыненымі дзьвярыма разглядае судзьдзя Галіна Ўрбановіч.

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску, нібыта падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, цікавымі для замежных спэцслужбаў. З тае пары ён застаецца пад вартай.

Родныя і сябры ня вераць, што ён займаўся шпіянажам, і тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненьнем стварыць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:36 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG