Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: «Выбары — гэта люстэрка краіны»


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

Згодна з дакумэнтам, парлямэнцкія выбары 23 верасьня 2012 году ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, а ўлада і ў 2012 годзе працягвала палітыку рэпрэсіяў.

«Гэтае рашэньне сьведчыць пра пэўную пасьлядоўнасьць і прынцыповасьць адміністрацыі прэзыдэнта Абамы», — лічыць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

«Яны канстатавалі тое, што ёсьць. Насамрэч, выбары — гэта люстэрка краіны. Калі ёсьць сапраўдныя выбары, канкурэнцыя, абнаўленьне ўлады, перамены — гэта абсалютна нармальна. Калі гэта не адбывацца, значыць, ёсьць стагнацыя. Вось гэта і канстатуецца.

Тое ж самае можна казаць і пра рэпрэсіі. Я думаю, у Белым доме разьбіраюцца, што колькасныя паказьнікі — гэта яшчэ ня ўсё. Ёсьць якасьць сытуацыі. Ёсьць сыстэмныя рэпрэсіі. Тут створаная цэлая сыстэма, якая працуе ўжо нават незалежна ад сваіх стваральнікаў у адносінах да апанэнтаў. Таму гэтае рашэньне абсалютна адэкватнае і правільнае».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG