14 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Дзень донараў крыві. Шэсьць гадоў таму ў гэты дзень група магілёўскіх донараў абвясьціла пра папераджальны страйк. Тыдзень страйкоўцы адмаўляліся здаваць кроў на знак пратэсту супраць скасаваньня ільготаў. Донараў пазбаўлялі зьніжак на набыцьцё лекаў і санаторных пуцёвак, дабаўкі да пэнсіі, права на бясплатнае зубапратэзаваньне ды бясплатны праезд у грамадзкім транспарце. Скасаваньне падтрымкі донарам прадугледжваў закон «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян».
Закон «Аб дзяржаўных ільготах» пазбаўляў дзяржаўнай падтрымкі больш як 40 тысяч ганаровых донараў. У акцыі ж пратэсту, як сьцьвярджалі яе арганізатары, бралі ўдзел крыху болей за 100 донараў. Пратэстоўцы адстаялі для магілёўскіх донараў бясплатны праезд у грамадзкім транспарце, дамагліся захаваньня саракапрацэнтнай надбаўкі да пэнсіі і магчымасьці сыходзіць у адпачынак у любы зручны час. Удзельнік страйку, магілёўскі донар Міхаіл адзначае:
«У цэлым уплыў акцыі пратэсту быў, аднак ён быў кароткатэрміновы. Пазьней рэшту ільготаў скасавалі. Крыху дамагліся свайго й склалі рукі — расслабіліся. Калі б хоць палова ўсіх донараў паўдзельнічала…»
У Магілёве донары езьдзілі бясплатна крыху больш за год. Потым і гэтую палёгку скасавалі, бо, як аргумэнтавалася, гэта былі вялікія выдаткі для гарадзкога бюджэту. Пасьля акцыі пратэсту ў горадзе пачалі зьяўляцца білборды з заклікамі станавіцца донарамі, на гэтую тэму па тэлебачаньні паказвалі сацыяльную рэкляму.
Цяпер жа донары маюць права без чаргі праходзіць у кабінэты паліклінік, атрымліваць 430 тысяч рублёў кампэнсацыі за здадзеную кроў і два дні дадатковых выходных. Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што грашовую кампэнсацыю зьбіраюцца таксама скасаваць і зрабіць донарства бясплатным. Пра гэта ведаюць і донары. Адно зь меркаваньняў донара:
«Здае кроў такая абяздоленая кляса. Тут не да альтруізму. У асноўным гэта людзі зь фінансавымі праблемамі. Ня ведаю, каму гэта выгадна, але ня думаю, што стане болей донараў. Абавязваць будуць, як было ў савецкі час, нейкія арганізацыі — вось трэба здаць кроў, плян такі — кіраўнікі пачнуць варушыцца і прымушаць».
Лекарка адной са станцыяў пераліваньня крыві паведаміла, што ганаровыя донары могуць разьлічваць на даплату да пэнсіі. Пасьля здачы крыві донары атрымліваюць харчовы пакет.
«Сказаць, што кадраў у нас даволі… У Менску — можа, але ў нас донарскія кадры — на вагу золата. Бываюць пэрыяды, калі крыві не хапае. А вось наперадзе летні пэрыяд. Шмат студэнтаў-донараў зьедуць. Цяпер людзі ідуць здаваць кроў, бо могуць атрымаць рэальныя грошы. Ці гатовы народ здаваць кроў бясплатна — гэта пытаньне складанае».
Паводле суразмоўніцы, калі донары перастануць добраахвотна і бясплатна здаваць кроў, то здаваць яе будуць мэдыкі, міліцыянты, вайскоўцы ды студэнты — гэта тыя катэгорыі, якім можна загадаць. Акрамя таго, мэдыкі мусяць прапагандаваць бясплатнае донарства.
Што да донараў, якія цяпер здаюць кроў, то яны прызнаюць, што пратэставаць не наважацца, бо няма тых актывістаў, якія б маглі арганізаваць пратэст. Адзін з арганізатараў пратэсту донараў 2007 году Ігар Каваленка пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў вымушана зьехаў зь Беларусі.
Цяпер у Беларусі больш за 56 тысяч ганаровых донараў — гэта тыя, хто шмат гадоў здае кроў. Кадравых жа донараў крыві — больш за 76 тысяч. Паводле стандартаў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, каб забясьпечыць неабходны аб’ём крыві, трэба, каб яе здавалі больш за тры працэнты насельніцтва. У Беларусі кроў здае 1 працэнт.

Здае кроў такая абяздоленая кляса. Тут не да альтруізму