Пра гэта паведамляюць Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) і праваабарончы цэнтар «Вясна».
Рэзалюцыя «настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных», «неадкладна спыніць затрыманьні праваабаронцаў, адвольныя забароны на паездкі, накіраваныя на запалохваньне прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама абаронцаў правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці».
Камэнтуючы рэзалюцыю, віцэ-старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч сказаў:
«Рада накіроўвае выразны сыгнал Беларусі, што яе сыстэматычная адмова ад супрацы з ААН толькі дэманструе яе поўную адсутнасьць волі да паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека. Мой калега Алесь Бяляцкі, які быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў лягеры строгага рэжыму, па-ранейшаму чакае, што Беларусь выканае свае міжнародныя абавязальніцтвы, паводле якіх ён павінен быць неадкладна вызвалены».
Рэзалюцыя, прадстаўленая ЭЗ, была прынятая большасьцю ў 26 дзяржаў, пры 3 галасах супраць і 18 тых, хто ўстрымаўся. Падтрымка гэтай рэзалюцыі была больш шырокай, чым апошніх рэзалюцый па Беларусі. Краіны з розных рэгіёнаў, у тым ліку Буркіна-Фасо, Коста-Рыка, Гватэмала, Маўрытанія і Перу дадалі свае галасы да галасоў эўрапейскіх і іншых заходніх дзяржаў, што дае моцную міжрэгіянальную падтрымку рэзалюцыі.