18:00 Старшыня абласнога суду паабяцаў вырашыць пытаньне наконт сустрэчы Андрэя Гайдукова з маці.
Пра гэта апавяла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец, якія трапіла на прыём да старшыні віцебскага абласнога суду Мікалая Хамічонка:
«Я спытала: ці лічыць спадар Хамічонак нармальным, што маці за 7 месяцаў ані разу ня бачыла сына? І што на ўсе тры яе просьбы аб сустрэчы ёй давалі адмовы, прычым апошняя адмова — ад судзьдзі Галіны Ўрбановіч, якія вядзе працэс Гайдукова? Старшыня суду паспачуваў Гайдуковым, сказаў, што па-чалавечы ўсё разумее і што гатовы прыняць Вольгу Гайдукову. Ен сказаў, што ў тым выпадку, калі яна прыйдзе да яго на прыём, ён пакліча судзьдзю Ўрбановіч ды ўсе разам яны паспрабуюць нешта вырашыць».
Калі ж вынік сустрэчы будзе адмоўны, то Вользе Гайдуковай застаецца разьлічваць хіба толькі на спатканьне з сынам па заканчэньні судовага працэсу.
16:30 У панядзелак, 17 чэрвеня, у якасьці сьведкі суд дапытае жыхара Наваполацку Ільлю Багданава. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў сам Ільля Багданаў у тэлефоннай размове. Ільля сказаў, што сочыць за зьвесткамі аб працэсе над Андрэем Гайдуковым праз інтэрнэт, але пра саму справу казаць адмовіўся, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошваньні, якую даваў сьледчым. Вось што Ільля Багданаў сказаў адносна закрытасьці працэсу над Андрэем Гайдуковым:
«Я таксама меркаваў, што працэс будзе адкрыты. А цяпер і ня ведаю, што сказаць... Было б прасьцей і зручней, каб працэс быў адкрыты, але, відаць — вырашылі інакш. Ня ведаю, як гэта пракамэнтаваць».
У лістападзе 2012 году, калі КДБ арыштаваў Андрэя Гайдукова, Ільлю Багданава таксама выклікалі на допыты ў КДБ. Ён, абвінавачаны Гайдукоў, а таксама іх сябра Яўген Канстанцінаў спрабавалі стварыць у Наваполацку гэтак званы «Саюз маладых інтэлектуалаў». Я дазваніўся да Яўгена Канстанцінава, які цяпер пражывае ў Менску. Малады чалавек сказаў, што яго не выклікалі ў суд у якасьці сьведкі, але ў аўторак, 18 чэрвеня, ён зьбіраецца прыехаць да Віцебскага абласнога суду, бо, паводле ягоных зьвестак, у гэты дзень можа прагучаць прысуд.
Як Яўген Канстанцінаў ставіцца да рашэньня судзьдзі Галіны Ўрбановіч закрыць працэс над Андрэем Гайдуковым?
«Мяркую, доказы ў іх ліпавыя. У асноўным, наколькі мне вядома, бо я ведаю сутнасьць справы. І паказваць грамадзтву ўсё гэта няма сэнсу, бо ўсё рассыплецца. Таму працэс зрабілі закрытым».
Яўген Канстанцінаў мяркуе, што справа ягонага сябра Андрэя Гайдукова — палітычная, і ўлады спрабуюць гэта схаваць.
Андрэй Гайдукоў працаваў на «Нафтане» апэратарам. Як ставяцца на прадпрыемстве да суду над Гайдуковым? Працаўнік «Нафтану», сябра партыі БНФ Сяргей Сідараў ня верыць, што Гайдукоў мог шпіёніць супроць дзяржавы. Сяргей Сідараў называе Гайдукова «патрыётам»:
«Я быў у шоку, калі паведамілі, што Андрэя затрымалі. Так, ён быў неабыякавы, не такі, як некаторыя ў нас з моладзі. Піва ня піў, займаўся самаадукацыяй, яму ўсё было цікава. У партыі нашай ён ня быў, але падтрымліваў. І Саньнікава, і БХД падтрымліваў — карацей, таленавіты і актыўны хлопец. Усебаковы».
Карэспандэнт: «Другі дзень ідзе працэс у Віцебску над ім. Што на „Нафтане“ кажуць пра суд?»
«Так, ведаем пра суд, сочым праз інтэрнэт. Абмяркоўваем. А што людзі кажуць? Што ўсё надумана. Што паўгода хлопца трымалі, а цяпер ня ведаюць, як ім выкруціцца з гэтага становішча. Проста адпусьціць — дык што людзі скажуць, чаму гэткая гучная справа і не пацьвердзілася? Тым больш, сам галоўны ўжо ўсё абвясьціў. Ну, вы ж ведаеце, пра што я кажу».
Паводле зьвестак зь Віцебскага абласнога суду, дзе другі дзень судзяць наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, у судовай залі яго трымаюць у жалезнай клетцы. «Гэта можа азначаць, што груба парушаныя ягоныя правы на абарону, бо ўтрыманьне ў клетцы можа перашкаджаць ягоным кантактам з адвакатам падчас працэсу», — мяркуе віцебскі праваабаронца Павал Левінаў.
Праваабаронца Павал Левінаў і актывістка БХД Тацяна Севярынец 13 чэрвеня мелі размову з старшынём Віцебскага абласнога суду Мікалаем Хамічонкам. Актывісты кажуць, што бачылі, як у судовае паседжаньне па справе Андрэя Гайдукова выклікалі сьведак. «Гэта былі людзі ў міліцэйскай форме», — сказаў Свабодзе Павал Левінаў.
15:10 Павал Левінаў апавёў, якая гаворка ў яго адбылася са старшынём абласнога суду: «Спадар Хамічонак пагадзіўся, што ў парадку дня трэба было адразу пазначыць, што працэс закрыты. Гэта нідзе не пазначана, і ва ўсіх складаецца памылковае ўражаньне пра працэс. Апрача таго, спадар Хамічонак пагадзіўся ў бліжэйшы час даць адказ, ці дазволяць мне прысутнічаць на працэсе — пра гэта хадайнічаў БХК. Я сказаў, што гатовы даць падпіску пра неразгалошваньне таго, што пачую ці ўбачу. Пазнаёміў старшыню суду з тым, што зафіксаваў у маніторынгу парушэньняў за ўчорашні дзень. І сказаў, што зварот да яго з прычыны гэтых парушэньняў будзе не адзіным».
Праваабаронца лічыць, што судзьдзя Галіна Ўрбановіч парушыла правы Андрэя Гайдукова. Не даказаўшы ягонай віны, судзьдзя дала згоду, каб яго трымалі пад аховай у СІЗА і ў «клетцы» — у залі суду. Таму ён пакінуў у абласным судзе сваё пісьмовае патрабаваньне наконт зьмены меры стрыманьня для Гайдукова.
Апрача гэтага, Павал Левінаў напісаў заяву ў Сьледчы Камітэт. Ён просіць, каб там далі ацэнку ўчорашняму інцыдэнту, калі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС заміналі журналістам выконваць свае прафэсійныя абавязкі. На думку спадара Левінава, А.Комар, начальнік аддзелу аховы правапарадку Кастрычніцкага РАУС, неапраўдана груба паводзіўся з журналістамі, замінаў ім працаваць, і за гэта яго варта прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.
12:35 Ад ранку 13 чэрвеня будынак Віцебскага абласнога суду па-ранейшаму пільна ахоўваецца, паведаміў віцебскі актывіст Пётар Іваноў. Ён апавёў, што вакол будынка і ўнутры яго шмат міліцыянтаў.
Што да размовы з старшынём абласнога суду, то, паводле праваабаронцы, Мікалай Хамічонак прызнаў, што 12 чэрвеня была зробленая памылка, калі ў інфармацыі аб працэсе над Андрэем Гайдуковым не было пазначана, што працэс будзе закрыты і чаму прынятае такое рашэньне. «Судзьдзя Ўрбановіч, якая вядзе працэс, закрыла яго на той падставе, што ў справе фігуруюць нейкія дзяржаўныя сакрэты», — паведаміў Павал Левінаў са спасылкай на старшыню Віцебскага абласнога суду Мікалая Хамічонка.
Грамадзкаму актывісту Андрэю Гайдукову інкрымінаваныя частка 1 артыкула 14 Крымінальнага кодэксу — гэта замах на злачынства, і частка 1 артыкула 356 — гэта здрада дзяржаве ў выглядзе агентурнай дзейнасьці. Паводле зьвестак з суду, Андрэй Гайдукоў сваёй віны не прызнае.
Працэс над Андрэем Гайдуковым аднавіўся каля 10-й гадзіны раніцы, ён па-ранейшаму закрыты. І нават тым, хто прыйшоў у суд на іншыя пасяджэньні, забаронена перасоўвацца па будынку самастойна.
Спадар Іваноў бачыў, як супрацоўніца сабрала каля ўваходу некалькі чалавек і павяла іх на другі паверх — на разгляд касацыйных скаргаў — у суправаджэньні міліцыянта.
Праваабаронца Павал Левінаў склаў маніторынг парушэньняў у судовым працэсе супраць Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
Учора Паўла Левінава не дапусьцілі прысутнічаць на судзе над Андрэем Гайдуковым, хоць ён меў афіцыйнае накіраваньне ад БХК. У першы ж дзень працэсу ён напісаў пра гэта ў кнізе скаргаў Віцебскага абласнога суду, а 13 чэрвеня накіраваўся на прыём да старшыні суду Мікалая Хамічонка.
Павал Левінаў апавёў Свабодзе, што ідзе да старшыні Віцебскага абласнога суду з адмысловым дакумэнтам — складзеным ім асабіста маніторынгам парушэньняў у першы дзень працэсу над Андрэем Гайдуковым:
«Я спрабаваў трапіць на прыём да старшыні суду яшчэ ўчора. Але мне адмовілі: маўляў, старшыня суду ў Менску. Буду спрабаваць трапіць на прыём сёньня. У мяне некалькі пытаньняў. У тым ліку адносна маёй прысутнасьці на працэсе: калі я падаў накіраваньне ад БХК, мне сказалі, што адказ дадуць цягам 15 дзён — паводле заканадаўства аб зваротах грамадзянаў. Але гэта бязглузьдзіца і зьдзек! Таксама зьдзек — гэта ўчорашнія паводзіны работнікаў суду і міліцыянтаў. То яны казалі, што суд закрыты, то потым заявілі Тацяне Севярынец, што людзі самі не захацелі прысутнічаць. Заміналі працаваць журналістам, абыходзіліся зь імі груба, пагражалі затрыманьнямі. А галоўнае, я лічу, парушаны правы самога падсуднага Гайдукова: гэта і права на адкрыты судовы працэс, і, верагодна, права на абарону. Паводле маіх зьвестак, яго трымаюць пад аховай у „клетцы“, — значыць, ён ня мае магчымасьці нармальна зносіцца з адвакатамі. Парушана і прэзумпцыя невінаватасьці: чаму яго трымаюць столькі часу пад вартай, нават падчас суду, які яшчэ не даказаў ягоную віну? Пра ўсё гэта я напісаў у маніторынгу першага дня працэсу 12 чэрвеня. Хачу зь ім пазнаёміць старшыню абласнога суду».
12 чэрвеня ў суд спрабавалі трапіць віцебскія і наваполацкія актывісты, якія сабраліся падтрымаць Гайдукова. Сярод іх — каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацяна Севярынец. Каля 11-й гадзіны, пераканаўшыся, што на закрыты працэс нікога не дапусьцяць, людзі разышліся. Але пасьля абеду спадарыня Севярынец зайшла ў суд другі раз. Яна перапытала, ці йдзе суд і ці па-ранейшаму працэс закрыты. Ёй паведамілі, што суд працягваецца, а наконт таго, ці ён закрыты, заявілі, што ахвотных трапіць туды не было.
Падман грамадзянаў або недакладнае інфармаваньне Тацяна Севярынец таксама лічыць парушэньнем сваіх правоў. Яна мяркуе прыйсьці ў суд і на другі дзень працэсу.
Паводле інфармацыі Інтэрфакса, прысуд Андрэю Гайдукову будзе зачытаны ў адкрытым пасяджэньні. І толькі ў той дзень у суд пусьцяць усіх ахвотных.
12 і 13 чэрвеня заплянаваныя допыты самога Гайдукова. Яму інкрымінуецца збор інфармацыі дзеля замежных спэцслужбаў. Матэрыялы крымінальнай справы падсуднага складаюць 4 тамы. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў: частка 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства», і частка 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве». 23-гадоваму апэратару наваполацкага «Нафтану» пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.
Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 лістапада 2012 году ў Віцебску, нібыта падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, цікавымі для замежных спэцслужбаў. З тае пары ён застаецца пад вартай. Родныя і сябры ня вераць, што ён займаўся шпіянажам, і тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненьнем стварыць міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Саюз маладых інтэлектуалаў».