Рыгор Рапота называе гэта «кансалідацыяй сіл»:
«Ёсьць такая інтэграцыя ў Заходняй Эўропе, і ніхто не ставіць пытаньне заканамернасьць гэтых рэчаў. Толькі калі гэта набывае нейкую пагрозьлівую форму, пачынае абурацца расейскі ўрад. Трэба прызнаць і за намі права на кансалідацыю сіл ».
У сярэдзіне красавіка кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што Масква плянуе стварыць у Беларусі авіябазу, куды ўжо ў 2013 годзе прыбудзе першае зьвяно зьнішчальнікаў. Пазьней ён паведаміў, што гэта будзе сумесная база дзьвюх краін.
Гэтая навіна выклікала нэгатыўную рэакцыю ў Польшчы і Літве.
Дэпутат польскага парлямэнту Збышэк Забароўскі ў прыватнасьці заявіў, што паведамленьне аб утварэньні расейскай базы зьнішчальнікаў у Беларусі азначае новую сытуацыю ў балянсе ваенна-паветраных сілаў Расеі і НАТО ў гэтай частцы Эўропы.