Да 1 ліпеня 2013 году павінен быць выкананы ўказ Аляксандра Лукашэнкі, які прадугледжвае скарачэньне колькасьці чыноўнікаў на 25%. Скарачэньні павінны адбыцца, у першую чаргу, ва ўсіх абласных і Менскім гарадзкім выканаўчых камітэтах, у раённых адміністрацыях. Каго скарачаюць у райвыканкамах, якія пэрспэктывы з працаўладкаваньнем у звольненых?
У чыноўніцкім асяроддзі цяпер пануе напружаная атмасфэра. Той працэс, які ў дакумэнтах называюць «аптымізацыяй», насамрэч азначае звальненьне. Да прыкладу, на абласным, гарадзкім і раённым узроўнях упраўленьні і аддзелы культуры будуць аб’яднаныя з упраўленьнямі ідэалёгіі і працы з моладзьдзю. Аддзелы адукацыі — з аддзеламі спорту і турызму, распавяла чыноўніца аднаго з райвыканкамаў Менскай вобласьці:
«У нас былі аддзел адукацыі і аддзел спорту, турызму і фізычнай культуры. Зараз будзе адзін аддзел — аддзел адукацыі, спорту і турызму. Фізычную культуру з назвы прыбяруць ад 1 ліпеня. Адпаведна, гэтае аб’яднаньне закране штатны расклад. У нас, да прыкладу, было 3 намесьнікі начальніка ў аддзеле адукацыі і адзін намесьнік — у аддзеле спорту, турызму і фізкультуры. А зараз застанецца толькі два намесьнікі. То бок двое трапілі пад скарачэньне».
Скарачэньні ў рэгіёнах — тэма вельмі балючая, бо ў райцэнтры ня так шмат магчымасьцяў працаўладкавацца. Як праходзіць скарачэньне, хто вызначае, так бы мовіць, «ахвяраў», ці прапануюць людзям новую працу? На гэтыя пытаньні мая суразмоўца адказала так:
«Калектыў ня сам вырашаў, вырашаў начальнік. Паколькі ва ўпраўленьні ставак больш няма на дзяржаўнай службе, людзям прапаноўваюць перайсьці мэтадыстамі ў мэтадкабінэт. Але туды ніхто ня хоча пераходзіць, таму што заробкі там яшчэ меншыя, чым у аддзеле, дый мэтадкабінэты з 1 верасьня таксама скароцяць.. Таму людзі трапляюць пад скарачэньне, забіраюць грошы і сыходзяць. Вось рэальна з 24 у нас скарацілі 8 ставак».
То бок непасрэдна аддзел адукацыі райвыканкаму скарацілі на 33%. Ідуць скарачэньні і ў аддзеле культуры, які з 1 ліпеня будзе аб’яднаны з аддзелам ідэалёгіі і аддзелам працы з моладзьдзю, кажа загадчыца аддзелу культуры аднаго з райвыканкамаў:
«Ва ўпраўленьні культуры 3 чалавекі ўжо звольненыя. І, натуральна, для людзей гэта вельмі балюча».
Карэспандэнтка: «Нешта прапаноўваюць узамен, дапамагаюць працаўладкавацца?»
«Нешта прапаноўваюць, але людзей гэта не задавальняе. Бо лепшае ж не прапаноўваюць, прапаноўваюць горшае».
Абаронца правоў працоўных, старшыня рэспубліканскага прафсаюзу работнікаў культуры Натальля Аўдзеева лічыць, што самыя працавітыя без пасадаў не застануцца:
«Гэтая аптымізацыя ідзе ўжо некалькі гадоў. Такога я не прыгадваю, каб чалавек па-сапраўднаму падрыхтаваны — і раптам яго „рубанулі“ і ён нікому не патрэбны. Гэта, як правіла, здараецца зь людзьмі, якія самі не адбыліся як прафэсіяналы альбо самі не пажадалі рэалізоўваць сябе ў гэтай прафэсіі».
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што ўсе зэканомленыя за кошт скарачэньняў сродкі будуць накіраваныя на павышэньне заробкаў астатнім чыноўнікам. Але самі чыноўнікі ў гэта ня вераць:
«А нічога не дададуць, гэта ўсё казкі-байкі. У нас павялічыўся аб’ём працы, а „падзяка“ ранейшая. У нас у кожным сэктары скарацілі па чалавеку. Гэта значыць, што я вымушана ўзяць усе функцыянальныя абавязкі на сябе. То бок калі я сядзела да сёмай вечара на працы, то цяпер буду да восьмай сядзець».

Ва ўпраўленьні культуры 3 чалавекі ўжо звольненыя. І, натуральна, для людзей гэта вельмі балюча