У Менск паэт Улдыс Бэрзыньш прыехаў, каб прэзэнтаваць сваю новую паэтычную кнігу ў перакладах Алеся Разанава і Андрэя Гуцава. Яго ведаюць у Латвіі як клясыка паэзіі, інтэлектуала, перакладчыка на латыскую мову Бібліі і Карану. Што зьвязвае паэта зь Беларусьсю? У чым перавага малых народаў над вялікімі? І якой бачыцца з Рыгі аб’яднаная Эўропа? Улдыс Бэрзыньш — госьцем «Вольнай студыі».
— Спадар Улдыс, адна з вашых кніг называецца «Паэтызм беларус». Адкуль такая прыемная для вашых беларускіх чытачоў назва?
— Справа ў тым, што для мяне назва любога народу — гэта ўжо паэтызм. Без усякіх эпітэтаў «беларус» для мяне гучыць як слова, якое сарвалася зь языка Бога. Бог стварыў нас рознымі: беларусамі, літоўцамі, латышамі, французамі і г.д. Бог стварыў сьвет разнастайным і гэтым паказаў нам шлях да разнастайнасьці, да прыгажосьці разнастайнасьці. Сьвет ня сумны, бо яго стварыў самы таленавіты Створца з усіх, якія былі. У Бога толькі аднойчы атрымалася. Ён ня можа ўчыніць цуд другім разам. Была спрыяльная сытуцыя, і ўзьнік чалавек — наш сусед Янка, узьнік яго сусед Яніс. Яны створаныя Богам, у іх ёсьць Божая іскра, і Бог сам ня можа іх паўтарыць. Бо настолькі ўнікальны кожны з нас. Беларусь мне блізкая яшчэ і таму, што я калісьці служыў у войску ў Полацку. З тым часам зьвязаныя вельмі прыемныя ўспаміны.
— Кожны народ — унікальны. Але як нам захаваць сваю нацыянальную ўнікальнасьць у час глябалізацыі?
— У беларусаў і латышоў ёсьць адзін вялікі плюс. Пры аптымальнай колькасьці — ад 250 000 да, скажам, 10 мільёнаў — кожны індывідуальны талент аптымальна выкарыстоўваецца Богам. Калі народ налічвае мільёнаў 600 ці мільярд дзьвесьце мільёнаў, тады талент мае значна меншую магчымасьць самасьцьвердзіцца. У нас, паўтаруся, такіх магчымасьцяў больш. Колькі было людзей у Афінах? Калі ў тэатры ішла прэм’ера, на вуліцах нікога не было — усе вольныя грамадзяне сядзелі ў тэатры. І афіняне стварылі і клясычную паэзію, і юрыдычную школу, і вялікія дзяржаўныя мужы ў іх былі. І гэта на некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек! Я не кажу, што мільярд — гэта кепска, гэта выдатна — вялікія наклады кніг, велізарная колькасьць праглядаў кіно. Але кожны асобны талент мае больш шанцаў самасьцьвердзіцца ў меншым канглямэраце.
— У свой час вы ўдзельнічалі ў анталёгіі «Верш на Свабоду». Гэта выпадковасьць, ці падзеі ў Беларусі вас і сёньня не пакідаюць абыякавым?
— Мне блізкае ўсё, што адносіцца да правоў асобы. Я працягваю пісаць палітычныя вершы, выяўляю свае сымпатыі, эмоцыі, свой сорам за нешта, што адбываецца ў сьвеце. І паколькі ў Беларусі людзі па-ранейшаму вымушаныя рызыкаваць сваім становішчам у грамадзтве, калі яны хочуць дамагчыся нейкіх палітычных ідэалаў, паколькі працягваецца барацьба, і я ў гэтай барацьбе на баку тых, хто са «Свабодай».
— У вашай беларускай кнізе, якую пераклалі Алесь Разанаў і Андрэй Гуцаў, ёсьць радкі пра бел-чырвона-белы сьцяг. Калі б вы з такім сьцягам прайшліся па Менску, вас бы абавязкова затрымала міліцыя…
— Насамрэч? Калі бел-чырвона-белы сьцяг у вас адмянілі, я ў амбасадзе спытаўся: «Як цяпер быць са значком? Ці можна зь ім у Беларусь езьдзіць?» І мне адказалі: «Можна, але на мяжы лепш зьняць, а ў Менску ізноў начапіць». Паглядзім, што будзе. Я ўпэўнены, што гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг, які мае багатую гісторыю, вернецца. Я ня маю нічога супраць цяперашняга беларускага сьцяга, які нагадвае сьцяг БССР. Я не выступаю за тое, каб ізноў мяняць адміністратыўна — як у футбольным матчы: гол вам, гол нам. Хай і гэты сьцяг застанецца для тых, каму ён больш сымпатычны.
— Акурат перад вашым прыездам у Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога публічныя выступы паэтаў ці музыкаў мусяць адбывацца з дазволу дзяржаўных ідэолягаў. А як дзяржава рэгулюе дзейнасьць пісьменьнікаў у Латвіі?
— З Лукашэнкам у мяне зьвязаная цэлая моўная праблема. Я хачу, каб на латыскай мове яго называлі «Лукашэнка», а не ў адпаведнасьці з расейскай традыцыяй — «Лукашенко». І каб прозьвішча гэтае скланялася, каб быў моўны парадак. Праўда, пакуль я жаданага не дамогся. Што да ўказа, пра які вы сказалі. Ну, я ня ведаю… Гэта нейкая дэфармацыя, так быць не павінна. У нас Саюз пісьменьнікаў страціў большую частку сваіх пазыцый. Раней ён быў як бы міністэрствам літаратуры, дзяржаўным міністэрствам па выхаваньні будаўнікоў камунізму. Але ён усё ж быў самым лібэральным міністэрствам, якое магло запярэчыць і першай асобе ў рэспубліцы, і Маскве. Нейкія свае шляхецкія прывілеі ён меў. Саюз пісьменьнікаў у савецкі час выконваў пэўную ролю паміж двума акопамі, і ён былую славу захаваў. Калі падчас нацыянальнага адраджэньня ў Рыгу былі ўведзеныя войскі і на вуліцах паўсталі барыкады, Саюз пісьменнікаў накіроўваў свае патрулі на вуліцы. І вядомыя народу людзі хадзілі і даводзілі абаронцам рэспублікі, што пісьменьнікі зь імі. Я ня ведаю, чаму беларуская дзяржава саромеецца нацыянальнай мовы. Чаму не адчувае адказнасьці за сваю мову. У нас дзяржава таксама не ідэальная, але ўсё ж яна выяўляе клопат і адказнасьць за сваю мову, за свой народ. Хацелася б, каб і ў вас так было.
— У час ваеннага становішча латыскія пісьменьнікі выходзілі на вуліцы. А дзе ўвогуле лепш быць пісьменьніку — на барыкадах ці ў тыле?
— Розныя ёсьць пісьменьнікі. Ёсьць такія, якім патрэбная вежа са слановай косьці. Ёсьць такія, якім патрэбны манастыр. Ёсьць творцы, для якіх натуральнае жыцьцё паляўнічых у джунглях. Ёсьць такія, якім трэба быць у цэнтры падзей і прымаць адказныя рашэньні. Пісьменьнік павінен быць такім, якім ён ёсьць — ці ты пустэльнік, ці ўдзельнічаеш у грамадзкім балі.
— «Таварышу Зальненсу — чалавеку і караблю» — так, пад Маякоўскага, названы адзін з вашых вершаў. А як адносяцца ў Латвіі да латыскай савецкай літаратуры?
— Ставяцца з павагай. Бываюць выпадкі, калі каму-небудзь прыпамінаюць мінулае, прыгадваюць, хто на каго настукаў і г.д.. Але наогул да старэйшага пакаленьня ў літаратуры ставяцца зь піетэтам. Бо латыская літаратура нават у сваім савецкім варыянце старалася даносіць да народу патрыятычныя, гуманістычныя ідэалы. Саюз пісьменьнікаў імкнуўся дапамагаць тым, каго закранулі рэпрэсіі. А такіх было нямала, той жа Кнут Скуеніекс, напрыклад. Мы тады ўсе спадзяваліся, што пасьля адлігі прыйдзе вясна, пасьля вясны — лета. Калі б улады даведаліся, што я арганізоўваў падпольныя чытаньні Салжаніцына ці нешта забароненае з Масквы прывозіў (не я адзін, многія гэта рабілі), то, магчыма, і мяне пасадзілі б. А можа і не, бо садзяць, калі трэба. Мне паспрыяла яшчэ і тое, што рэжым ужо быў стары, яму было пара на пэнсію. Скуеніекса прынесьлі ў ахвяру, і на гэтым сваю крыважэрнасьць задаволілі. Рэжым быў ужо не надта каб мясаедны, хоць яшчэ і не вэгэтарыянскі. А што было б, каб ГКЧП перамог? Зьелі б, відаць.
— Ваша кніга ў Менску выйшла дзякуючы найперш Андрэю Гуцаву. Ён гадоў дзесяць насіў рукапіс па выдавецтвах. І нарэшце выдаў сваім коштам — у складчыну з Алесем Разанавым. Наўрад ці ў іншых краінах у вас ёсьць такія самахвярныя перакладчыкі.
— Я ім вельмі ўдзячны. Алеся Разанава я даўно ведаю і высока цаню як паэта. Я шмат перакладаў зь яго, ён перакладаў зь мяне. І Андрэй Гуцаў — вельмі таленавіты паэт, ён сапраўдны кампазытар пачуцьця, сапраўдны музыка ў паэзіі. Я чуў пра яго ахвярнасьць, пра тое, што ён, каб быць незалежным літаратарам, займаўся самай цяжкой фізычнай працай. Гэта гаворыць пра герачнасьць яго характару, надае яму шляхетнасьці, ён ня толькі талент, але і рыцар.
— Латвія сёньня ўваходзіць у Эўразьвяз. Пад парасонам NATO вы cябе адчуваеце ў бясьпецы?
— Эўрапейскі зьвяз — першая сусьветная імпэрыя, якая не паставіла сабе за ідэал кацёл, у якім усё павінна перамяшацца і стаць аднароднай масай. Паглядзім, што будзе далей, як жыцьцё пойдзе. Хаця б на словах Брусэль гаворыць, што ён за разнастайнасьць. Будзем спадзявацца, што словы не разыдуцца са справай. Маленькія народы таксама гавораць з Богам сам-насам, як і вялікія.
— Расея ў Латвіі больш не разглядаецца як пагроза?
— Мною — не. Праўда, у Латвіі ёсьць такія людзі, якія кажуць, што калі зноў пакоцяцца тарахцелкі на гусеніцах, то ніхто ня зможа прыйсьці нам на дапамогу. Але гэта гаворыцца хутчэй у пэўных палітычных мэтах. Я ня ведаю, што будзе праз сто гадоў, як сябе Расея будзе паводзіць. Там жа таксама ёсьць істэрычныя дзеячы, якія крычыць, што ім трэба і Аляска, і Польшча. Але каму гэта цікава?
— Падчас Другой сусьветнай вайны ў вас у Рызе выходзіў цікавы беларускі часопіс «Новы шлях». Там працаваў паэт Алесь Салавей, які за савецкім часам у Беларусі лічыўся калябарантам, і творчасьць яго была пад забаронай. А які ваш погляд на праблему калябарацыі?
— У нас яна ўспрымаецца як агульнацыянальная трагедыя. Брат ішоў супраць брата, сын супраць бацькі… Як Візма Бэлшавіца пісала: «Чужыя сьцягі ўзьнімаюць сыны, у чужых акопах ваююць». І тыя, і другія ня мелі магчымасьці памерці пад сваім сьцягам. Ці памыліліся нашы дзяржаўныя дзеячы, ці зрабілі адзіна правільны выбар, калі аддалі Латвію Маскве? Пра гэта навукоўцы будуць спрачацца яшчэ 200 гадоў. Але я з разуменьнем стаўлюся да тых дзеячоў. Латышы згадзіліся на ня вельмі пачэсную ролю малодшага брата, як і літоўцы, і эстонцы. Мы гатовыя былі змагацца супраць гістарычнага ворага — трэцяга райху. Мы былі саюзьнікамі, але нам здрадзіў вусаты «бацька». Няма нічога больш крыўднага, чым такая здрада. І пасьля яе прыбалты пакляліся абматаць кішкі Сталіна вакол Крамля. Калі народ зьвярэе — гэта заўсёды непрыемна. Калі б нас паважалі як саюзьнікаў, не праводзілі дэпартацый, расстрэлаў, жорсткай бруднай саветызацыі, калі б ня ставілі брата супраць брата… Крыўда на савецкую ўладу была настолькі моцнай, што нямала людзей вырашылі падтрымаць другіх акупантаў. Так, гэта праблема. Можна гаварыць і пра маральную адказнасьць тых, хто апраўдваў страшную калектывізацыю. А апраўдвалі яе — мільёны!
— Дык вы ставіце на адну дошку тых, хто працаваў на савецкую ўладу, і тых, хто супрацоўнічаў зь немцамі?
— Я баюся ставіць на адну дошку. Я пастаянна ў гэтым сумняваюся. Бо генацыд цэлага этнасу, зьнішчэньне па нацыянальнай прыкмеце характэрнае толькі для трэцяга райху. Але прыгадайма, як зьнішчалі людзей па клясавай прыкмеце. Розьніца там невялікая — сотні тысячаў, мільёны… Ці нашмат гэта лепей?
— Якой вам бачыцца будучыня нашых краінаў? Ці Беларусь з Латвіяй апынуцца калі-небудзь у адной палітычнай прасторы?
— Я спадзяюся, што ў блізкай будучыні мы будзем разам у адной аб’яднанай Эўропе. Кажуць, што Расея — гэта асобная айкумена. Мне здаецца, што гэтыя дзьве айкумены — Эўропа і Расея — будуць узаемна збліжацца. Бо ўся хрысьціянска-юдэйска-мусульманская культура — гэта заходняя культура. Так-так, іслам таксама ўваходзіць у заходнюю культуру, бо гэта працяг Старога Запавету. Мусульмане прынесьлі нам рэнэсанс — сваімі перакладамі з грэцкай мовы. Пераклады рабіліся спачатку з грэцкай на фарсі, потым на арабскую мову, з арабскай на латынь, а потым ужо — на новыя мовы. Так што і мусульманаў я ўключаю ў адзіную прастору, хоць і з адметнасьцямі. Яны ў тым стане, у якім была Расея да Пятра І, а Пётар адкрыўся для Заходняй Эўропы. Мне блізкія словы Шарля дэ Голя: «Мы за адзіную Эўропу — да самага Ўралу». А дзе Ўрал, там і Ўладзівасток. Так я думаю, але што атрымаецца насамрэч — ня ведаю. Мне праз год ужо 70.

«Беларус» для мяне гучыць як слова, якое сарвалася зь язык

Калі падчас нацыянальнага адраджэньня ў Рыгу былі ўведзеныя войскі і на вуліцах паўсталі барыкады, Саюз пісьменнікаў накіроўваў свае патрулі на вуліцы

Прыбалты пакляліся абматаць кішкі Сталіна вакол Крамля