Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмеркаваньне справаздачы Харасьці

На сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве абмеркавалі справаздачу Спэцдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці.

17:13 4.6.2013
Кітай падтрымаў пазыцыю Расеі адносна Беларусі і заклікаў Раду па правах чалавека да «аб’ектыўнасьці» ў ацэнцы правоў чалавека ў Беларусі.
17:11 4.6.2013
Прадстаўнік Румыніі выказаў шкадаваньне з нагоды адмовай беларускіх уладаў прызнаць мандат спэцдакладчыка і адмовы супрацоўніцтва зь ім.
17:09 4.6.2013
Чэхія цалкам падтрымлівае высновы, выкладзеныя ў справаздачы Харасьці і заклікае вызваліць беларускіх палітвязьняў, у тым ліку праваабаронца Алеся Бяляцкага, пра гэта заявіла амбасадарка гэтай краіны.
17:07 4.6.2013
Прадстаўнік Вэнэсуэлы заклікаў «не дэманізаваць беларускую ўладу» і выступіў з крытыкай эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску з боку заходніх дзяржаў.
17:02 4.6.2013
Амбасадар ЗША: «Мы глыбока занепакоеныя сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і адзначаем адстунасьць прагрэсу ў гэтай сфэры. Прадстаўніца ЗША адзначае, што Беларусь мае самыя нізкія пазыцыі ў рэйтынгу краінаў паводле свабоды прэсы. Мы выказваем спадзеў, што працягненьне мандата спецдакладчыка палепшыць сытуацыю з правамі чалавека».
16:59 4.6.2013
Прадстаўнік Вугоршычыны: «Мы заклікаем беларускі ўрад неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных вязьняў, улучна з Алесем Бяляцкім. Мы заклікаем беларускі ўрад усталяваць дыялёг з грамдазянскай супольнасцью з мэтай паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека».
16:55 4.6.2013
Прадстаўнік Гішпаніі выказвае ўдзячнасьць дакладчыку за падрыхтаваны дакумэнт. «Для нас прыярытэтам зьяўляецца сытуацыя са сьмяротным пакараньнем. Мы заклікаем да мараторыя. Мы зьвяртаем увагу на факты катаваньняў у турме. Заклікаем беларускі ўрад прыняць усе захады, каб расьследаваць гэтыя выпадкі і зрабіць усё магчымае, каб яны не паўтараліся. Мы цалкам падтрымліваем працягненьне мандата спецдакладчыка».
16:52 4.6.2013
Прадстаўнік Францыі: «Францыя выказвае шкадаваньне з нагоды адсутнасьці супрацоўніцтва паміж беларускім урадам і адмысловым дакладчыкам. Беларускі ўрад не прапанаваў дакладных працэдураў для паляпшэньня сытуацыя з правамі чалавека. Мы не забываем, што 9 палітычных вязьняў дагэтуль знаходзяцца ў зьняволеньні. Правабаронца Алесь Бяляцкі таксама пазбаўлены волі. Францыя падтрымлівае працяг мандату адмысловага дакладчыка па Беларусі».
16:51 4.6.2013
Прадстаўнік Эстоніі: «Эстонія вітае даклад спадара Харасьці і выказвае шкадаваньне з нагоды адмовы беларускага ўрада супрацоўнічаць з дакладчыкам. Эстонія зазначае, што парушэньне правоў чалавека ў Беларусі адбываецца на сыстэмнай аснове. Эстонія падтрымлівае працяг мандату адмысловага дакладчыка. Мы зазначаем патрабаваньні недакладна вызваліць і рэабілітаваць палітычных зняволеных, увесьці мараторы на сьмяротнае пакараньен, спыніць перасьлед палітычных апанэнтнаў і грамадзкіх актывістаў»
16:46 4.6.2013
Прадстаўнік Расеі заявіў, што РФ не прызнае мандат адмысловаў дакладчыка па Беларусі. «Даклад цалкам палітычна матываваны. Гэта проста набор звычайных прэтэнзіяў да Беларусі».
16:42 4.6.2013
Прадстаўнік Казахстану адзначыў посьпехі беларускіх уладаў у супрацоўніцтве са структурамі ААН: «У дакладзе адсутнічае афіцыйная пазыцыя беларускага ўраду. Мы заклікаем да падрыхтоўкі больш збалянсаванага дакладу».
16:39 4.6.2013
Амбадсарка Кубы адзначае, што такія даклады выкарыстоўваюцца з мэтай палітычнага ціску.
16:37 4.6.2013
Амбасадар Польшчы выказвае шкадаваньне з нагоды адмовы ўраду Беларусі супрацоўнічаць з адмысловым дакладчыкам.

Адзначае, што парушэньні правоў чалавека ў Беларусі адбываюцца сыстэмна.

«Мы заклікаем неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных вязьняў. Спадар Харасьці, мы выкарыстоўваем гэтую магчымасьць, каб спытацца пра тое, што ЭЗ канкрэтна можа зрабіць, каб падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі?»
16:35 4.6.2013
Амбасадар Нямеччыны: «Выказваю ўдзячнасьць сп. Харашці за глыбокі даклад, які апісвае рэальную сытуацыю ў Беларусі. Нямеччына заклікае вызваліць палітвязьняў, правесьці расьследаваньне зьніклых і ўсталяваць мараторы на сьмяротнае пакараньне».
16:31 4.6.2013
Прадстаўнік расейскай дэлегацыі: «На жаль, гэты даклад — вынік кампіляцый разнастайнай інфармацыі з другасных крыніцаў. Ён не вынікае з камунікацыі з беларускімі ўладамі. Мы ня бачым неабходнасьці ў працягненьтні паўнамоцтваў дакладчыка. Мы ня лічым, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі патрабуе пільнай увагі».
16:29 4.6.2013
Прадстаўніца Эўрапейскага Зьвязу выказвае занепакоенасьць працяглымі парушэньнямі правоў грамадзкіх актывістаў, ціскам на палітычных апанентаў, перасьледам журналістаў.

«Неадкладна вызваліць палітвязьняў і пачаць неадкладнае расьледаваньне ўсіх выпадкаў катаваньняў і несправядлівых прысудаў, увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Заклікаем урад Беларусі адрэгаваць на даклад адмысловага Дакладчыка».
16:22 4.6.2013
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў ААН Міхаіл Хвастоў заявіў, што даклад выкарыстоўваецца для таго, каб аказаць палітычны і эканамічны ціск на Беларусь: «Беларусі не патрэбныя адмысловы дакладчык ці падобныя інстытуцыі. Мы ведаем, якія праблемы маем, і гатовыя іх вырашаць. У нас ёсць свая мадэль, якая заснаваная на нацыянальным суверэнітэце, бясьпецы і вяршэнстве закону. Мы адмаўляем усе абвінавачаньні, якія зьмяшчаюцца ў Дакладзе, і абвяшчаем, што высновы дакладу для нас прымальныя».
16:11 4.6.2013
Харасьці хоча адмыслова адзначыць адсутнасьць вяршынства закона ў Беларусі.
16:10 4.6.2013
«Сама сыстэма кіраваньня ў Беларусі не дае рэалізоўваць правы, гарантаваныя Канстытуцыя РБ», — адзначае дакладчык.
16:07 4.6.2013
Харасьці выказвае шкадаваньне з нагоды таго, што ў яго не было магчымасьці трапіць у Беларусь і атрымаць інфармацыю зь першых вуснаў. Ён удзячны ўрадам Літвы і Ўкраіны, якія забясьпечылі ягоныя візыты ў сувязі з падрыхтоўкай дакладу, а таксама ўдзельнікам гэтых сустрэч.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG