Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі кнігу «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі карэспандэнта Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

18:57 3.6.2013
Алег Грузьдзіловіч: «Я вельмі паважаю пазыцыю, калі людзі аналізуюць і выказваюць свае сумневы».

«Там быў вельмі складаны эпізод», — распавядае Алег. — «На відэа допыту Канавалава. Сьледчы пытаецца: Што з вамі? А той адказвае: П(б)ілі. І гэта не зразумела, што значыць».
18:59 3.6.2013
Слова даюць лідару праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэю Бандарэнку.

«Нават у пацярпелых няма ўпэўненасьці, што пакараныя вінаватыя»


«Б’юць ці ня б’юць на такіх сьледзтвах?» — пытаецца ў яго Алег.


Бандарэнка: «Свабодна магу сьцвярджаць, падчас папярэдняга сьледзтва прымяняюць катаваньні, каб атрымаць ад чалавека адпаведную інфармацыю. Першыя тры дні да таго, як чалавек „прызнаецца“, хуткая да яго па 3-4 разы ўдзень прыяжджае. А пасьля таго як „прызнаўся“ і хуткая ня езьдзіць».

«Што тычыцца гэтай трагічнай справы, то я пагаджуся з Алегам Воўчакам, — кажа Бандарэнка. — Пакуль ёсьць сумненьні, мы ня можам лічыць іх вінаватывымі. Ужо ня кажучы пра тое, што мы можам прымяніць да іх вышэйшую меру пакараньня. Няма нават у пацярпелых упэўненасьці ў тым, што пакараныя вінаватыя».

«Я думаю, што гаварыць пра вінаватасьць Кавалёва ўвогуле няма ніякага сэнсу. Мы хутка пяройдзем да сталінскага рэжыму, калі ўжо да сьмерці прысуджаюць за «неданясеньне» — кажа Бандарэнка

«У мяне няма ўпэўненасьці ў тым, што нашыя органы да канца выканалі сваё функцыі і вынесьлі справядлівы прысуд, — заключае кіраўнік «Плятформы».

Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота
Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота
19:08 3.6.2013
«Як жа памяняць гэтую сыстэму? гэтае пытаньне я хачу адрасаваць чалавеку, які спазнаў дзеяньне сыстэмы на сябе», — кажа Валер Каліноўскі. — «Слова Ўладзімеру Някляеву».

«Калі б было даведзена, што гэта зрабіла ўлада, то ніхто б у нашай краіне не зьдзівіўся»


Уладзімер Някляеў: «Я дазнаўся пра выбух у мэтро ад супрацоўнікаў КДБ. Іх было ў хаце двое. І яны мне сказалі, што адбыўся тэракт. І адзін зь іх дадаў: «Напэўна, мы ўжо ня будзем з вамі адзін аднаму рабіць нязручнасьці». Я спытаўся чаму: А ён спытаўся абсалютна так, як Грузьдзілові на вокладцы кнігі: «А хто ўзарваў мэтро?». І я так і падумаў: «Заўтра скажуць, што злавілі з выбухоўкай актывісты Гавары Праўду. Але сцэнар пайшоў іншы».

Вось уявіце, што ў нас сыстэма памянялася. І ў нас справядлівы і незалежны суд. І суд ідзе ў іншы бок: хлопцаў у Віцебску вядзе КДБ, пасьля ў Менску дае зрабіць тэракт. І для чаго? Для таго, каб узарваць мэтро. Хто насамрэч гэта зрабіў? Але калі б было даведзена, што гэта зрабіла ўлада, то ніхто б у нашай краіне не зьдзівіўся. Вось, па-мойму, у чым асноўная праблема.

Заля вітае выступ Уладзімера Някляева.

Уладзімер Някляеў, архіўнае фота
Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

«Такую кнігу, — працягвае Някляеў, — мог напісаць толькі чалавек, які любіць людзей. Зычу табе, Алег, як сьветламу чалавеку сапраўднай удачы. Ну і памяняемся давай: я табе сваю кніжку, а ты мне сваю».

Уладзімер Някляеў дорыць Алегу Грузьдзіловіу сваю кнігу «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».
19:11 3.6.2013
Заключнае слова ад Алега Грузьдзіловіча:

«Канавалаў галасаваў за Мілінкевіча»


Я хацеў бы спыніцца на матыве. У матэрыялах справы ёсьць такое: для дэстабілізацыі абстаноўкі. Гэта фігуруе ў паказаньнях абодвух хлапцоў. Некалькі разоў прабіваліся праз „заслону“ і іншыя словы: на просьбу адваката судьдзя пачаў зачытваць допыт, калі Канавалаў казаў, навошта ён зрабіў. І раптам судьдзя зрабіў маленькую паўзу. А адзін з пацярпелых Саакян проста крычыць на судзе: чаму вы не зачытваеце да канца? Там жа сказана, што яны хацелі зьвергнуць уладу! Судьзя замяўся, і так да гэтага не вярнуліся. Але судьдзя нічога не зрабіў Саакяну. Бо было некалькі разоў, што некалькі людзей, які нібыта парушылі парадак, ён выдаляў. Я зрабіў выснову, што судьдзя баіцца гэтага. У яго загад можа ёсьць не раскрываць таго, што гэтыя людзі могуць быць не задаволеныя ўладай

Была таксама інфармацыя, што Канавалаў галасаваў за Мілінкевіча. І гэта замялі. Хаця гэта можна было б выкарыстаць супраць апазыцыі! Замялі таксама тое, што ў іх у падвале былі карыкатуры на Лукашэнку. Для мяне відавочны палітычны матыў гэтага тэракту.

Іншая справа, што гэтыя людзі зь нейкай іншай цывілізацыі. Магчыма, яна нарадзілася сярод нас і мы яе не заўважаем. Таму я хачу сказаць, што ва ўсёй гэтай гісторыі матыў стаўленьня да ўладаў застаецца галоўным. І будзе заставацца галоўным.

Пакуль застаюцца пытаньні з уладай, такое можа паўтарыцца.
19:17 3.6.2013
Імпрэза скончаная.

Валер Каліноўскі нагадвае, што кнігу можна атрымаць, замовіўшы асобнік праз электронны ліст на Радыё Свабода.
19:21 3.6.2013
Удзельнікі імпрэзы падыходзяць да Алега Грузьдзіловіча, каб атрымаць аўтограф.

Амаль кожны задае пытаньні пра справу Кавалёва-Канавалава.

Да аўтара таксама ўжо стаіць чарга з журналістаў, якія хочуць узяць інтэрв’ю.
19:30 3.6.2013
Чытаць кнігу ў pdf-фармаце
01:31 4.6.2013
ПОЎНЫ ВІДЭАЗАПІС ПРЭЗЭНТАЦЫІ

Прэзэнтацыя кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро?» (Поўны відэазапіс)
пачакайце

No media source currently available

0:00 1:11:59 0:00
XS
SM
MD
LG