«Склады разгрузіць, экспартныя пастаўкі дывэрсыфікаваць», — патрабуе кіраўнік менскай адміністрацыі Мікалай Ладуцька. На ўчорашнім паседжаньні Ладуцька абвясьціў, што на 1 траўня на складах менскіх прадпрыемстваў знаходзілася тавараў на 9,3 трлн беларускіх рублёў. З-за гэтага гарадзкі бюджэт страчваў 550 млрд. Пры гэтым ад пачатку году запасы вырасьлі на 65% (3,7 трлн беларускіх рублёў).
Пры гэтым 44 замежныя рынкі страцілі менскія прадпрыемствы за першы квартал гэтага году — канстатуе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Падаплёка выказваньня зразумелая — за кошт гэтых краінаў нібыта можна было б выправіць сытуацыю з экспартам. Аднак для менскага экспарту такая страта зусім не вялікая.
«Дамініканская Рэспубліка, Конга, Гана, Тога, Коста-Рыка... — пералічвае „страчаныя“ рынкі Аляксандра Вялічка, кіраўніца аддзелу зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Камітэту эканомікі Менгарвыканкаму. — Як мінімум 10 зь іх — гэта тыя краіны, на якія нашыя прадпрыемствы пад канец мінулага году выйшлі ўпершыню. Паставілі дзе на 1000, дзе на 200 даляраў прадукцыі».
У Коста-Рыку ў 2012 годзе Беларусь паставіла 3 трактары, у Дамініканскую Рэспубліку — 6 трактароў на 117 тысяч даляраў і 1 частку трактара за прыблізна 10 тысяч даляраў. Апроч гэтага, менскія прадпрыемствы летась экспартавалі паштовыя маркі ў Шры-Ланку, касмэтычную прадукцыю ў Чарнагорыю і друкаваную прадукцыю ў Мазамбік.
«Гэта ня значыць, што мы іх незваротна страцілі, бо прадпрыемствы працуюць, ёсьць нейкая сэзоннасьць, — тлумачыць Вялічка. — У нас у мінулым годзе былі такія ж паказьнікі, а пад канец году дайшлі да 144».
Сапраўдная прычына праблемаў з экспартам — «прасяданьне расейскага рынку», на які арыентаваная беларуская эканоміка. Больш за палову экспарту менскіх прадпрыемстваў скіравана на ўсходняга суседа. «Найбольш страцілі буйныя прадпрыемствы — МАЗ, МТЗ, „Атлант“, — кажа Аляксандра Вялічка. — Іх экспарт у Расею моцна ўпаў».
Разгружаць беларускія склады за кошт экспарту ў Расею ўсё цяжэй.
«Ва ўмовах крызісу спажываньне не расьце ані ў кога, — кажа расейскі прафэсар Аляксей Кузьмін. — Вядома, беларускі экспарт цалкам арыентаваны на Расею, бо ўнутраны рынак маленькі, і яго для беларускай эканомікі мала. Зразумела, што расейская эканоміка сёньня праесьці столькі, колькі яна праядала ў эпоху „тлустых“ гадоў, ня можа. І нічога іншага за спад імпарту быць ня можа. Можна рабіць гістэрыкі, але гэта мала дапаможа».
«МВФ паніжаў прагнозы па росьце Беларусі ў тым ліку і з-за таго, што наш асноўны рынак — у Расеі — сьціскаецца», — нагадвае эканаміст Ірына Тачыцкая. —Нельга быць так завязаным на расейскі рынак. Мы гэта праходзілі не аднойчы. Мы праходзілі гэта пасьля 1998 году, калі экспарт жахліва падаў і гэта адбівалася на нашым ВУП.
Шукаць новыя рынкі — крок добры, але толькі калі не заплюшчваць вочы на сапраўдныя праблемы. «Нельга прымушаць прадпрыемствы вырабляць прадукцыю, якая ідзе на склады і вымывае абаротныя сродкі, — сьцьвярджае Тачыцкая. — У нас вытворчасьць транспартных сродкаў вырасла на 8%, а запасы на складах — проста шалёныя».
МТЗ не вінаваты ў тым, што сотнямі не пастаўляе трактары на рынак афрыканскіх краінаў — пацьвярджаюць экспэрты. «Добра, калі нашыя трактары спадабаюцца ў Тога. Але трэба разумець, што больш за 3–10 іх туды не прадасі, — кажа Тачыцкая. — Каб на гэты рынак нешта пастаўляць у большых аб’ёмах, то трэба яшчэ інвэставаць у гэтым месцы ў сэрвіс.
«Чарговая дэвальвацыя магла б часова зрабіць беларускія тавары больш канкурэнтаздольнымі і на зьнешніх, і найперш на ўнутраным рынку. Гэта цалкам карысная мера, — мяркуе прафэсар Аляксей Кузьмін. — Але я лічу, што тут будуць моцна крыўдзіцца расейцы і казахі. Палітычна гэта будзе зрабіць зусім ня так проста».
Пры гэтым 44 замежныя рынкі страцілі менскія прадпрыемствы за першы квартал гэтага году — канстатуе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Падаплёка выказваньня зразумелая — за кошт гэтых краінаў нібыта можна было б выправіць сытуацыю з экспартам. Аднак для менскага экспарту такая страта зусім не вялікая.
У Коста-Рыку ў 2012 годзе Беларусь паставіла 3 трактары, у Дамініканскую Рэспубліку — 6 трактароў на 117 тысяч даляраў і 1 частку трактара
У Коста-Рыку ў 2012 годзе Беларусь паставіла 3 трактары, у Дамініканскую Рэспубліку — 6 трактароў на 117 тысяч даляраў і 1 частку трактара за прыблізна 10 тысяч даляраў. Апроч гэтага, менскія прадпрыемствы летась экспартавалі паштовыя маркі ў Шры-Ланку, касмэтычную прадукцыю ў Чарнагорыю і друкаваную прадукцыю ў Мазамбік.
«Гэта ня значыць, што мы іх незваротна страцілі, бо прадпрыемствы працуюць, ёсьць нейкая сэзоннасьць, — тлумачыць Вялічка. — У нас у мінулым годзе былі такія ж паказьнікі, а пад канец году дайшлі да 144».
Сапраўдная прычына праблемаў з экспартам — «прасяданьне расейскага рынку», на які арыентаваная беларуская эканоміка. Больш за палову экспарту менскіх прадпрыемстваў скіравана на ўсходняга суседа. «Найбольш страцілі буйныя прадпрыемствы — МАЗ, МТЗ, „Атлант“, — кажа Аляксандра Вялічка. — Іх экспарт у Расею моцна ўпаў».
Расейская эканоміка сёньня праесьці столькі, колькі яна праядала ў эпоху „тлустых“ гадоў, ня можа. І нічога іншага за спад імпарту быць ня можа. Можна рабіць гістэрыкі, але гэта мала дапаможаАляксей Кузьмін