Гэта адзін з найвышэйшых узроўняў сярод эўрапейскіх краінаў. Чым выклікана такая высокая ступень даверу беларусаў да банкаўскай сыстэмы? Чаму яе не пахіснула нават дэвальвацыя 2011 году? Ці зьяўляюцца банкі больш надзейнымі ў адміністратыўнай эканоміцы?
На гэтыя пытаньні адказвае былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.
Цыганкоў: Чым можна патлумачыць такі досыць высокі давер беларусаў да банкаўскай сыстэмы? Ці сьведчыць гэта пра нейкія асаблівасьці нацыянальнага характару, ці проста беларускія банкі настолькі надзейныя, што беларусы ня маюць вялікіх прычынаў ім не давяраць?
Багданкевіч: Думаю, усяго патроху. Па-першае, на чале банкаў стаяць прафэсійныя адмыслоўцы, адказныя людзі. Нацбанк пераважна праводзіць узважаную, абгрунтаваную грашова-крэдытную палітыку. Памылкі былі, вядома, зьвязаныя са спробамі ўладаў дасягнуць 500-даляравага заробку ў 2010 годзе, з залішнім крэдытаваньнем, з павелічэньнем запазычанасьці эканомікі перад банкамі.
Але ў цэлым беларуская банкаўская сыстэма дастаткова надзейная, мае рэзэрвы, вытрымлівае нарматывы. Ажыцьцяўляецца нядрэнны кантроль, нагляд за камэрцыйнымі банкамі.
Цыганкоў: Дэвальвацыя 2011 году, безумоўна, была зьвязаная зь дзейнасьцю банкаўскай сыстэмы, аднак не пахіснула даверу людзей да яе. Ці азначае гэта, што людзі проста вінавацяць у гэтай дэвальвацыі ня банкаўскую сыстэму, а палітычнае кіраўніцтва?
Багданкевіч: Я мяркую, гэта так і ёсьць. Бо людзі разумеюць, што ня банкі стваралі вялізную грашовую масу, а гэта было палітычнае рашэньне ўладаў, што і прывяло да абвалу. А цяпер, магчыма, насельніцтва адчувае, што і Лукашэнка робіць пэўныя высновы і ўжо так актыўна ня ўмешваецца ў працу банкаўскай сыстэмы, а дае магчымасьць прафэсіяналам самім рашаць праблемы. Я гэта бачу нават па стаўцы рэфінансаваньня.
Цыганкоў: Разам з тым у апошнія месяцы, паводле многіх міжнародных рэйтынгаў, беларускія банкі панізілі свае пазыцыі. Ці да большасьці беларусаў гэтая інфармацыя не дайшла, альбо яны проста ня лічаць яе небясьпечнай?
Багданкевіч: Я думаю, што яна не дайшла да масавага ўкладчыка. Акрамя таго, ёсьць у людзей вера ў тое, што адміністратыўная эканоміка не дапусьціць рэзкага абвалу. Яна, вядома, малаэфэктыўная, яе аддача даволі нізкая. Але яна адпавядае перакананьням беларусаў наконт таго, што «хоць і нізкі ўзровень жыцьця, затое стабільны».