На наступны год аб’ёмы для сталіцы закладзеныя ўтрая большыя. Будуць узводзіцца такія ж кватэры і ў рэгіёнах. Улады запэўніваюць, што неўзабаве беларусы атрымаюць рэальную альтэрнатыву жыльлю, якое наймаецца ў прыватнікаў.
Сёлета ў менскім жылым комплексе «Магістар» здадуць першы арэндны дом, кватэры ў якім будуць разьмеркаваныя паміж супрацоўнікамі Парку высокіх тэхналёгій. Гаворыць намесьнік старшыні камітэту будаўніцтва і інвэстыцый Менгарвыканкаму Аляксандар Сьцяпанаў:
«У гэтым годзе, у адпаведнасьці з даручэньнямі прэзыдэнта, плянуецца ўвод аднаго жылога дома. Гэта парадку 200 кватэраў. У наступным годзе плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю яшчэ 6 дамоў у буйнапанэльным выкананьні. Што тычыцца непасрэдна кварталу „Магістар“, то, паколькі гэта квартал перадусім для навукоўцаў і выкладчыкаў, то кватэры будзе разьмяркоўваць Міністэрства адукацыі. Яшчэ нейкая частка застанецца для работнікаў культуры».
Ці можна спадзявацца, што форма арэнды ў дзяржавы набудзе папулярнасьць сярод бескватэрных грамадзянаў? Прадстаўніца Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Натальля Кухарчык тлумачыць: базавая стаўка арэнды на гэты момант складае 20 тысяч рублёў за квадратны мэтар. Аднак існуе падвышальны каэфіцыент, які карэктуе першапачатковыя лічбы:
«20 тысяч — гэта базавая стаўка. Але канчатковы кошт будзе рэгулявацца залежна ад добраўпарадкаваньня, ад запатрабаванасьці, ад месца знаходжаньня дома. Усімі гэтымі пытаньнямі будуць займацца абласныя выканкамы і Менгарвыканкам. На сёньняшні дзень самы высокі каэфіцыент у Менску — „паўтара“. Але калі раптам убачыць выканкам, што няма запатрабаванасьці ў гэтым памяшканьні, то ён мусіць прыняць рашэньне і каэфіцыент зьменшыць».
Такім чынам, у Менску пры каэфіцыенце «паўтара» базавая стаўка будзе складаць 30 тысяч рублёў за квадратны мэтар. Пры такім раскладзе кошт арэнды стандартнай двухпакаёўкі будзе вагацца ў межах 200 даляраў. Плюс да гэтага — спраўная плата за камунальныя паслугі, бо ў іншым выпадку, як кажа Натальля Кухарчык, арэндная дамова будзе скасаваная:
«У параўнаньні з Жыльлёвым кодэксам указ № 512 прадугледжвае больш жорсткія меры па высяленьні няплатнікаў. Калі ў грамадзяніна ёсьць двухмесячная запазычанасьць па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг і плаце за карыстаньне (уласна сума арэнды), ён у такім выпадку высяляецца разам з усімі, хто зь ім пражывае, у судовым парадку. Зразумела, па ўсіх пытаньнях, якія тычацца высяленьня зь непаўналетнімі, будуць прыцягвацца органы апекі; тым ня меней патрабаваньні ўсё роўна прад’явяць. А ўжо як паступіць суд — мы камэнтаваць ня можам».
Пры гэтым, зазначае суразмоўніца, арэнднае жыльлё ня можа быць выведзенае па-за рамкі дзяржаўнай манаполіі і не падлягае ні продажу, ні прыватызацыі:
«Жылыя памяшканьні камэрцыйнага выкарыстаньня не падлягаюць продажу, прыватызацыі, якомусьці пераводу, абмену і г.д. І нават здачы паводле дамовы паднайму».
Асаблівай камфортнасьцю арэнднае жыльлё не адзначаецца і саступае нават стандартным кватэрам: 44 квадратныя мэтры ў двухпакаёўцы, крыху больш за 30 мэтраў — у аднапакаёўцы.
«У нас пераважна выкананьне буйнапанэльнае — гэта МАПІД і МДК. Значыць, намагаемся прадугледжваць перадусім адна- ці двухпакаёвыя кватэры. Але будуць і дамы, дзе будуць і трохпакаёўкі. Усе будуць здавацца з аддзелкай».
Калі зь нейкі прычынаў чалавек павінен выселіцца з такой кватэры, ён мусіць здаць яе ў першапачатковым выглядзе — то бок з касмэтычнай ліквідацыяй наступстваў свайго пражываньня.
Гэтаксама ў арэндны фонд будзе пераведзенае своечасова не прыватызаванае жыльлё. Як заявіла прадстаўніца Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Натальля Кухарчык, такая праца прыносіць дзяржаве адчувальныя грашовыя выгоды:
«Паводле дадзеных на 1 красавіка гэтага году, па краіне налічваецца 1132 жылыя памяшканьні камэрцыйнага выкарыстаньня. Прычым зь іх у Менску толькі 281 жылое памяшканьне. І ўжо даволі істотны прыбытак ад здачы такіх памяшканьняў: толькі за першы квартал — 914 мільёнаў рублёў».
Згодна з праектам указу, падрыхтаваным Саветам міністраў, калі грамадзяне адмаўляюцца ці зь нейкіх прычынаў ня могуць прыватызаваць жыльлё, яно пераводзіцца ў катэгорыю арэнднага (жыльлё камэрцыйнага карыстаньня). Калі ж людзі не гатовыя ні прыватызаваць такія кватэры, ні плаціць за карыстаньне імі, дык такое жыльлё мяркуецца перавесьці ў катэгорыю сацыяльнага.
Сёлета ў менскім жылым комплексе «Магістар» здадуць першы арэндны дом, кватэры ў якім будуць разьмеркаваныя паміж супрацоўнікамі Парку высокіх тэхналёгій. Гаворыць намесьнік старшыні камітэту будаўніцтва і інвэстыцый Менгарвыканкаму Аляксандар Сьцяпанаў:
«У гэтым годзе, у адпаведнасьці з даручэньнямі прэзыдэнта, плянуецца ўвод аднаго жылога дома. Гэта парадку 200 кватэраў. У наступным годзе плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю яшчэ 6 дамоў у буйнапанэльным выкананьні. Што тычыцца непасрэдна кварталу „Магістар“, то, паколькі гэта квартал перадусім для навукоўцаў і выкладчыкаў, то кватэры будзе разьмяркоўваць Міністэрства адукацыі. Яшчэ нейкая частка застанецца для работнікаў культуры».
Ці можна спадзявацца, што форма арэнды ў дзяржавы набудзе папулярнасьць сярод бескватэрных грамадзянаў? Прадстаўніца Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Натальля Кухарчык тлумачыць: базавая стаўка арэнды на гэты момант складае 20 тысяч рублёў за квадратны мэтар. Аднак існуе падвышальны каэфіцыент, які карэктуе першапачатковыя лічбы:
Канчатковы кошт будзе рэгулявацца залежна ад добраўпарадкаваньня, ад запатрабаванасьці, ад месца знаходжаньня дома
Такім чынам, у Менску пры каэфіцыенце «паўтара» базавая стаўка будзе складаць 30 тысяч рублёў за квадратны мэтар. Пры такім раскладзе кошт арэнды стандартнай двухпакаёўкі будзе вагацца ў межах 200 даляраў. Плюс да гэтага — спраўная плата за камунальныя паслугі, бо ў іншым выпадку, як кажа Натальля Кухарчык, арэндная дамова будзе скасаваная:
«У параўнаньні з Жыльлёвым кодэксам указ № 512 прадугледжвае больш жорсткія меры па высяленьні няплатнікаў. Калі ў грамадзяніна ёсьць двухмесячная запазычанасьць па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг і плаце за карыстаньне (уласна сума арэнды), ён у такім выпадку высяляецца разам з усімі, хто зь ім пражывае, у судовым парадку. Зразумела, па ўсіх пытаньнях, якія тычацца высяленьня зь непаўналетнімі, будуць прыцягвацца органы апекі; тым ня меней патрабаваньні ўсё роўна прад’явяць. А ўжо як паступіць суд — мы камэнтаваць ня можам».
Пры гэтым, зазначае суразмоўніца, арэнднае жыльлё ня можа быць выведзенае па-за рамкі дзяржаўнай манаполіі і не падлягае ні продажу, ні прыватызацыі:
Калі ў грамадзяніна ёсьць двухмесячная запазычанасьць па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг і плаце за карыстаньне, ён у такім выпадку высяляецца разам з усімі, хто зь ім пражывае