Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непрыватызаванае жыльлё зробяць камэрцыйным альбо сацыяльным


У Беларусі непрыватызаванае грамадзянамі жыльлё будуць пераводзіць у камэрцыйнае.

Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Міністар адзначыў, што цяпер рыхтуецца да накіраваньня прэзыдэнту праект указe пра перавод жылых памяшканьняў, якiя прадстаўлены грамадзянам па дамове найму, у лік камэрцыйнага жытла. Акрамя таго, прадугледжваецца і перавод службовых жылых памяшканьняў у лікк жытла камэрцыйнага карыстаньня, перадае БЕЛТА.

Паводле міністра, жыльлёвым кодэксам, які пачаў дзейнічаць ад сакавіка гэтага года, прадугледжваецца ўвядзеньне платы за карыстаньне памяшканьняў дзяржаўнага жыльлёвага фонду, прадстаўленых па дамове найму. А гэта 392 тысяч кватэр (14% агульнага жыльля). Гэта жыльлё грамадзяне маюць права прыватызаваць. Міністар адзначыў, што 182 тысяч грамадзян маюць на руках чэкі «Жыльлё», якія яны могуць накіраваць на прыватызацыю.

«Праектам указу прадугледжана, што цягам году з моманту прыняцьця гэтага дакумэнту грамадзянін мае права на прыватызацыю такога віду жытла. Калі ж грамадзяне адмаўляюцца або па нейкіх прычынах не могуць прыватызаваць, то гэта жытло пераводзіцца ў катэгорыю арэнднага, то бок жыльля камэрцыйнага карыстаньня» , — сказаў міністар.

Калі ж людзі не гатовыя ні прыватызаваць, ні плаціць за карыстаньне такіх кватэраў, то гэта жытло па заяве грамадзяніна мяркуецца перавесьці катэгорыю жытла сацыяльнага карыстаньня, без яго магчымай прыватызацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG