Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: Гэта ініцыятыва прыхільнікаў «легітымнай дыктатуры»


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Свабода сочыць за рэакцыяй палітыкаў на сёньняшнюю ініцыятыву Ўладзімера Някляева, Аляксандра Мілінкевіча і Аляксея Янукевіча правесьці «Народны рэфэрэндум». Вось як ацэньвае падзею Андрэй Саньнікаў:

На жаль, «тройка» пацьвярджае сваю рэпутацыю прыхільнікаў «легітымнай дыктатуры». І зноў гучныя заявы зьяўляюцца напярэдадні нейкіх падзей у Эўропе. На гэты раз у канцы месяца павінен адбыцца «Эўранэст». Эўрапарлямэнт нарэшце зрабіў сур'ёзны крок: вырашыў перастаць ўгаворваць лукашэнкаўскі рэжым пагадзіцца на прысутнасьць апазыцыі ў «Еўранэсьце» і правесьці пасяджэньне без «палаткі», але з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. На фоне заляцаньняў Эўропы да рэжыму Лукашэнкі гэтае рашэньне выглядае крокам у правільным кірунку і аслабляе пазыцыі эўрапейскіх лабістаў дыктатара.

Такім чынам лабістам тэрмінова спатрэбілася гучная ініцыятыва, якая імітуе апазыцыйную дзейнасьць і зьяўляецца бясьпечнай для рэжыму, каб на «Эўранэсьце» адвесьці ў бок прынцыповую размову пра дыктатуру ў Беларусі. Тут і спатрэбілася «тройка». Такога, сапраўды, у беларускай палітыцы яшчэ не было: народны рэфэрэндум без фармуляваньня пытаньняў. Да такога нават Лукашэнка не дадумаўся. Але ж некаторыя ўдзельнікі «тройкі» раней заяўлялі пра кампанію «новыя выбары без Лукашэнкі».

Варта зьвярнуць увагу на галоўны, на мой погляд, элемэнт ініцыятывы: стратэгічнае партнэрства «тройкі» на мясцовых, прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх «выбарах». Партнэры тым самым даюць зразумець, што выбары ў Беларусі на самой справе існуюць і што яны не зьбіраюцца змагацца за ўладу, бо захаваньне партнэрства пасьля «прэзыдэнцкіх выбараў» азначае, што ніякіх зьмен у Беларусі яны не чакаюць і працаваць на іх не зьбіраюцца.

Думаю, мы яшчэ ня раз пачуем пра падобныя гучныя ініцыятывы, якія закліканыя адцягнуць увагу і беларусаў, і ЭЗ ад апошняй дыктатуры ў Эўропе і ад лёсу палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG