Тое, што так доўга афішавалася і чаго ў гісторыі ніводнай беларускай, а тым болей расейскай, сцэны ў Беларусі ніколі раней не было, адбылося! Нацыянальны тэатар імя М.Горкага прэм’ерай спэктаклю «Экзэкутар» паводле п’есы Аляксея Дударава адкрыў «сэзон беларускай драматургіі», пра што прытанцоўваючы ў фінале дзіўнай і незразумелай пастаноўкі абвясьціў мастацкі кіраўнік тэатру Сяргей Кавальчык.
Ці ня ўсё апошняе стагодзьдзе, нават у самыя, здавалася б, плённыя для нацыянальнай драматургіі гады, рэжысэры і крытыкі з году ў год аж да надакучлівасьці наракалі на адсутнасьць беларускіх п’есаў. Дый апошнімі гадамі той жа Купалаўскі тэатар, пакутуючы ад адсутнасьці больш-менш прыстойнай сучаснай беларускай драмы, пераставіў ўсю вартую сучаснай увагі нацыянальную драматургічную клясыку і кінуўся шукаць наш час у заходняй драме.
А тут, як высьвятляецца, расейскамоўная сцэна знайшла нейкія завалі беларускіх п’есаў і сфармавала зь іх афішу на цэлы сэзон.
Толькі вось выйшла незадача. Хоць плач, але спэктакль адкрыцьця «сэзону беларускай драматургіі» ну ніяк не адпавядае такой высакароднай і рэвалюцыйнай ідэі. Усё, што лучыць гэту п’есу з драматургія беларускай, дык гэта нацыянальная прыналежнасьць аўтара і яго мінулае як беларускага драматурга, якое ні на якім роўні не зьнітоўваецца з новым творам.
«Экзэкутар» Дударава — гэта спроба і, як на мой погляд, зусім няўдалая, пафантазаваць, а што б магло адбыцца пасьля знакамітай «нямой сцэны» вялікай п’есы Мікалая Гогаля «Рэвізор». Больш дакладна — амбітны праект напісаньня арыгінальнай п’есы, якая пачыналася б з апошняй сцэны п’есы расейскага клясыка. Цікавая задума, але рэалізаваная невыразна, пра што зусім іншая размова і што ня ёсьць тэмай гэтага блогу.
Я пра іншае. П’еса напісаная па-расейску. Яе ідэйная і паэтычная асновы, сыстэма вобразаў, мэтафары, літаратурныя і гістарычныя паралелі ўяўляюць сабой адкрытае аж да цытаваньня далучэньне да расейскай драматургічнай традыцыі 19-га стагодзьдзя. Больш дакладна — гэтая п’еса зьяўляецца нічым іншым, як стылізацыяй пад манеру пісьма Гогаля і іншых расейцаў тае пары. Ніякага беларускага погляду (іранічнага, сатырычнага ці хоць бы захапляльнага) на праблемы Расеі тае пары ці на расейскую драму, што давала б падставу прачытаць п’есу як беларускую, не адшукаеш нават пад лупаю.
Гэтаксама, як камэдыю «Рэвізор» Гогаля (украінца паводле паходжаньня) нельга назваць украінскай драмай, так і п’есу «Экзэкутар» Дударава (беларуса паводле паходжаньня) нельга назваць беларускай. Абедзьве, і геніяльная Гогаля, і другасная, стылізаваная Дударава, напісаныя па-расейску, вырастаюць з поля расейскай культуры. Акрамя чужой мовы, тут і чужы зьмест.
І ў тым, што Дудараў такі твор напісаў, зрэшты, нічога дрэннага няма. Кожны літаратар, кожны рэжысэр, кожны творца ўвогуле мае права на далучэньне да любой традыцыі, на інтэрпрэтаваньне любога клясычнага твору, тым болей на стылізацыю.
Дык што здарылася? Ну, напісаў знаны драматург яшчэ адну няўдалую п’есу. Ну, паставіў рэжысэр Кавальчык яшчэ адзін невыразны спэктакль. Ну, прэм’ерны спэктакль адбыўся з мноствам пустых месцаў у зале. Нібыта і прывыклі да гэтага. Будзённасьць, рутына. Наўрад ці хто чакае мастацкай сэнсацыі ад сёньняшняга Тэатру імя М. Горкага.
Вось у гэты жа і справа, як мне падаецца, што банальнае, шэрае, безаблічнае, без мастацкіх падзеяў існаваньне тэатру трэба нечым апраўдваць. Перад заходняй клясыкай і сучаснай сусьветнай сур’ёзнай драмай (што зрабіў традыцыяй гэтага тэатру Барыс Луцэнка) — страх аж да дрыжыкаў у каленях. Расейскі і клясычны, і правінцыйны рэпэртуар, што становіцца «традыцыяй» тэатру Горкага пры мастацкім кіраўніку Сяргею Кавальчыку, сучасную беларускую публіку ніяк ня можа ўскалыхнуць. І тады ў якасьці выратавальнай саломінкі кіраўніцтва тэатру выдумала «сэзон беларускай драматургіі».
Як мне падалося, менавіта з гэтай мэтай і быў пастаўлены «Экзэкутар», у якім не прагучала ніводнай вартай увагі сучаснага чалавека (беларуса) думкі. Хіба што адну думку можна і вышукаць у ім: хабар невыкараняльны, і ні справядлівы цар, і ні шулер ня ў сілах перамагчы гэтае зло. Цьмянасьць аўтарскай ідэі і заблытанасьць сюжэту, у чым відавочна пастаноўшчык не разабраўся і аддаў на водкуп артыстам, прыкрываецца жанравым вызначэньнем «фантасмагорыя», на якое можна ўсё сьпісаць. Зрэшты, як і ў спэктаклі «Пане Каханку», усё недарэчнае сьпісвалася на жанравае вызначэньне «мастацкая выдумка».
А каб было поўнае ўражаньне, што «Экзэкутар» — арыгінальная беларуская п’еса, тэатар (разам з аўтарам?) і ўвогуле пайшоў на падман. На афішы і ў праграмцы нават ня ўзгадваецца Гогаль. Толькі вось, як быць зь героямі? Хіба Дудараў прыдумаў гэтых пэрсанажаў — Гараднічага, Дзяржыморду, Земляніку, Пачмайстра і ўсіх астатніх? Самі геніяльныя імёны пэрсанажаў зьяўляюцца назыўнымі ўжо амаль два стагодзьдзі. Пачынае сваю п’есу Дудараў таксама з апошняй сцэны п’есы Гогаля, і сюжэт будуе, не забываючы пра завершаную Гогалем гісторыю Хлестакова. Дык, прабачце, на якіх дурняў гэта разьлічана? Бяскрыўдна? Не. Вось жа прыйдзе школьнік з тэатру і скажа на ўроку літаратуры, што гэта Дудараў прыдумаў іх. Калі б пазычылі, дык так і сказалі б. Не сказалі, значыць, — укралі. І Гогаль змаўчыць...
Як і кампанія герояў Гогаля ў фантазіях Дударава і Кавальчыка вычытвае значэньне слова «экзэкутар», гэтак і мы зьвернемся ж да тлумачальнага слоўніка, каб адшукаць слова, якое б вызначала «скажэньне нечага, у дадзеным выпадку, добрай ідэі, невуцкім, зьняважлівым абыходжаньнем, адносінамі, апашленьнем». Дык вось, на гэта ёсьць слова — «прафанацыя».
«Экзэкутар» («у царскай Расеі чыноўнік у гаспадарчай частцы і ў наглядзе за зьнешнім парадкам у дзяржаўнай установе, ці па-сучаснаму «заўхоз») адкрыў сэзон беларускай драматургіі з прафанацыі. А наперадзе яшчэ адзін беларускі расейскамоўны драматургічны «пастскрыптум» — да «Бесаў», які напісаў менскі літаратар Мікалай Рудкоўскі. І ён таксама Тэатрам Горкага рэклямуецца як беларуская драматургія. Таксама па-расейску адмыслова для «сэзону беларускай драматургіі» піша п’есу пра расейскіх падводнікаў яшчэ адзін менскі аўтар Андрэй Курэйчык. І толькі адна з п’есаў, ўжо ўключаных у «сэзон беларускай драматургіі», сапраўды мае дачыненьне да беларускай драматургіі. Гэта — «Зацюканы апостал» Андрэя Макаёнка. Яе праз больш чым сорак гадоў зноў ставіць Барыс Луцэнка. Праўда, гэтым разам па-расейску.
Так, крыўдна, што акторы замест Гогаля увасабляюць фантазіі Дударава вакол Гогаля, а замест паэтыкі і ідэяў Дастаеўскага будуць ажыўляць фантазіі Рудкоўскага. Крыўдна, што разбураецца традыцыя гэтай сцэны, арыентаваная на Шэксьпіра, Брэхта, Уільямса, Олбі, Мадача і сапраўдную беларускую літаратуру, якая выходзіла на сцэну толькі тады, калі станавілася глыбокай эстэтычнай і грамадзянскай патрэбай рэжысэраў гэтага тэатру. Мы ж памятаем, як і чаму тут ставілі Валеры Масьлюк і Барыс Луцэнка Янку Купалу, Васіля Быкава і таго ж Аляксея Дударава. І памятаем выдатны вынік!
Сёньняшняя прафанацыя, з майго гледзішча, зьяўляецца разбуральнай для беларускай культуры, бо ў агрэсіўны спосаб будзе даказваць, што беларуская драматургія (шырэй — культура) можа стварацца і на расейскай мове (да чаго не дадумалася ніводная нацыя), што ў аснове сюжэтаў і паэтыкі п’есаў не абавязковыя беларускі зьмест і беларускія ўсьведамленьні. Што беларускай драматургіяй і беларускім мастацтвам можна называць усё, што ствараюць творцы зь беларускай рэгістрацыяй у пашпарце.
Яшчэ адзін цьвічок у труну нацыянальнай культуры пачынае заганяць тэатар, які носіць званьне Нацыянальнага.
А тут, як высьвятляецца, расейскамоўная сцэна знайшла нейкія завалі беларускіх п’есаў і сфармавала зь іх афішу на цэлы сэзон.
А тут, як высьвятляецца, расейскамоўная сцэна знайшла нейкія завалі беларускіх п’есаў і сфармавала зь іх афішу на цэлы сэзон.
Толькі вось выйшла незадача. Хоць плач, але спэктакль адкрыцьця «сэзону беларускай драматургіі» ну ніяк не адпавядае такой высакароднай і рэвалюцыйнай ідэі. Усё, што лучыць гэту п’есу з драматургія беларускай, дык гэта нацыянальная прыналежнасьць аўтара і яго мінулае як беларускага драматурга, якое ні на якім роўні не зьнітоўваецца з новым творам.
«Экзэкутар» Дударава — гэта спроба і, як на мой погляд, зусім няўдалая, пафантазаваць, а што б магло адбыцца пасьля знакамітай «нямой сцэны» вялікай п’есы Мікалая Гогаля «Рэвізор». Больш дакладна — амбітны праект напісаньня арыгінальнай п’есы, якая пачыналася б з апошняй сцэны п’есы расейскага клясыка. Цікавая задума, але рэалізаваная невыразна, пра што зусім іншая размова і што ня ёсьць тэмай гэтага блогу.
«Экзэкутар» Дударава — гэта спроба і, як на мой погляд, зусім няўдалая, пафантазаваць, а што б магло адбыцца пасьля знакамітай «нямой сцэны» вялікай п’есы Мікалая Гогаля «Рэвізор».
Гэтаксама, як камэдыю «Рэвізор» Гогаля (украінца паводле паходжаньня) нельга назваць украінскай драмай, так і п’есу «Экзэкутар» Дударава (беларуса паводле паходжаньня) нельга назваць беларускай. Абедзьве, і геніяльная Гогаля, і другасная, стылізаваная Дударава, напісаныя па-расейску, вырастаюць з поля расейскай культуры. Акрамя чужой мовы, тут і чужы зьмест.
І ў тым, што Дудараў такі твор напісаў, зрэшты, нічога дрэннага няма. Кожны літаратар, кожны рэжысэр, кожны творца ўвогуле мае права на далучэньне да любой традыцыі, на інтэрпрэтаваньне любога клясычнага твору, тым болей на стылізацыю.
Дык што здарылася? Ну, напісаў знаны драматург яшчэ адну няўдалую п’есу. Ну, паставіў рэжысэр Кавальчык яшчэ адзін невыразны спэктакль. Ну, прэм’ерны спэктакль адбыўся з мноствам пустых месцаў у зале. Нібыта і прывыклі да гэтага. Будзённасьць, рутына. Наўрад ці хто чакае мастацкай сэнсацыі ад сёньняшняга Тэатру імя М. Горкага.
Расейскі і клясычны, і правінцыйны рэпэртуар, што становіцца «традыцыяй» тэатру Горкага пры мастацкім кіраўніку Сяргею Кавальчыку
Як мне падалося, менавіта з гэтай мэтай і быў пастаўлены «Экзэкутар», у якім не прагучала ніводнай вартай увагі сучаснага чалавека (беларуса) думкі. Хіба што адну думку можна і вышукаць у ім: хабар невыкараняльны, і ні справядлівы цар, і ні шулер ня ў сілах перамагчы гэтае зло. Цьмянасьць аўтарскай ідэі і заблытанасьць сюжэту, у чым відавочна пастаноўшчык не разабраўся і аддаў на водкуп артыстам, прыкрываецца жанравым вызначэньнем «фантасмагорыя», на якое можна ўсё сьпісаць. Зрэшты, як і ў спэктаклі «Пане Каханку», усё недарэчнае сьпісвалася на жанравае вызначэньне «мастацкая выдумка».
А каб было поўнае ўражаньне, што «Экзэкутар» — арыгінальная беларуская п’еса, тэатар (разам з аўтарам?) і ўвогуле пайшоў на падман. На афішы і ў праграмцы нават ня ўзгадваецца Гогаль. Толькі вось, як быць зь героямі? Хіба Дудараў прыдумаў гэтых пэрсанажаў — Гараднічага, Дзяржыморду, Земляніку, Пачмайстра і ўсіх астатніх? Самі геніяльныя імёны пэрсанажаў зьяўляюцца назыўнымі ўжо амаль два стагодзьдзі. Пачынае сваю п’есу Дудараў таксама з апошняй сцэны п’есы Гогаля, і сюжэт будуе, не забываючы пра завершаную Гогалем гісторыю Хлестакова. Дык, прабачце, на якіх дурняў гэта разьлічана? Бяскрыўдна? Не. Вось жа прыйдзе школьнік з тэатру і скажа на ўроку літаратуры, што гэта Дудараў прыдумаў іх. Калі б пазычылі, дык так і сказалі б. Не сказалі, значыць, — укралі. І Гогаль змаўчыць...
Як і кампанія герояў Гогаля ў фантазіях Дударава і Кавальчыка вычытвае значэньне слова «экзэкутар», гэтак і мы зьвернемся ж да тлумачальнага слоўніка, каб адшукаць слова, якое б вызначала «скажэньне нечага, у дадзеным выпадку, добрай ідэі, невуцкім, зьняважлівым абыходжаньнем, адносінамі, апашленьнем». Дык вось, на гэта ёсьць слова — «прафанацыя».
«Экзэкутар» («у царскай Расеі чыноўнік у гаспадарчай частцы і ў наглядзе за зьнешнім парадкам у дзяржаўнай установе, ці па-сучаснаму «заўхоз») адкрыў сэзон беларускай драматургіі з прафанацыі. А наперадзе яшчэ адзін беларускі расейскамоўны драматургічны «пастскрыптум» — да «Бесаў», які напісаў менскі літаратар Мікалай Рудкоўскі. І ён таксама Тэатрам Горкага рэклямуецца як беларуская драматургія. Таксама па-расейску адмыслова для «сэзону беларускай драматургіі» піша п’есу пра расейскіх падводнікаў яшчэ адзін менскі аўтар Андрэй Курэйчык. І толькі адна з п’есаў, ўжо ўключаных у «сэзон беларускай драматургіі», сапраўды мае дачыненьне да беларускай драматургіі. Гэта — «Зацюканы апостал» Андрэя Макаёнка. Яе праз больш чым сорак гадоў зноў ставіць Барыс Луцэнка. Праўда, гэтым разам па-расейску.
Так, крыўдна, што акторы замест Гогаля увасабляюць фантазіі Дударава вакол Гогаля, а замест паэтыкі і ідэяў Дастаеўскага будуць ажыўляць фантазіі Рудкоўскага. Крыўдна, што разбураецца традыцыя гэтай сцэны, арыентаваная на Шэксьпіра, Брэхта, Уільямса, Олбі, Мадача і сапраўдную беларускую літаратуру, якая выходзіла на сцэну толькі тады, калі станавілася глыбокай эстэтычнай і грамадзянскай патрэбай рэжысэраў гэтага тэатру. Мы ж памятаем, як і чаму тут ставілі Валеры Масьлюк і Барыс Луцэнка Янку Купалу, Васіля Быкава і таго ж Аляксея Дударава. І памятаем выдатны вынік!
Сёньняшняя прафанацыя, з майго гледзішча, зьяўляецца разбуральнай для беларускай культуры