4 лютага 1894 году ў Парыжы памёр у галечы васьмідзесяцігадовы бэльгіец, якога звалі Адольф (Антуан-Жазэф) Сакс. Ніхто асабліва і не заўважыў сыходу ў лепшы сьвет чалавека, які паўстагодзьдзя перад тым узяў люльку для курэньня, клярнэт, каралеўскі скіпэтр ды габой, скамбінаваў іх паміж сабой адмысловым чынам, падзьмуў — і атрымаўся ён, саксафон.
Да джазу ў яго сучасным разуменьні заставалася ўсяго нічога. Праз 26 гадоў народзіцца Чарлі Паркер, праз 32 — Джон Колтрэйн, а ўжо праз 10 — Коўлмэн Гокінс. Для саксафона будуць пісаць музыку Дэбюсі, Гіндэміт, Шастаковіч, Пракоф’еў, Ігі Поп і процьма іншых геніяў і проста фотагенічных асобаў. А яшчэ пры жыцьці майстра Бэрліёз, «не родсьцьвеньнік», скажа, выціраючы скупую мужчынскую сьлязу, што гук саксафона «поўны, агромністы па моцы і так добра паддаецца зьмякчэньню!..» А ў 1928-м вялікае пралетарскае вуха вялікага пралетарскага пісьменьніка Горкага, праз сваё правільнае клясавае паходжаньне больш чулае за Бэрліёзава, пачуе ў саксафоне адно крэканьне, гугнявае гудзеньне ды голы сэкс.
Патэнт на вынайдзены ім музычны інструмэнт Сакс атрымаў 17 траўня 1846 году — і адразу ж быў уцягнуты ў судовую вайну: адны аспрэчвалі ягонае першынство, другія лічылі, што саксафон пагубіць музыку, трэція — што душу, чацьвертыя — што ён гучыць папросту неяк амаральна і падазрона, і калі дазволіць саксафону і далей беспакарана саксафоніць, неўзабаве ў Францыі не застанецца ні цнатлівых дзяўчат, ні афрыканскіх калёніяў, ні францускіх булак. Дзякуючы ўсім гэтым рупліўцам фірма Сакса ўрэшце збанкрутавала. Сын майстра музычных інструмэнтаў і вынаходнік саксафона апынуўся ледзьве не на вуліцы.
Музыкі і цяпер жартуюць, што нехта на небе вельмі не хацеў, каб саксафон зьявіўся на сьвет: калі Саксу было два гады, ён выпаў з акна і разьбіў галаву, у шэсьць ён выпіў борнай кіслаты замест малака, у чатырнаццаць зламаў руку, у дзевятнаццаць выпадкова апынуўся на шляху цагліны, што ляцела кудысьці з даху па сваіх справах, у дваццаць тры сур’ёзна атруціўся віном. Цалкам магчыма, што саксафон прыдумаў бы тады нехта іншы і называўся б гэты магічны інструмэнт зусім інакш. Шпэцлефонам, напрыклад, або дамафонам. Але сам гэты гук, які склікае ўсе першабытныя сілы, якія яшчэ засталіся ў сучасным чалавеку, на нейкае апошняе баляваньне, які абуджае ў нас то прыгожых і маркотных зьвяроў, то анёлаў, то іншаплянэтнікаў — ён ня мог не зьявіцца.