У Крамлі чакалі візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы і былі гатовыя да яго сустрэчы з Уладзімерам Пуціным — заявіў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта. Размову двух лідэраў хацелі «прывязаць» да фэстывалю Начной хакейнай лігі. У ім зьбіраліся ўдзельнічаць каманды і Пуціна, і Лукашэнкі.
Аднак нечакана для ўсіх каманду Лукашэнкі выключылі са спаборніцтваў. Для гэтага знайшліся дзьве падставы. Першая — згодна з рэглямэнтам у каманду нельга ўключаць былых прафэсійных хакеістаў, якія скончылі сваю кар’еру пазьней за 1997 год. У беларускай дружыне такіх парушальнікаў аказалася 10. І другая — у фэстывалі ня маюць права выступаць асобы, маладзейшыя за 40 гадоў. Між тым, старэйшаму сыну Лукашэнкі — 37 гадоў, сярэдняму — 33.
Беларускай камандзе залічылі тэхнічную паразу, і яна не змагла з-за гэтага гуляць у фінале. Праўда, ёй прапанавалі правесьці матч за трэцяе месца з канадцамі. Беларусы пакрыўдзіліся і адляцелі дамоў, а Аляксандар Лукашэнка, якога чакалі на фінальнай гульні, у Сочы не паляцеў.
«Гэта чарговы выбрык Лукашэнкі, зь якімі ўсе, у тым ліку і кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, ужо звыкліся»,— сказаў сёньня «Свабодзе» сустаршыня Рэспубліканскай партыі Расеі Ўладзімер Рыжкоў:
«Гэта нагадвае бразыльскія сэрыялы: пасварылася з каханым, памірылася з каханым, пасварылася-памірылася, рассталіся-сустрэліся. І гэтак да бясконцасьці. І гэтая гісторыя з хакейным матчам — гэта 1215-я сэрыя.
Нічога новага не адбываецца. Уся гісторыя дачыненьняў Лукашэнкі з Масквой — гэта ўвесь час адно і тое ж. Лукашэнка хоча ад Масквы грошай, танных нафты і газу. Масква, у сваю чаргу (хто б тут ні быў — Ельцын, Пуцін, Мядзьведзеў, зноў Пуцін) хоча ад Лукашэнкі падкантрольнасьці, ляяльнасьці і актываў».
Ганаровы старшыня прэзыдыюму Рады зьнешняй і абароннай палітыкі Расеі Сяргей Караганаў ацэньвае паводзіны Аляксандра Лукашэнкі як «капрыз» і кажа, што ён не прывядзе да нечага незвычайнага:
«Мне падаецца, мы ўжо добра ведаем, з кім маем справу. Даўным-даўно ведаем. Блізкі сябар і партнэр. Чаго нам цяпер ад яго чакаць? Калі крэдыты даем, калі трохі прыціскаем. Так і жывем».
«Нелюбоў паміж Пуціным і Лукашэнкам існуе», — адзначае кіраўнік беларускага Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Напружаньне паміж імі існуе. І гэта такі чарговы выбрык, які час ад часу здараецца ў гэтых адносінах. Я думаю, што тут ёсьць дэманстрацыя незадаволенасьці Масквы дзеяньнямі беларускага боку. А беларускі бок, у сваю чаргу, дэманструе прыкладна тое ж самае — і ў рыторыцы, і ў дзеяньнях.
Гэтае напружаньне існуе. І я думаю, што тут нічога новага не здараецца. Проста мы бачым зьнешняе праяўленьне такой сытуацыі».
«Хакейны кульбіт Лукашэнкі не паўплывае на далейшыя дачыненьні афіцыйных Масквы і Менску», — упэўнены Ўладзімер Рыжкоў:
«Беларусь у цяперашнім сваім выглядзе і ў той мадэлі, якую пабудаваў Лукашэнка, эканамічна няздатная. А зьнешнюю дапамогу можа аказваць толькі Масква. Амэрыканцы грошай не дадуць, эўрапейцы — не дадуць. Кітайцы проста так грошай не дадуць. Яны людзі прагматычныя. Адзіная сталіца, якая гатовая даваць грошы, а пасьля іх сьпісваць, — гэта Масква. Таму Лукашэнку няма куды падзецца. Прыедзе і будзе сябраваць».
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка цяпер змогуць пабачыцца 28 траўня. На гэты дзень у Бішкеку заплянаваны нефармальны саміт кіраўнікоў краін АДКБ.