У красавіку гэтага году некалькі жыхароў абласнога цэнтру, прэзэнтуючы сябе як «грамадзкасьць гораду Віцебску», заявілі, што нязгодныя з усталяваньнем гэтага помніка. І абвясьцілі, што маюць намер зьвярнуцца асабіста да Аляксандра Лукашэнкі.
Цяпер гэты адкрыты ліст апублікавала інтэрнэт-агенцтва REGNUM.
Васьмёра падпісантаў, назваўшы сябе «прадстаўнікамі розных грамадзкіх арганізацый», пішуць ужо ад імя «большасьці грамадзян Рэспублікі Беларусь» — яны лічаць, што іх погляды падзяляе шырокая грамадзкасьць усёй краіны.
Зьмест ліста палягае ў наступным: «літоўскі князь Альгерд» «ня мае дачыненьня да беларускага народу, ён агрэсар і вераадступнік, які ваяваў з усімі суседзямі, разбураючы гарады і забіваючы мірных жыхароў». Таму «ўстаноўка помніка можа быць абражальнай для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь», а «спробы гераізацыі такога кшталту дзеячоў могуць прывесьці толькі да расколу грамадзтва, духоўнага і маральна-палітычнага падзелу народу Беларусі» ( аўтары ліста, напісанага па-расейску, называюць краіну па-рознаму — то «Белоруссия», то «Республика Беларусь»).
Як зразумець словы Дзяржаўнага гімну «Мы, беларусы — мiрныя людзi...» і ўсталяваньне помніка заваёўніку, які пакінуў крывавы сьлед у гісторыі, стаў прыкладам беспрынцыповасьці і агрэсіі?« — напісана ў лісьце. І аўтары зьвяртаюцца да Лукашэнкі «з надзеяй на ўзважанае рашэньне, мудрае слова... гаранта адзінства нашага народу і нашай дзяржаўнасьці, гаранта правоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь», згадваючы «неаднаразовыя заявы пра братэрства рускіх і беларусаў».
Сярод васьмі асобаў, што падпісаліся пад гэтым лістом, — падпалкоўнік міліцыі, сябар праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, старшыня рады вэтэранаў «Аэрафлоту», два дактары пэдагагічных навук і трое вэтэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У тым ліку добра вядомы ў рэгіёне Віктар Цярэшчанка, які асабіста ўсталяваў у сваім пасёлку Копці цэлы шэраг саматужных помнікаў удзельнікам мінулай вайны, у тым ліку сыну Сталіна — Якаву Джугашвілі.
Аўтары ліста настойваюць, што рашэньне мясцовых уладаў усталяваць помнік князю Альгерду, прынятае яшчэ 5 гадоў таму, не было пададзена на шырокае грамадзкае абмеркаваньне. Але насамрэч гэта быў ці не адзіны выпадак, калі ўсталяваньне помніка і нават канкрэтныя праекты былі прадстаўленыя жыхарам Віцебску. У Музычнай гасьцёўні экспанаваліся праекты помнікаў Аляксандру Неўскаму, княгіні Вользе, якая ў асобных крыніцах лічыцца заснавальніцай Віцебску, і князю Альгерду, падчас чыйго панаваньня сярэднявечны Віцебск дасягнуў асаблівага росквіту.
Прычым праекты першых двух помнікаў так і не былі зацьверджаныя. А для князя Альгерда яшчэ тры гады таму быў узьведзены пастамэнт. Пакуль на ім няма коннай фігуры князя, яго называюць"Помнікам віцебскім замкам« — за стылізаваныя выявы на гранітных баках.
Грамадзкасьць Віцебску падтрымала ідэю гарвыканкаму ўсталяваць помнік князю Альгерду адразу пасьля яе абвяшчэньня. Пераможцам конкурсу праектаў стаў віцебскі скульптар Валеры Магучы. Улады паабяцалі, што помнік зьявіцца ў 2010 годзе, але свайго абяцаньня ня выканалі. Усталяваньне перанесьлі на чэрвень гэтага году. І як толькі гэтыя пляны былі агучаныя ў дзяржаўных СМІ, знайшліся «пратэстныя сілы» ў колькасьці васьмі чалавек. Адразу пасьля гэтага ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» была створана ініцыятыва ў падтрымку рашэньня Віцебскага гарвыканкаму ўсталяваць помнік вялікаму князю Альгерду.